Задзіночанне беларускіх студэнтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задзіночанне беларускіх студэнтаў
ЗБС
Выява лагатыпа
Місія Абарона правоў і прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў
Дата заснавання 1988
Тып Студэнцкая арганізацыя
Цэнтр Познань, Польшча (раней Мінск, Беларусь)[1]
Сайт zbsunion.org

Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі, кааліцыя аб’яднанняў актыўных беларускіх студэнтаў. У мінулым беларускае грамадскае аб’яднанне, якое ўзнікла ў канцы 1980-х гадоў у ходзе дзейнасці нефармальных беларускіх студэнцкіх фарміраванняў.

З 2001 года пазбаўлена рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Быўшы ад самага заснавання антыбальшавіцкай арганізацыяй, ЗБС працягвае дзейнасць у адстойванні каштоўнасцяў дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у Беларусі. У 2021 годзе арганізацыя стала асацыяцыяй, у якую ўвайшлі стачкамы і студэнцкія ініцыятыўныя групы беларускіх ВНУ, якія паўсталі на хвалі пратэстаў 2020 года[2][3][4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1980-х гадоў на хвалі перабудовачных настрояў нефармальныя беларускія студэнцкія фарміраванні БДТУ, БДУ, БДМУ, а таксама Педагагічнага ўніверсітэта вырашылі аб’яднацца супраць ідэялагізацыі адукацыі[5][6]. Створаная арганізацыя называлася «Світанак», якая ў 1990-м годзе атрымала сучасную назву[7].

У 1989 годзе пад эгідай ЗБС выйшаў першы выпуск газеты «Студэнцкая Думка», пасля стаўшая часопісам[8].

Дзейнасць у 1990-я[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе ЗБС былі афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў“».

На працягу 1990-х гадоў ЗБС займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі.

З 1999 года ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам ESU (Еўрапейскі саюз студэнтаў)[9].

Дзейнасць у 2000-я[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2000 года адбыўся шэраг пікетаў супраць абавязковага размеркавання студэнтаў, якія ініцыявалі суполкі ЗБС. У выніку дэпутат Навасяд у 2001 годзе сабраў 35 тысяч подпісаў студэнтаў супраць размеркавання[10].

16 жніўня 2001 года правялі акцыю «Аранжавы настрой». Каля дваццаці актывістаў былі апранутыя ў аранжавыя майкі і раздавалі апельсіны ды мандарыны[11].

7 верасня 2001 года прадстаўнікі праваахоўных органаў апісалі перадвыбарчыя матэрыялы і атрыбутыку на штаб-кватэры арганізацыі[12].

У 2001 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗБС пазбавілі афіцыйнай рэгістрацыі[4].

15-16 мая 2004 года ЗБС ладзілі канферэнцыю «Правы студэнтаў», на якой прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў студэнтаў[13].

Дзейнасць у 2010—2015 гады[правіць | правіць зыходнік]

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года зладзілі акцыю «Грамадзянін». Мэтай акцыі было жаданне паказаць, хто на самой справе стварае Беларусь — грамадзяне. Галоўныя кірункі дзейнасці кампаніі: інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца з дзяржаўнымі інстытутамі[14][15].

У 2014 годзе ЗБС ладзіў кінапрагляды ў падземных пераходах, за што 19 верасня было затрымана каля 30 чалавек, а 2 актывіста ЗБС былі арыштаваная на 5 і 6 дзён[16][17].

Сучасная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адраджэнне ЗБС[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года[18][19].

У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаванняў пратэсту, а таксама з патрабаваннямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах[20][21]. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС[22][23].

Актывісты ЗБС на святкаванні 30-годдзя арганізацыі ў 2018 годзе

У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра оперы і балета[24]. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зніжкавая картка Unicard, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомай карткі ISIC («International Student Identity Card»)[25].

У 2019 годзе актывісты ЗБС разам з ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блок», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя»[26][27][28].

Увесну 2020 года ладзілі спачатку акцыю «Ха-ха я тут памру» і заклікалі да студэнцкага страйку, каб прыцягнуць увагу да неэфектыўнай палітыкі беларускіх уладаў у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі[29][30][31]. За гэта з МДЛУ была адлічана сяброўка Рады ЗБС Лізавета Пракопчык[31][32]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[33]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[34][35].

Пасля жніўня 2020-га[правіць | правіць зыходнік]

Зранку 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі і завезлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка[36]. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязняў[37]. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[38][39].

Пасля арыштаў і пераследу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся за мяжой і разам з іншымі студэнцкімі актывістамі працягнулі дзейнасць дыстанцыйна[38][40].

23 лютага 2021 года ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднанняў 15 універсітэтаў Беларусі[41][42]. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднанні БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ[43]. 28 красавіка да ЗБС таксама далучылася студэнцкае аб’яднанне БрДТУ[44].

14 мая 2021 года пачаўся судовы працэс над актывістамі ЗБС па «справе студэнцтва 12 лістапада»[45]. Па закліку ЗБС пад будынак суда прыйшло каля 200 чалавек, у тым ліку дыпламаты краін ЕС[46]. У залю пусцілі толькі блізкіх сваякоў, стыхійны збор пад будынкам суда разагнаў АМАП. Затрымалі 14 чалавек[47]. 30 лістапада 2022 года на волю выйшлі практычна ўсе незаконна асуджаныя па «справе студэнтаў». Яны цалкам адбылі пакаранне[48].

У жніўні 2023 г. сацсеткі і лагатып «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» патрапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[49]. Па рашэнні КДБ ад 21 верасня 2023 года «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»[50].

Старшыні Рады ЗБС[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Belarus – BSA. ESU (21 жніўня 2023).
  2. Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — афіцыйны сайт. zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  3. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  4. а б Юлія Дранчук (23.11.2001). "Зачыняюць ЗБС". TUT.BY. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  5. ЗБС: Гісторыя. zbsunion.by. Праверана 15 мая 2016.
  6. http://studentby.org/2013/12/10-10/(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2016. Праверана 15 мая 2016.
  7. Гісторыя Студэнцкай Думкі. zbsunion.by. Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год. Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
  9. Belarus - Belarus Student Association (BSA)(недаступная спасылка). www.esu-online.org. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
  10. «Беспальчук» пішам — «Казулін» у памяці? . Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  11. ПРЕДВЫБОРНУЮ АКЦИЮ "ОРАНЖЕВОЕ НАСТРЕНИЕ" ПРОВЕЛИ В МИНСКЕ АКТИВИСТЫ "ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ" (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (16 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  12. В ШТАБ-КВАРТИРЕ "ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ" ОПИСАНЫ ПРЕДВЫБОРНЫЕ МАТЕРИАЛЫ И АТРИБУТИКА (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (7 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  13. Главная(недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 13 лістапада 2022.
  14. Кампанія «Грамадзянін»: задачы заклікаць на плошчу няма (руск.). Салідарнасць. Праверана 13 лістапада 2022.
  15. Новости Беларуси сегодня. Последние свежие новости. Белапан (руск.)(недаступная спасылка). Belapan. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  16. Арганізатары «кінапрагляду ў пераходзе» асуджаныя на некалькі сутак . Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  17. Арганізатараў "Кіно ў пераходзе" асудзілі на некалькі сутак | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  18. Белорусские студенты возрождают «Задзіночанне». Наша Ніва. Праверана 15 мая 2016.
  19. Студенты возрождают легендарное «Задзіночанне». Белсат (6 мая 2016). Праверана 15 мая 2016.
  20. У Беларусі ствараецца «Студэнцкі Блок» . charter97.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  21. Студэнцкі Блок | Students Bloc | ВКонтакте (руск.). vk.com. Праверана 13 лістапада 2022.
  22. Яны сустракаюць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  23. Вынікі першай кампаніі: Затрыманыя. zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  24. Праграма святкавання 100-годдзя БНР | symbal.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  25. Unicard: што гэта за картка і каму яна патрэбна? . 34mag.net. Праверана 13 лістапада 2022.
  26. "Молодёжный блок" идёт в парламент: "Готовы работать даже с БРСМ" | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  27. Моладзевы Блок | Афіцыйны сайт. moladzbel.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  28. "БСДГ выдвинула 24 кандидата в депутаты Палаты представителей". naviny.by. 28.09.2019. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  29. «Ха-ха, я тут памру». Студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту. ФОТА, ВІДЭА . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  30. "Ініцыятарку студэнцкай забастоўкі і акцыі «Ха-ха я тут памру» адлічылі з універсітэта". Наша Ніва. 08.04.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  31. а б "Студенты МГЛУ объявили о подготовке забастовки с требованием ввести в вузе карантин и дистанционное обучение". naviny.by. 19.03.2020. Архівавана з арыгінала 22.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archive-date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  32. "Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили". tut.by. 07.04.2020. Архівавана з арыгінала 22.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archive-date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  33. “Вясна” заклікае кіраўніцтва МДЛУ адмяніць спагнанне Елізавеце Пракопчык і аднавіць яе ў правах студэнткі . spring96.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  34. Любовь Касперович. Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (7 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  35. Рэктарка МДЛУ Баранава не лічыць адлічэнне студэнткі Пракопчык “палітычна матываваным” . spring96.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  36. «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ
  37. Заявление протеста против наступления на "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў" (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  38. а б Поколение «черного четверга». Беларуское студенчество после массовых обысков и арестов 12 ноября (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2022. Праверана 13 лістапада 2022.
  39. Аня Перова. «Новый год они проведут на Володарке». Как власть душит активную молодежь (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  40. «Мы нелегально пересекали беларусско-российскую границу». Эти ребята сбежали за границу от уголовки – и продолжают борьбу(недаступная спасылка). Студэнцкая Думка (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  41. Новые филареты. Студенты из 15 белорусских университетов объединяются в единую ассоциацию (руск.). Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  42. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  43. ЗБС — Структура і спіс універсітэтаў(недаступная спасылка). zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  44. ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Telegram. Праверана 13 лістапада 2022.
  45. В Минске начался суд по "делу студентов" – DW – 14.05.2021 (руск.). dw.com. Праверана 13 лістапада 2022.
  46. Дыпляматы краінаў Эўразьвязу не змаглі трапіць на суд па «справе студэнтаў» . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  47. «Усе трымаюцца годна». Як 12 чалавек судзяць у «справе студэнтаў» . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  48. 10 фігурантаў “Справы студэнтаў” выйшлі на волю . Voice of Belarus. Праверана 21 жніўня 2023.
  49. Затрыманне сямейнай пары ў Мінску, новая крымінальная справа ў Гомелі: хроніка пераследу 9 жніўня . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 21 жніўня 2023.
  50. В Беларуси три новых «экстремистских формирования» — городской паблик, студенческая организация и проект помощи добровольцам в Украине (руск.). Zerkalo.io. Праверана 28 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]