Задзіночанне беларускіх студэнтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задзіночанне беларускіх студэнтаў
ЗБС
Выява лагатыпа
Місія Абарона правоў і прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў
Дата заснавання 1988
Тып Студэнцкая арганізацыя
Цэнтр Познань, Польшча (раней Мінск, Беларусь)[1]
Сайт zbsunion.org

Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі, кааліцыя аб’яднанняў актыўных беларускіх студэнтаў. У мінулым беларускае грамадскае аб’яднанне, якое ўзнікла ў канцы 1980-х гадоў у ходзе дзейнасці нефармальных беларускіх студэнцкіх фарміраванняў.

З 2001 года пазбаўлена рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Быўшы ад самага заснавання антыбальшавіцкай арганізацыяй, ЗБС працягвае дзейнасць у адстойванні каштоўнасцяў дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у Беларусі. У 2021 годзе арганізацыя стала асацыяцыяй, у якую ўвайшлі стачкамы і студэнцкія ініцыятыўныя групы беларускіх ВНУ, якія паўсталі на хвалі пратэстаў 2020 года[2][3][4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1980-х гадоў на хвалі перабудовачных настрояў нефармальныя беларускія студэнцкія фарміраванні БДТУ, БДУ, БДМУ, а таксама Педагагічнага ўніверсітэта вырашылі аб’яднацца супраць ідэялагізацыі адукацыі[5][6]. Створаная арганізацыя называлася «Світанак», якая ў 1990-м годзе атрымала сучасную назву[7].

У 1989 годзе пад эгідай ЗБС выйшаў першы выпуск газеты «Студэнцкая Думка», пасля стаўшы журналам[8].

Дзейнасць у 1990-я[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе ЗБС былі афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў“».

На працягу 1990-х гадоў ЗБС займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі.

З 1999 года ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам ESU (Еўрапейскі саюз студэнтаў)[9].

Дзейнасць у 2000-я[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2000 года адбыўся шэраг пікетаў супраць абавязковага размеркавання студэнтаў, якія ініцыявалі суполкі ЗБС. У выніку дэпутат Навасяд у 2001 годзе сабраў 35 тысяч подпісаў студэнтаў супраць размеркавання[10].

16 жніўня 2001 года правялі акцыю «Аранжавы настрой». Каля дваццаці актывістаў былі апранутыя ў аранжавыя майкі і раздавалі апельсіны ды мандарыны[11].

7 верасня 2001 года прадстаўнікі праваахоўных органаў апісалі перадвыбарчыя матэрыялы і атрыбутыку на штаб-кватэры арганізацыі[12].

У 2001 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗБС пазбавілі афіцыйнай рэгістрацыі[4].

15-16 мая 2004 года ЗБС ладзілі канферэнцыю «Правы студэнтаў», на якой прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў студэнтаў[13].

Дзейнасць у 2010—2015 гады[правіць | правіць зыходнік]

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года зладзілі акцыю «Грамадзянін». Мэтай акцыі было жаданне паказаць, хто на самой справе стварае Беларусь — грамадзяне. Галоўныя кірункі дзейнасці кампаніі: інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца з дзяржаўнымі інстытутамі[14][15].

У 2014 годзе ЗБС ладзіў кінапрагляды ў падземных пераходах, за што 19 верасня было затрымана каля 30 чалавек, а 2 актывіста ЗБС былі арыштаваная на 5 і 6 дзён[16][17].

Сучасная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адраджэнне ЗБС[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года[18][19].

У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаванняў пратэсту, а таксама з патрабаваннямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах[20][21]. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС[22][23].

Актывісты ЗБС на святкаванні 30-годдзя арганізацыі ў 2018 годзе

У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра оперы і балета[24]. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зніжкавая картка Unicard, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомай карткі ISIC («International Student Identity Card»)[25].

У 2019 годзе актывісты ЗБС разам з ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блок», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя»[26][27][28].

Увесну 2020 года ладзілі спачатку акцыю «Ха-ха я тут памру» і заклікалі да студэнцкага страйку, каб прыцягнуць увагу да неэфектыўнай палітыкі беларускіх уладаў у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі[29][30][31]. За гэта з МДЛУ была адлічана сяброўка Рады ЗБС Лізавета Пракопчык[31][32]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[33]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[34][35].

Пасля жніўня 2020-га[правіць | правіць зыходнік]

Зранку 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі і завезлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка[36]. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязняў[37]. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[38][39].

Пасля арыштаў і пераследу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся за мяжой і разам з іншымі студэнцкімі актывістамі працягнулі дзейнасць дыстанцыйна[38][40].

23 лютага 2021 года ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднанняў 15 універсітэтаў Беларусі[41][42]. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднанні БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ[43]. 28 красавіка да ЗБС таксама далучылася студэнцкае аб’яднанне БрДТУ[44].

14 мая 2021 года пачаўся судовы працэс над актывістамі ЗБС па «справе студэнцтва 12 лістапада»[45]. Па закліку ЗБС пад будынак суда прыйшло каля 200 чалавек, у тым ліку дыпламаты краін ЕС[46]. У залю пусцілі толькі блізкіх сваякоў, стыхійны збор пад будынкам суда разагнаў АМАП. Затрымалі 14 чалавек[47]. 30 лістапада 2022 года на волю выйшлі практычна ўсе незаконна асуджаныя па «справе студэнтаў». Яны цалкам адбылі пакаранне[48].

У жніўні 2023 г. сацсеткі і лагатып «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» патрапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[49]. Па рашэнні КДБ ад 21 верасня 2023 года «Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»[50].

Старшыні Рады ЗБС[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Belarus – BSA. ESU. Праверана 21.08.2023.
  2. Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — афіцыйны сайт. zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  3. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  4. а б Юлія Дранчук (23.11.2001). "Зачыняюць ЗБС". TUT.BY. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  5. ЗБС: Гісторыя. zbsunion.by. Праверана 15 мая 2016.
  6. http://studentby.org/2013/12/10-10/(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2016. Праверана 15 мая 2016.
  7. Гісторыя Студэнцкай Думкі. zbsunion.by. Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год. Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
  9. Belarus - Belarus Student Association (BSA)(недаступная спасылка). www.esu-online.org. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
  10. «Беспальчук» пішам — «Казулін» у памяці? . Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  11. ПРЕДВЫБОРНУЮ АКЦИЮ "ОРАНЖЕВОЕ НАСТРЕНИЕ" ПРОВЕЛИ В МИНСКЕ АКТИВИСТЫ "ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ" (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (16 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021.
  12. В ШТАБ-КВАРТИРЕ "ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ" ОПИСАНЫ ПРЕДВЫБОРНЫЕ МАТЕРИАЛЫ И АТРИБУТИКА (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (7 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  13. Главная(недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 13 лістапада 2022.
  14. Кампанія «Грамадзянін»: задачы заклікаць на плошчу няма (руск.). Салідарнасць. Праверана 13 лістапада 2022.
  15. Новости Беларуси сегодня. Последние свежие новости. Белапан (руск.)(недаступная спасылка). Belapan. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 13 лістапада 2022.
  16. Арганізатары «кінапрагляду ў пераходзе» асуджаныя на некалькі сутак . Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  17. Арганізатараў "Кіно ў пераходзе" асудзілі на некалькі сутак | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  18. Белорусские студенты возрождают «Задзіночанне». Наша Ніва. Праверана 15 мая 2016.
  19. Студенты возрождают легендарное «Задзіночанне». Белсат (6 мая 2016). Праверана 15 мая 2016.
  20. У Беларусі ствараецца «Студэнцкі Блок» . charter97.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  21. Студэнцкі Блок | Students Bloc | ВКонтакте (руск.). vk.com. Праверана 13 лістапада 2022.
  22. Яны сустракаюць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  23. Вынікі першай кампаніі: Затрыманыя. zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  24. Праграма святкавання 100-годдзя БНР | symbal.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  25. Unicard: што гэта за картка і каму яна патрэбна? . 34mag.net. Праверана 13 лістапада 2022.
  26. "Молодёжный блок" идёт в парламент: "Готовы работать даже с БРСМ" | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  27. Моладзевы Блок | Афіцыйны сайт. moladzbel.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  28. "БСДГ выдвинула 24 кандидата в депутаты Палаты представителей". naviny.by. 28.09.2019. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  29. «Ха-ха, я тут памру». Студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту. ФОТА, ВІДЭА . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  30. "Ініцыятарку студэнцкай забастоўкі і акцыі «Ха-ха я тут памру» адлічылі з універсітэта". Наша Ніва. 08.04.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  31. а б "Студенты МГЛУ объявили о подготовке забастовки с требованием ввести в вузе карантин и дистанционное обучение". naviny.by. 19.03.2020. Архівавана з арыгінала 22.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archivedate= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  32. "Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили". tut.by. 07.04.2020. Архівавана з арыгінала 22.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archivedate= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  33. “Вясна” заклікае кіраўніцтва МДЛУ адмяніць спагнанне Елізавеце Пракопчык і аднавіць яе ў правах студэнткі . spring96.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  34. Любовь Касперович. Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (7 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  35. Рэктарка МДЛУ Баранава не лічыць адлічэнне студэнткі Пракопчык “палітычна матываваным” . spring96.org. Праверана 13 лістапада 2022.
  36. «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ
  37. Заявление протеста против наступления на "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў" (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  38. а б Поколение «черного четверга». Беларуское студенчество после массовых обысков и арестов 12 ноября (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 13 лістапада 2022.
  39. Аня Перова. «Новый год они проведут на Володарке». Как власть душит активную молодежь (руск.)(недаступная спасылка). tut.by (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021.
  40. «Мы нелегально пересекали беларусско-российскую границу». Эти ребята сбежали за границу от уголовки – и продолжают борьбу(недаступная спасылка). Студэнцкая Думка (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021.
  41. Новые филареты. Студенты из 15 белорусских университетов объединяются в единую ассоциацию (руск.). Наша Ніва. Праверана 13 лістапада 2022.
  42. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 13 лістапада 2022.
  43. ЗБС — Структура і спіс універсітэтаў. zbsunion.by. Праверана 13 лістапада 2022.
  44. ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Telegram. Праверана 13 лістапада 2022.
  45. В Минске начался суд по "делу студентов" – DW – 14.05.2021 (руск.). dw.com. Праверана 13 лістапада 2022.
  46. Дыпляматы краінаў Эўразьвязу не змаглі трапіць на суд па «справе студэнтаў» . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  47. «Усе трымаюцца годна». Як 12 чалавек судзяць у «справе студэнтаў» . Радыё Свабода. Праверана 13 лістапада 2022.
  48. 10 фігурантаў “Справы студэнтаў” выйшлі на волю . Voice of Belarus. Праверана 21 жніўня 2023.
  49. Затрыманне сямейнай пары ў Мінску, новая крымінальная справа ў Гомелі: хроніка пераследу 9 жніўня . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 21 жніўня 2023.
  50. В Беларуси три новых «экстремистских формирования» — городской паблик, студенческая организация и проект помощи добровольцам в Украине (руск.). Zerkalo.io. Праверана 28 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]