Перайсці да зместу

Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт
англ.: Cape Breton University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Cape Breton University
Заснаваны 1951
Краіна
Размяшчэнне Сідней, Новая Шатландыя, Канада
Сайт cbu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт (англ.: Cape Breton University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адзіная ВНУ на востраве Кейп-Брэтан. Адкрыты ў 1951 годзе як кампус Універсітэта Святога Францыска Ксаверыя. У 1963 годзе ён атрымаў статус каледжа. У 1968 годзе адкрыўся Нова-Шатландскі ўсходні тэхналагічны інстытут, які ў 1974 годзе аб’яднаўся з каледжам, які ў 1982 годзе атрымае статус універсітэцкага каледжа. У 2004 годзе ўстанова была перайменавана ў Брэтанскі ўніверсітэт, а ў наступным 2005 годзе — у Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт.

  • Школа мастацтваў і сацыяльных навук
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі і здароўя
  • Школа прыродазнаўчых навук і тэхналогій
  • Школа медсястрынства