Перайсці да зместу

Ларынгіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларынгіт
МКХ-10 J04.004.0, J37.037.0
МКХ-9 464.0464.0-464.4464.4, 476.0476.0-476.1476.1
МКБ-9-КМ 464.00[1]
DiseasesDB 29347
MedlinePlus 001385
eMedicine ent/353 ent/354ent/354
MeSH D007827
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларынгі́т (ад стар.-грэч.: λάρυγξ — гартань) — запаленне слізістай абалонкі гартані.

Адрозніваюць ларынгіт востры і хранічны. Востры ларынгіт бывае пры вялікай нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт).

Асноўныя сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым ларынгіце іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя ларынгіты.

Лячэнне вострага ларынгіту тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае, а таксама рэфлекторная тэрапія.

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.