Перайсці да зместу

МАЗ-5316

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-5316
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Колавая формула 4х4
Храналогія
МАЗ-5309
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5316 на Вікісховішчы

МАЗ-5316грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам. Двухвосны варыянт аўтамабіля МАЗ-6317.

Мадыфікацыі і машыны на шасі МАЗ-5316

[правіць | правіць зыходнік]
ТЗМ 9Т217-1Б
  • 9Т217-1Б — транспартна-зараджальная машына ЗРК «Аса» вытворчасці ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага абсталявання» (Барысаў)[1]. У камплект абсталявання ўваходзіць маніпулятар з максімальным вылетам стралы да 6 м і грузападымальнасцю 980 кг. Разлічаны на перавозку да 12 пакетаў (24 касеты) ЗКР[2].
  • АГП-32-В — пад'ёмнік на шасі МАЗ-5316F5 з рухавіком ЯМЗ магутнасцю 339 к.с. Здольны падымаць брыгаду рамонтнікаў на вышыню да 32 метраў. Грузападымальнасць калыскі складае 350 кг, а сама яна абсталявана механізмам павароту[3].

У пачатку 2000 года да першага Адкрытага Кубка СНД па трак-трыяле, вырабілі МАЗ-531639, які абсталёўваўся рухавіком Deutz BF 6M 1015 C магутнасцю 408 к.с. і дзевяціступеньчатай несінхранізаванай каробкай перадач Eaton RTO 14609 B. 21-тонны грузавік меў грузападымальнасць шасі амаль 13 т і развіваў хуткасць да 100 км/г.

З лютага 2000 года пачаліся выступы на афіцыйных спаборніцтвах. Экіпаж у складзе Віктара Маскоўскіх і Андрэя Рудніцкага стаў срэбным прызёрам Чэмпіянату Еўропы 2000 года і перамог у Адкрытым Кубку СНД 2001 года. Пасля завяршэння ўдзелу ў спаборніцтвах па трак-трыяле МАЗ-531639 доўгі час быў не запатрабаваны, а пасля быў перададзены спартыўнай камандзе "МАЗ-СПОРТаўта". У 2014-2015 гадах машыну выкарыстоўвалі ў беларускіх ралі-рэйдах для трэніроўкі маладых пілотаў і штурманаў[4].

Богдан-5316

На пачатку 2016 года карпарацыя "Багдан" заключыла пагадненне з Мінскім аўтамабільным заводам аб вытворчасці грузавікоў падвойнага прызначэння з беларускіх і ўкраінскіх камплектуючых. У межах дамовы пад уласным брэндам «Богдан» ажыццяўляецца выпуск мадэляў 5316, 6317, а таксама 6425[5][6].

Зноскі

  1. НОВИНКИ MILEX-2019: ОАО «2566 завод по ремонту радиоэлектронного вооружения» на выставке MILEX-2019 представил два изделия (руск.). milex.belexpo.by (17 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Новинки отечественного военпрома на шасси грузовиков МАЗ (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (6 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2019. Праверана 29 студзеня 2022.
  3. КАМАЗ, МАЗ и немного Китая на выставке СТТ в Москве (руск.). autoreview.ru (5 чэрвеня 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  4. Спортивный грузовик БСО “МАЗ-ЯРОВИТ” МАЗ-531639 (руск.)(недаступная спасылка). adt.by (2 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2019. Праверана 29 студзеня 2022.
  5. Вантажівки для української армії (укр.). «Defense Express» (2 верасня 2016). Праверана 29 студзеня 2022.
  6. Грузовики МАЗ двойного назначения будут выпускать в Черкассах под брендом "Богдан" (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (14 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 29 студзеня 2022.