Махамед Салах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Махамед Салах
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Махамед Салах Хамед Махрус Галі
Мянушка Мо, Фараон, Кароль Егіпта
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1992(1992-06-15)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства
Рост 175 см[4][5][…]
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Ліверпул
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
2004—2010 Егіпет Макаўлун
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Егіпет Макаўлун 38 (11)
2012—2014 Швейцарыя Базель 47 (9)
2014—2016 Англія Чэлсі 13 (2)
2015   Італія Фіярэнціна 16 (6)
2015—2016   Італія Рома 34 (14)
2016—2017 Італія Рома 31 (15)
2017— Англія Ліверпул 165 (111)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Егіпет Егіпет (да 20) 11 (3)
2011—2012 Егіпет Егіпет (да 23) 11 (4)
2011— Егіпет Егіпет 82 (47)
Узнагароды і медалі
Кубкі афрыканскіх нацый
Срэбра Габон 2017
Срэбра Камерун 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лютага 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамед Салах (араб. محمد صلاح حامد محروس غالى‎‎; нар. 15 чэрвеня 1992) — егіпецкі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Егіпта.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Макаўлун»[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў за клуб 3 мая 2010 года ў матчы супраць «Эль-Мансуры».

Свой першы гол забіў 25 снежня 2010 года ў матчы супраць «Аль-Ахлі».

«Базель»[правіць | правіць зыходнік]

Салах у «Базелі»

10 красавіка 2012 года Махамед падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базелем». Дзеля таго, каб Махамеду было зручна ў Швейцарыі, «Базель» падпісаў яго аднаклубніка Махамеда Эль-Нэні.

23 чэрвеня 2012 года Махамед дэбютаваў за «Базель» у перадсезонным матчы супраць «Сцяўа», у тым матчы Салах забіў гол.[6]

12 жніўня Салах дэбютаваў у Чэмпіянаце Швейцарыі ў матчы супраць «ФК Туна»,[7] свой першы гол у чэмпіянаце забіў у матчы супраць «Лазаны».

У «Базелі» адбыўся дэбют Салаха ў Лізе Еўропы, свой першы гол там забіў 11 красавіка 2013 года ў матчы супраць «Тотэнхэма».[8]

У сезоне 2012/2013 Салах стаў чэмпіёнам Швейцарыі[9] і фіналістам кубка Швейцарыі.[10]

У сезоне 2013/2014 забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, гэта здарылася ў матчы супраць «Чэлсі»[11], той гульнёй Салах паразіў Жазэ Маўрынью, і той купіў яго ў «Чэлсі».

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 2014 года Салах перайшоў у «Чэлсі» прыблізна за 11 мільёнаў фунтаў.[12]

Дэбютаваў у Англійскай Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ньюкасла Юнайтэд».[13]

Свой першы гол забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала». У тым матчы «сінія» перамаглі з вынікам 6-0, а гол Салаха стаў апошнім.[14]

У стартавым складзе ўпершыню дэбютаваў у красавіку ў матчы супраць «Сток Сіці», у тым матчы Салах забіў гол, аддаў асіст і зарабіў пенальці.[15]

За «Чэлсі» ў сезоне 2015/2016 Салах сыграў толькі 3 матчы, таму 2 лютага 2015 года сышоў у арэнду ў «Фіярэнціну».

«Фіярэнціна» (арэнда)[правіць | правіць зыходнік]

За «Фіярэнціну» Салах дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Аталанты».[16]

Упершыню ў стартавым складзе выйшаў 14 лютага 2015 года ў матчы супраць «Сасуолы», у тым жа матчы забіў свой першы гол за «фіялак».[17]

Свой першы гол за «Фіярэнціну» ў Лізе Еўропы забіў 26 лютага 2015 года ў матчы супраць «Тотэнхэма», той гол стаў апошнім і дапамог камандзе выйсці ў наступны раўнд.[18]

Фанаты «Фіярэнціны» вельмі любілі Салаха, так што таксама ў Фларэнцыі была папулярна піца «Салах».[19]

Нягледзячы на любоў фанатаў, Салах вырашыў не заставацца ў арэндзе ў «Фіярэнціне» і сышоў у арэнду ў «Рому».

«Рома» (арэнда)[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 2015 года Салах перайшоў у арэнду ў «Рому» на сезон 2015/2016, «рымлянам» гэта арэнда абышлася ў 5 мільёнаў еўра,[20] таксама «Рома» мела права выкупу за 15 мільёнаў еўра.[21]

22 жніўня 2015 года Махамед дэбютаваў за «ваўкоў» у матчы супраць «Элас Вероны».[22]

20 верасня 2015 года Салах забіў свой першы гол за «Рому» ў матчы супраць «Сасуолы».[23]

25 кастрычніка 2015 года забіў гол сваёй былой камандзе — «Фіярэнціне», на той матч прыйшло каля тысячы фанатаў са свісткамі, і пры кожным дотыку Салаха да мяча ўвесь стадыён свістаў, таму не дзіўна, што Салах у тым матчы атрымаў адзіную ў кар’еры чырвоную картку.

«Рома»[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 2016 года «Рома» аб’явіла аб выкупе Салаха ў «Чэлсі» за 15 мільёнаў еўра.[24]

20 жніўня 2016 года Салах забіў свой першы гол у сезоне 2016/2017 у матчы супраць «Удзінезэ».[25]

6 лістапада 2016 года Салах забіў хет-трык у матчы супраць «Балонні», гэта былі адзіныя тры мячы ў той гульні.[26]

У сезоне 2016/2017 Рома стала срэбным прызёрам Серыі А, Махамед сыграў 41 матч, забіў 19 галоў і аддаў 15 асістаў.[27]

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

Махамед Салах у Ліверпуле

22 чэрвеня 2017 года Салах падпісаў кантракт з «Ліверпулам», трансфер абыйшоўся «мерсісайдцам» у 42 мільёна еўра.[28]

12 жніўня 2017 года Махамед дэбютаваў за «Ліверпул» у матчы супраць «Уотфарда», у гэтым жа матчы забіў свой першы гол.[29]

24 жніўня 2017 года Салах забіў свой першы гол за «чырвоных» у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Гофенгайма».[30]

26 лістапада 2017 года забіў сваёй былой камандзе «Чэлсі» і не стаў святкаваць забіты мяч.[31]

17 сакавіка 2018 года забіў 4 галы ў матчы супраць «Уотфарда», гэта быў першы хет-трык Салаха за «чырвоных».[32]

24 красавіка 2018 года Салах у паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэўся з «Ромай», той матч «мерсісайдцы» выйгралі з вынікам 5-2, у тым матчы Махамед аддаў 2 асісты і забіў 2 галы, якія не святкаваў.[33]

У сезоне 2017/2018 Салах стаў найлепшым гульцом Англійскай Прэм’ер-лігі і фіналістам Лігі чэмпіёнаў, пабіў рэкорд Крыштыяну Раналду і Луіса Суарэса па галам за адзін сезон у Англійскай Прэм’ер-лізе — 32, стаўшы найлепшым бамбардзірам[34], і агулам сыграў 52 матчы, у якіх забіў 44 галы і аддаў 16 асістаў.[35]

1 ліпеня 2019 года Салах забіў гол у фінале Лігі чэмпіёнаў, той матч «Ліверпул» выйграў.[36]

У сезоне 2018/2019 Салах сыграў 52 матчы, у якіх забіў 27 галоў і аддаў 12 асістаў, стаў з «Ліверпулам» срэбраным прызёрам і найлепшым бамбардзірам Англійскай Прэм’ер-лігі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.[37]

У сезоне 2019/2020 Махамед сыграў 48 матчаў, забіў 23 галы і аддаў 13 асістаў.[38]

У сезоне 2020/2021 «Ліверпул» камандна нічога не выйграў, а Салах сыграў 51 матч, забіў 31 гол і аддаў 6 асістаў.[39]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў за дарослую зборную Егіпта 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Сьера-Леонэ.[40]

У кастрычніку 2011 года забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць Нігера.

Дайшоў са зборнай да фіналу Кубка афрыканскіх нацый 2017, у фінале Салах аддаў асіст, але Егіпет прайграў 1-2.[41]

Вывеў Егіпет на Чэмпіянат свету па футболе 2018 ў Расіі, Махамед сыграў з-за траўмы толькі 2 гульні, таксама забіў 2 галы.

Удзельнічаў у хатнім Кубку Афрыканскіх нацый 2019, але яго зборная спынілася на першым раўндзе плэй-оф, Салах сыграў 4 гульні і забіў 2 галы.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Махамед ажаніўся ў 2013 годзе, імя яго жонкі — Магі. У 2014 годзе ў Салаха нарадзілася дачка — Мака: спачатку Махамед хацеў назваць яе Меккай у гонар свяшчэннага горада, але потым падумаў, што яе імя будзе гучаць як назва казіно.

7 лютага 2020 года (у адзін дзень з Джорданам Хендэрсанам) у Салаха нарадзілася другая дачка — Каян.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Махамед Салах з Суперкубкам УЕФА

Камандныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Базель»

«Ліверпул»

Асабістыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mohamed Salah // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mohamed Salah // FBref.com
  3. https://www.al-monitor.com/pulse/originals/2018/05/nagrig-has-mixed-feelings-about-mo-saleh-native-son.html
  4. https://www.playmakerstats.com/player.php?id=207588
  5. https://www.transfermarkt.com/mohamed-salah/profil/spieler/148455
  6. «Steaua Bucharest 4-2 Basel — result and match statistics»
  7. https://www.kingfut.com/2012/08/12/mohamed-salah-involved-in-all-3-of-basels-goals-on-league-debut/
  8. https://www.uefa.com/uefaeuropaleague/match/2010088--basel-vs-tottenham/
  9. https://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Super_League
  10. https://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Cup
  11. https://www.uefa.com/uefachampionsleague/match/2011760--chelsea-vs-basel/
  12. «Salah Move Completed»
  13. https://www.bbc.com/sport/football/25994877
  14. https://www.bbc.com/sport/football/26590673
  15. https://www.bbc.com/sport/football/26796970
  16. «Italian Serie A | Fiorentina 3-2 Atalanta»
  17. «Suassuolo 1-3 Fiorentina» Архівавана 31 кастрычніка 2020.
  18. https://www.bbc.com/sport/football/31627545
  19. https://www.calciomercato.com/news/fiorentina-due-ristoranti-dedicano-una-pizza-a-salah-288193
  20. https://www.theguardian.com/football/2015/aug/06/chelsea-mohamed-salah-loan-roma
  21. «Roma, the official arrival of Salah from Chelsea: details of the transfer (Translation)» Архівавана 29 кастрычніка 2019.
  22. «Hellas Verona 1-1 Roma»
  23. «Italian Serie A | Roma 2-2 Sassuolo»
  24. https://www.chelseafc.com/en/news/2016/08/03/salah-move-finalised-
  25. https://int.soccerway.com/matches/2016/08/20/italy/serie-a/as-roma/udinese-calcio/2305761/
  26. https://www.theguardian.com/football/2016/nov/06/mohamed-salah-roma-juventus-bologna-milan-serie-a
  27. https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2016
  28. https://www.asroma.com/en/news/2017/6/roma-and-liverpool-agree-salah-transfer
  29. https://www.bbc.com/sport/football/40835424
  30. https://www.theguardian.com/football/live/2017/aug/23/liverpool-v-hoffenheim-champions-league-play-off-second-leg-live
  31. https://www.bbc.com/sport/football/42035410
  32. https://www.bbc.com/sport/football/43353969
  33. https://www.bbc.com/sport/football/43871379
  34. https://www.espn.com/soccer/liverpool/story/3495573/liverpools-mohamed-salah-breaks-premier-league-goals-records-wins-golden-boot
  35. https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2017
  36. https://www.bbc.com/sport/football/48368443
  37. https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2018
  38. https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2019
  39. https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2020
  40. https://www.goal.com/en/news/89/africa/2011/09/03/2649689/sierra-leone-2-1-egypt-pharaohs-eliminated-from-afcon
  41. https://www.theguardian.com/football/live/2017/feb/05/cameroon-v-egypt-afcon-2017-final-live-africa-cup-of-nations

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]