Мэцью Мак-Конахі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэцью Мак-Конахі
англ.: Matthew McConaughey
Дата нараджэння 4 лістапада 1969(1969-11-04)[1][2][…] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Camila Alves[d]
Дзеці Livingston Alves McConaughey[d] і Levi McConaughey[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0000190
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэ́цью Дэ́від Мак-Ко́нахі (англ.: Matthew David McConaughey; нар. 4 лістапада 1969, Ювалдэ, Тэхас)[3] — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Спачатку, зарэкамендаваўшы сябе як акцёра галоўным чынам камедыйнага амплуа, у другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя Мак-Конахі перайшоў да буйных драматычных роляў, ганараваўшыся шэрагу ўзнагарод і станоўчых водгукаў ад кінапрэсы за карціны «Лінкальн для адваката», «Мад», «Кілер Джо», «Супер Майк», «Інтэрстэлар».

За ролю ў драме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013) быў ганараваны мноства ўзнагарод, у тым ліку «Залатога глобуса», прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША і першага ў кар’еры «Оскара».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню атрымаў ухваленне дзякуючы выкананню ролі другога плану ў камедыі «Ашаломлены і збянтэжаны» (1993), якую многія лічылі яго галоўнай роляй[4][5][6]. Пасля шэрагу роляў другога плану ў фільмах, у тым ліку «Анёлы ў ля края пляцоўкі» (1994) і «Тэхаская разаніна бензапілой: Наступнае пакаленне» (1994), яго прарыў у якасці галоўнага акцёру адбыўся ў юрыдычнай драме «Час забіваць» (1996). Далейшы поспех рушыў за гэтым, як Мак-Конахі згуляў галоўную ролю ў фільме «Кантакт» (1997), гістарычнай драме «Амістад» (1997), камедыйнай драме «Хлопчыкі Ньютан» (1998), сатырычнай кінастужцы «Эд з тэлевізара» (1999), ваенным фільме «У-571» (2000), і псіхалагічным трылерам «Крохкасць» (2001).

У 2000-х гадах Мак-Конахі атрымаў папулярнасць як акцёр рамантычных камедыяў[7], як «Вясельны пярэпалах» (2001), «Як згубіць хлопца за 10 дзён» (2003), «Каханне і іншыя непрыемнасці» (2006), «Золата дурняў» (2008) і «Прывіды колішніх сябровак» (2009). Дзякуючы гэтым фільмам акцёр замацаваў за сабой статус секс-сімвала. Пасля двухгадовага перапынку ў акцёрскай справе Мак-Конахі пачаў выконваць больш драматычныя ролі, як роля ў юрыдычнай драме «Адвакат на лінкальне» (2011). Ён атрымаў высокую адзнаку за выкананне ролі другога плану ў фільмах «Берні» (2011), «Чароўны Майк» (2012) і «Воўк з Уол-стрыт» (2013), а таксама за галоўныя ролі ў кінастужках «Забойца Джо» (2011) і «Мад» (2012)[8].

Выкананне ролі Рона Вудрафа, каўбоя з дыягназам СНІД, у біяграфічным фільме «Даласкі клуб пакупнікоў» (2013), якая прынесла яму шырокае прызнанне і шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2014 годзе ён зняўся ў ролі Раста Коле ў першым сезоне крымінальнага анталагічнага серыяла тэлеканала HBO «Сапраўдны дэтэктыў», за які быў намінаваны на прэмію «Эмі» за выдатную галоўную ролю ў драматычным серыяле. З таго часу сыграў у фільмах «Інтэрстэлар» (2014), «Мора дрэваў» (2015), «Вольны штат Джонса» (2016), «Золата» (2016), «Цёмная вежа» (2017) і «Джэнтльмены» (2019), якія мелі розны камерцыйны поспех.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Matthew McConaughey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Matthew McConaughey // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Matthew McConaughey(нявызн.)(недаступная спасылка). Biography.com. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 12 ліпеня 2017.
  4. «Matthew McConaughey Reprises 'Dazed and Confused' Breakout Role for Music Video». The Hollywood Reporter.
  5. «Treat Yourself to Matthew McConaughey’s Dazed and Confused Audition Tape». Time.
  6. «Matthew McConaughey deconstructs his signature phrase in this exclusive clip». The AV Club.
  7. «Matthew McConaughey: from himbo to highbrow». The Guardian.
  8. «The McConaissance». The New Yorker.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]