Мікрабіялогія ў Беларусі
Мікрабіялогія ў Беларусі
На Беларусі мікрабіялагічныя даследаванні пачаліся з 1920—30-х гадоў у БДУ (медыцынскі факультэт), Віцебскім ветэрынарным інстытуце, санітарна-бактэрыялагічным НДІ (Віцебск, 1921), Беларускім пастэраўскім НДІ (Мінск, 1924), інстытутах біялогіі (лабараторыя глебавай мікрабіялогіі, 1934) і хіміі АН БССР, Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (з 1938), беларускіх навукова-даследчых інстытутах мясцовай прамысловасці і харчовай прамысловасці.
Вялікая роля ў станаўленні мікрабіялогіі належыць І. М. Курбатаву, С. А. Самцэвічу, Г. А. Язубчык, С. М. Вышалескаму, К. І. Кудзіну, В. В. Первазванскаму, А. Л. Пескіну, А. І. Рэут.
У вырашэнні праблем
- агульнай і экалагічнай мікрабіялогіі ўклад зрабілі — П. А. Буланаў, В. І. Калешка і інш.,
- генетыкі і селекцыі мікраарганізмаў — М. А. Троіцкі, Ю. К. Фамічоў і інш.,
- медыцынскай мікрабіялогіі — А. А. Адарчанка, М. І. Вальвачоў, В. І. Вацякоў, С. І. Гельберг, Н. А. Ізраіцель, А. П. Красільнікаў, П. Р. Рыцік, Б. Я. Эльберт, С. А. Паўловіч і інш.,
- ветэрынарнай мікрабіялогіі — Д. Д. Буцьянаў, Х. С. Гарагляд, В. А. Лянькова, В. І. Лянькоў, В. Ф. Пятроў, Р. У. Тузава і інш.,
- тэхнічнай мікрабіялогіі — Н. І. Астаповіч, В. Р. Бабіцкая, А. С. Вечар, М. В. Залашка, А. І. Зінчанка, С. П. Каваленка, А. Г. Лабанок, А. С. Самсонава і інш.
Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах Нацыянальнай АН Беларусі (мікрабіялогіі, генетыкі і цыталогіі, эксперыментальнай батанікі), навукова-даследчых інстытутах Акадэміі аграрных навук Беларусі (эксперыментальнайй ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, земляробства і кармоў, аховы раслін і інш.), Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, іншых сельскагаспадарчых і медыцынскіх навукова-даследчых інтстытутах і ўстановах, БДУ, БСГА, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Віцебскай акдэміі ветэрынарнай медыцыны, Мінскім медыцынскім інстытуце і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікрабіялогія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.