Празароцкі сельсавет
Празароцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 34 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Празарокі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 785 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Празаро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Празарокі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Зябкаўскага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 73 населеныя пункты[2]. 28 сакавіка 2011 года скасаваны вёска Барткова і хутар Ластавікі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 2,4 % — палякі, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 785 чалавек[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28 марта 2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.