Прымакі (спектакль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Прымакі»
Жанр народны вадэвіль на адну дзею
Заснаваны на сцэнічнага жарту Я. Купалы «Прымакі»
Кампазітар Уладзімір Кур’ян
Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык Таццяна Сакалоўская
Харэограф Людміла Фадзеева
Акцёры Гл. спіс
Працягласць 80 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 6 кастрычніка 2007
Пастаноўкі Гродзенскі абласны драматычны тэатр

«Прымакі» — спектакль, пастаўлены ў 2007 годзе рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пастаноўка «Прымакоў» у Гродзенскім абласным тэатры адбылася напярэдадні 90-годдзя Янкі Купалы ў 1972 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Даміцэля, прачуўшыся раніцай, знаходзіць у сваім ложку не мужа, а свайго кума Максіма. А ў гэты час яе муж Трахім салодка спіць у чужое хаце са сваёй кумой Паланеяй. Гісторыя ўскладняецца тым, што дзеці згубіўшыхся ў начных прыгодах сваякоў кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасцю? Рэжысёр вырашае спектакль у жанры вадэвілю з яскравымі народнымі песнямі і танцамі. Яркая, амаль што лубочная сцэнаграфія ў спалучэнні з народнай вопраткай надаюць спектаклю яркасць і відовішчнасць.[2]

Творчая задума[правіць | правіць зыходнік]

" Трэба паглядзець на старонкі Купалы, калі чалавек удумлівы, то за камічнай формай … адчуе вялікі боль за наш народ, за нашу Радзіму, таму што Купала не быў дурным пустым чалавекам, ён не мог проста так пісаць гэту камедыю. Праз камедыю праглядаліся слёзы. І спачуванні да свайго народа. Так я разумею гэту п'есу, лічу, што зрабіў у гэтым тэатры дыптых «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Гэта розныя па жанры спектаклі, як падасца на першы погляд, адзін — камедыя, а другі — трагедыя. Але ў гэтым спалучэнні і ёсць сэнс нашага жыцця — ад камедыі да трагедыі адзін крок. Слёзы і смех стаяць побач. Вось так мы жывем. … [гэтая п'еса] пра нас. Тут можа ў трошкі перабольшанай форме, але гэта не пра п’янку, не пра бойкі, а пра ўзаемаадносіны людзей, як людзі іншым разам і любяць адзін аднаго і ненавідзяць адначасова. Вось гэта спалучэнне, яно такое дзікаватае трохі, і хочацца, як Купала казаў, да зор, да неба, ну, мабыць, так некалі і будзе.
Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў аб творы Купалы[3]
"

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Прымакі». — C. 506—507.
  2. Прымакі(недаступная спасылка). Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 31 кастрычніка 2012.
  3. Бяленік, Алеся. Купала-рэп. Газета «Наша Ніва» (12 кастрычніка 2007). Праверана 1 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]