Радунскі раён
Радунскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Радунь |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Ра́дунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска Радунь (з 1958 года гарадскі пасёлак).
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Асаўскі, Жырмунскі, Забалацкі, Казакоўшчынскі, Нацкі, Помедскі, Радунскі, Салтанішкаўскі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Салтанішкаўскі сельсавет. 30 красавіка 1958 года вёска Радунь атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Радунскі сельсавет[1]. 3 красавіка 1959 года Асаўскі і Жырмунскі сельсаветы перададзены ў склад Воранаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года ў склад раёна перададзены 5 сельсаветаў (Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі) скасаванага Васілішкаўскага раёна. 13 лютага 1960 года Бакштаўскі сельсавет перададзены ў склад Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года Помедскі сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі, Шастакоўскі — у Хадзілонскі. 17 чэрвеня 1961 года скасаваны Матыльскі сельсавет, 2 снежня 1961 года — Казакоўшчынскі сельсавет. У 1961 годзе са складу Шчучынскага раёна далучаны Навадворскі.
25 снежня 1962 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Воранаўскі (гарадскі пасёлак Радунь, Забалацкі, Нацкі, Пашкавіцкі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі, Якубаўскі сельсаветы) і Шчучынскі (Васілішкаўскі, Навадворскі, Першамайскі, Хадзілонскі сельсаветы) раёны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Радунскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 69. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.