Саскачэванскі ўніверсітэт
Выгляд
Саскачэванскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Saskatchewan | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Saskatchewan |
Заснаваны | 1907 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Саскатун, Саскачэван, Канада |
Сайт | usask.ca |
Саскачэванскі ўніверсітэт (англ.: University of Saskatchewan) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Саскатун у правінцыі Саскачэван, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Саскачэванскі ўніверсітэт — гэта буйнейшая навучальная ўстанова ў канадскай правінцыі Саскачэван. Ён з’яўляецца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Канады. Вучэльня пачала сваю дзейнасць як сельскагаспадарчы каледж у 1907 годзе. Галоўны ўніверсітэцкі кампус размешчаны на 981 га, яшчэ 200 га адведзены для навукова-даследчага парку. Універсітэт прапануе больш за 200 акадэмічных праграм.
Каледжы і школы
[правіць | правіць зыходнік]- Сельскай гаспадаркі і біярэсурсаў
- Мастацтваў і навук
- Стаматалогіі
- Адукацыі
- Бізнесу
- Інжынерыі
- Навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця
- Магістратуры і аспірантуры
- Кінезіялогіі
- Правазнаўства
- Бібліятэказнаўства
- Медыцыны
- Сястрынскай справы
- Фармацыі і харчавання
- Рэабілітацыі
- Грамадскага здароўя
- Дзяржаўнай палітыкі
- Ветэрынарнай медыцыны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.