Сен-Баніфаскі ўніверсітэт
Выгляд
Сен-Баніфаскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Saint-Boniface | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Saint-Boniface |
Заснаваны | 1818 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вініпег, Манітоба, Канада |
Сайт | ustboniface.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сен-Баніфаскі ўніверсітэт (фр.: Université de Saint-Boniface) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Навучанне ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на французскай мове. Ён быў заснаваны ў 1818 годзе, што робіць яго старэйшай вышэйшай навучальнай установай на захадзе Канады. Таксама гэта адзіная франкамоўная ВНУ ў заходняй Канадзе. Назва ўніверсітэта паходзіць ад мясцовасці ў Вініпезе, дзе пражывае самая шматлікая франкамоўная грамада на захадзе Канады.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт адукацыі
- Школа перакладу
- Школа бізнес-адміністравання
- Школа медсястрынства і аховы здароўя
- Школа сацыяльнай працы
- Школа тэхніка-прафесійных студый
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сен-Баніфаскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы