Сербскахарвацкая мова
Сербскахарвацкая | |
---|---|
Саманазва |
српскохрватски / hrvatskosrpski hrvatski ili srpski / српски или хрватски |
Краіны | Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах |
Рэгіёны | Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
Афіцыйны статус | — |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 17 мільёнаў |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца, кірыліца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | sh |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | hbs |
WALS | scr |
Ethnologue | hbs |
Linguasphere | 53-AAA-g |
ABS ASCL | 3507 |
IETF | sh |
Glottolog | sout1528 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — існаваўшы раней тэрмін для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі — сучасныя сербская, харвацкая, баснійская і чарнагорская мовы. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 года.
Літаратурны стандарт засноўваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.
Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у перапісцы ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.
З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталі сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Многія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.
Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміна. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».
Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.
Прыклады адрозненняў у лексіцы
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская мова | Харвацкая мова | Сербская мова |
---|---|---|
Параўнаць | Usporedba | Поређење (Poređenje) |
Еўропа | Europa | Европа (Evropa) |
Нідэрланды | Nizozemska | Холандија (Holandija) |
Італьянцы | Talijani | Италијани (Italijani) |
Сусвет | Svemir | Васиона (Vasiona) |
Пазваночнік | Kralježnica | Кичма (Kičma) |
Паветра | Zrak | Ваздух (Vazduh) |
Адукацыя | Odgoj | Васпитање (Vaspitanje) |
Тыдзень | Tjedan | Седмица (Sedmica) |
Гісторыя | Povijest | Историја (Istorija) |
Порткі | Hlače | Панталоне (Pantalone) |
Страўнік | Trbuh | Стомак (Stomak) |
Навука | Znanost | Наука (Nauka) |
Асобна | Osobno | Лично (Lično) |
Асоба | Osoba | Лице (Lice) |
Аб’яднаныя Нацыі | Ujedinjeni Narodi | Уједињене Нације (Ujedinjene Nacije) |
Хлеб | Kruh | Хлеб (Hleb) |
Штучнае | Umjetno | Вештачки (Veštački) |
Крыж | Križ | Крст (Krst) |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Для паляпшэння артыкула пажадана |