Міжславянская мова
Міжславянская мова | |
---|---|
Саманазва: | меджусловјанскы језык, medžuslovjansky jezyk |
Створаны: | Ян ван Стэнберген, Войцех Мэрунка |
Агульная колькасць носьбітаў: | 2 тыс. чал. (2017)[1] |
Катэгорыя: | Планавая мова |
Класіфікацыя структуры: | Індаеўрапейская мова |
Тып пісьменнасці: | лацініца і кірыліца |
Статус: | развіваецца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | isv |
Штучныя мовы |
Міжславянская мова (саманазва: меджусловјанскы, medžuslovjansky) — апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы і існуючых славянскіх моў, прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі.
Ідэя
[правіць | правіць зыходнік]Славянскія мовы — адносна аднародная група моў. Яна складаецца з трох падгруп, якія маюць шмат агульных рыс у граматыцы, лексіцы і сінтаксісе. Веданне адной з славянскіх моў дастаткова, каб разумець (хаця б трохі) тэкст на іншай славянскай мове.
Асноўнай задачай, якую ставілі перад сабой распрацоўшчыкі міжславянскай мовы — стварыць мову, якая будзе зразумелай без папярэдняга вывучэння ўсім або большасці носьбітаў славянскіх моў. Мова мае спрошчаную граматыку з мінімальнай колькасцю выключэнняў, якая дазваляе славянафону (славянагаворачаму) лёгка авалодаць ёй. Міжславянская мова можа выкарыстоўвацца на першым этапе вывучэння славянскіх моў, паколькі спалучае ў сабе агульныя рысы моў гэтай групы.
Міжславянская мова можа быць добрай падтрымкай для падарожнікаў і вельмі карысным інструментам для ўсіх хто жадае звярнуцца да ўсяго славянскага свету праз сеціва без перакладу тэксту на некалькі моў. Веданне гэтай мовы дазволіць чалавеку размаўляць і пісаць даволі зразумела для носьбітаў любога з жывых славянскіх моў, а таксама і самому лепей разумець тэксты на любой з іх.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект Славянскі (Slovianski) створаны ў 2006 годзе супольнымі намаганнямі групы людзей з розных краін, сабраўшыхся на Славянскім форуме(недаступная спасылка). Асноўныя распрацоўшчыкі — Ондрэй Рэчнік (Ondrej Rečnik), Габрыэль Свобада (Gabriel Svoboda), Ян ван Стэнберген (Jan van Steenbergen), Ігар Палякоў. Славянскі існаваў у трох варыянтах:
- Slovianski-P (Одкаўскі) — значна спрошчаная мова з элементамі піджына (Андрэй Рэчнік, Габрыэль Свобода). Характарызуецца адсутнасцю скланення назоўнікаў паводле склонаў і дапасавання прыметнікаў з назоўнікамі ў родзе. Замест роднага склона шырока ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам од, з-за чаго гэтая мова таксама вядома як Одкаўскі.
- Slovianski-N — натуралістычная мова, створаная на агульных для ўсіх славянскіх моў элементах (Ян ван Стенберген, пазней Ігар Палякоў)
- Slovianski-S — спроба спалучаць схематычныя элементы з натуралістычнымі (Габрыэль Свобода, Ігар Палякоў)
У 2007 годзе распрацоўшчыкі адмовіліся ад схематычных версій мовы, і зараз пад назвай славянскі маецца на увазе яго натуралістычная версія Slovianski-N.
Таксама блізкія да Славянскі былі іншыя праекты панславянскіх моў. У 2009 годзе Стывен Радзікаўскі, Андрэй Марачэўскі і Міхал Боравічка прэзентавалі палепшаную версію словіа пад назвай Славіёскі (Slovioski). У 2010 з’явіўся праект новаславянская мовa (Novoslovienskij, пазней Novoslověnsky) чэшскага аўтара Войцеха Мярункі, заснаваны на стараславянскай мове.
У 2011 годзе праектнымі групамі славянскі, славіёскі і новаславянскай мовы было прынята прынцыповае рашэнне аб зліянні гэтых блізкіх праектаў у міжславянскую мову. Пры гэтым, аб’яднанне адбывалося не шляхам стварэння агульнай граматыкі і агульнага слоўніка, а шляхам набліжэння маючыхся граматык і слоўнікаў у выніку пастаянна адбываючайся міжпраектнай дыскусіі. Пасля Першай канферэнцыі аб міжславянскай мове (CISLa) у 2017 годзе наступіла поўнае аб’яднанне гэтых праектаў.
З 2011 года у праект таксама уваходзіць Славіянта (Slovianto) — радыкальна спрошчаная мова, якая прапаноўваецца для пачатковага этапа вывучэння міжславянскай мовы людзям, не знаёмых з асаблівасцямі славянскіх моў.
Арфаграфія і фанетыка
[правіць | правіць зыходнік]Мова выкарыстоўвае два алфавіта — лацініцу (з літарамі č, ž, š для шыпячых і ě для стараславянскяй яці) і кірыліцу (з љ, њ для палаталізаваных зычных ль, нь і ј для йатацыі):
|
|
Граматыка і лексіка
[правіць | правіць зыходнік]Граматыка міжславянскай мовы мае вялікае падабенства з граматыкамі славянскіх моў. Яна мае граматычныя рысы, уласцівыя ўсім або большасці славянскіх моў. Такім чынам, як і ў натуральных славянскіх мовах, назоўнікі маюць тры роды і два лікі і дапасуюцца з прыметнікамі паводле роду, ліку і шасці склонам. Дзеясловы маюць закончанае і незакончанае трыванне і змяняюцца па ліках у цяперашнім часе і паводле роду ў мінулым, таксама маюцца загадны і ўмоўны лады.
Слова ў адпаведным значэнні дадаецца ў слоўнік мовы, калі яно набірае 3 балы, пры гэтым, руская і польская мовы даюць па аднаму балу, беларуская, украінская, чэшская, славацкая, славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская па 0,5 бала. Такім чынам па 2 балы мае кожная з 3 груп славянскіх моў — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянскія.
Калі для якога-небудзь значэння не знаходзіцца слова, набіраючага тры балы, то выбар ажыццяўляецца шляхам публічнай дыскусіі на [http:s8.zetaboards.com/Slovianski/index Міжславянскім форуме] з слоў, якія маюцца ў жывых славянскіх мовах. У выключных выпадках таварыства дазваляе неалагізмы (напрыклад, «часина» ў значэнні «гадзіна» — прапанавана Габрыэлем Свобадай).
Пасля аб’яднання Славянскі, Словіоскі і Новаславянскай мовы, таварыства ўжывала 3 слоўнікі:
- Слоўнік Славянскі (больш за 8300 слоў на пачатак 2012 года)
- Лексікон Славіёскі Архівавана 17 сакавіка 2016. (некалькі дзясяткаў тысяч слоў)
- Новаславянскі слоўнік Архівавана 30 сакавіка 2012. (каля 6000 слоў)
Пры гэтым, першыя 2 з іх дапаўняюцца, а 3-і — не.
Зараз ужываецца дынамічны слоўнік (больш за 17000 слоў у 2018 годзе), а з 2019 года таксама шматмоўны слоўнік.
Спіс Сводзеша для міжславянскай мовы
[правіць | правіць зыходнік]Міжславянскaя мова | Беларуская мова |
---|---|
ja | я |
ты | ты |
он | ён |
мы | мы |
вы | вы |
они, оне | яны |
тутоj, тута, туто | гэты, гэтая, гэта |
тамтоj, тамта, тамто | той, тая, тое |
ту | тут |
тамо | там |
кто | хто |
что | што |
кде | дзе |
когда | калі |
како | як |
не | не |
вес, вса, все | увесь, уся, усё, усе |
много | шмат |
неколико | некалькі |
ины, другы | іншы, другі |
jедин, jедна, jедно | адзін |
два | два |
три | тры |
четыри | чатыры |
пет | пяць |
великы | вялікі |
долгы | доўгі |
широкы | шырокі |
толсты | тоўсты |
тежкы | цяжкі |
малы | маленькі |
краткы | кароткі |
вузкы, тесны | вузкі |
жена | жанчына |
муж | мужчына |
чловєк | чалавек |
дєте | дзіця |
муж | муж |
жена | жонка |
мати | маці |
отец | бацька |
животно | жывёла |
рыба | рыба |
птица, птак | птушка |
пес | сабака |
вош | вош |
змиjа | змяя |
чрвjак | чарвяк |
дрєво | дрэва |
лєс | лес |
овоч, плод | агародніна, садавіна |
сєме | насенне |
лист | ліст |
корењ | корань |
кора | кара |
цвєт | кветка, краска |
трава | трава |
врва, шнур | вяроўка |
кожа | скура |
месо | мяса |
Прыклады тэкстаў
[правіць | правіць зыходнік]- Она приноси јаблока, да бы дєти были здраве (Яна носіць яблыкі, каб дзеці былі здаровы)
- Ктора жена љуби туттого мужа? (Якая жанчына любіць гэтага мужчыну?)
Кірыліца | Лацінка | па-стараславянску |
---|---|---|
Отче наш, кторы јеси в небесах, нехај свети се име Твоје, нехај пријде краљевство Твоје, нехај буде воља Твоја, како в небу тако и на земји, хлєб наш всакоденны дај нам днес, и одпусти нам наше грєхы, тако како мы одпушчајемо нашим грєшникам, и не введи нас в покушенје, але избави нас од злого. | Otče naš, ktory jesi v nebesah, nehaj sveti se ime Tvoje, nehaj prijde kraljevstvo Tvoje, nehaj bude volja Tvoja, kako v nebu tako i na zemji, hlěb naš vsakodenny daj nam dnes, i odpusti nam naše grěhy, tako kako my odpuščajemo našim grěšnikam, i ne vvedi nas v pokušenje, ale izbavi nas od zlogo. | Отче наш, Иже есии на небесех! Да святится имя Твое, да приидет Царствие Твое, да будет воля Твоя, яко на небеси и на земли. Хлеб наш насущный даждь нам днесь; и да остави нам долги наша, якоже и мы оставляем должником нашим; и не введи нас во искушение, но избави нас от лукавого. |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kocór, Maria, et al., "Zonal Constructed Language and Education Support of e-Democracy – The Interslavic Experience". Sokratis K. Katsikas & Vasilios Zorkadis eds, E-Democracy – Privacy-Preserving, Secure, Intelligent E-Government Services. 7th International Conference, E-Democracy 2017, Athens, Greece, December 14-15, 2017, Proceedings (Communications in Computer and Information Science no. 792, Springer International Publishing, 2017, ISBN 978-3-319-71116-4, 978-3-319-71117-1), p. 21.
- ↑ Interslavic — Orthography
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўная старонка міжславянскай мовы
- Шматмоўны слоўнік
- Інфармацыйны партал
- Стужка навін на міжславянскай мове Архівавана 9 снежня 2019.
- «Славяне» — навуковы часопіс на міжславянскай мове
- Група ў Фейсбуке
- Вікі
- Вікісборнік
- Форум распрацоўшчыкаў мовы Славянскі Архівавана 15 снежня 2009.
- Свете мысли, збор духоўных цытат на міжславянскай мове Архівавана 5 лютага 2020.