Панславянскія мовы
Панславянскія мовы — абагульняючая назва занальна сканструяваных моў, створаных дзеля зносін народаў славянскай моўнай групы. Славяне — самая шматлікая група народаў у Еўропе, хаця і даволі раз'яднаная. Цяпер налічваецца 18 «жывых» славянскіх моў:
- Балгарская мова (Български език) — 9 млн чалавек
- Баснійская мова (Bosanski jezik) — 2 млн чалавек
- Беларуская мова (Беларуская мова, biełaruskaja mova) — 4-7 млн чалавек
- Верхнелужыцкая мова (Hornoserbska rěč) — 0,04 млн чалавек
- Кашубская мова (Kaszëbsczi jäzëk) — 0,15 млн чалавек
- Македонская мова (Македонски jазик, makedonski jazik) — 1,5-3 млн чалавек
- Ніжнелужыцкая мова (Dolnocerbska rěc) — 0,014 млн чалавек
- Польская мова (Język polski, Polszczyzna) — 40 млн чалавек
- Русінская мова* (Русиньскый язык, руська бесіда) — 0,09 млн чалавек
- Руская мова (Русский язык) — каля 170 млн чалавек, яшчэ каля 100.150 млн чалавек ужывае яе для міжнацыянальных зносін.
- Сербская мова (Српски jезик, srpski jezik) — больш за 12 млн чалавек
- Сілезская мова* (Ślűnsko godka) — 0,06 млн чалавек
- Славацкая мова (Slovenský jazyk, Slovenčina) — 6 млн чалавек
- Славенская мова (Slovenski jezik, Slovenščina) — 2 млн чалавек
- Украінская мова (Українська мова, ukrajinśka mova) — 45 млн чалавек
- Харвацкая мова (Hrvatski jezik) — 6.2 млн чалавек
- Чарнагорская мова* (Crnogorski jezik/Црногорски jезик) — 0,145 млн чалавек
- Чэшская мова (Český jazyk, Čeština) — 12 млн чалавек.
Лічба 18 некалькі умоўная, таму што, з аднаго боку, асобныя славянскія мовы падзяляюцца яшчэ і на дыялекты, а з другога боку — па асобных мовах не склалася агульнай думкі, мова гэта ці дыялект (напрыклад, сілезскую і чарнагорскую некаторыя навукоўцы лічаць дыялектамі (адзначана *)).
Такая моўная падзеленасць шкодзіць зносінам славян. Часта прадстаўнікі славянскіх народаў вымушаны ўжываць англійскую мову, каб размаўляць адзін з адным.
Між тым, славянскія мовы даволі блізкія і лёгкія для разумення і вывучэння славянамі. Падабенства моў і неабходнасць узаемных зносін славянскіх народаў пастаянна натхняла розных людзей ствараць панславянскія мовы.
Стварэнне панславянскіх моў у Сярэднявеччы
[правіць | правіць зыходнік]Стараславянская мова
[правіць | правіць зыходнік]Падобна, першым вопытам стварэння панславянскай мовы магчыма лічыць дзейнасць Кірыла і Мяфодзія. магчыма, менавіта яны сканструявалі старажытнаславянскую мову, якой і цяпер (у выглядзе царкоўнаславянскай мовы) карыстаюцца Руская праваслаўная царква, Руская праваслаўная царква за мяжой і іншыя праваслаўныя канфесіі.
Мова мела падабенства са старажытнымі славянскімі мовамі, але не была ідэнтычна ні адной з іх.
Русски език (праект стварэння панславянскай мовы)
[правіць | правіць зыходнік]Харват Юрый Крыжаніч вырашыў стварыць адзіную славянскую мову. Знаходзячыся ў ссылцы ў Сібіры, ён з гэтай мэтай напісаў «Граматично изсказанье об руском езику» (1661), дзе папярэдзіў чытачоў, што ён мае на ўвазе не адну якую-небудзь славянскую мову, а мову ўсіх славян. Слоўнікавы склад быў ім узяты галоўным чынам з рускай, сербскай і харвацкай моў. Крыжаніч лічыў рускую мову старэйшай з моў славянскай групы, а астатнія мовы паходзячымі ад яе.
Стварэнне панславянскіх моў у 19-20 стагоддзях
[правіць | правіць зыходнік]Універсальная славянская мова
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі спробу стварыць панславянскую мову зрабіў славак Ян Херкель. У 1826 г. ён стварыў Universalis Lingua Slavica — універсальную славянскую мову, таксама вядомую як усеславянская мова. На гэту тэму ён выдаў працы «Elementara universalis linguae Slavikae», Budae/Budapest, 1826 і «Zaklady vseslovanskego jazyka», Vienna, 1826.
Непослава
[правіць | правіць зыходнік]Усевалад Яўграфавіч Чэшыхін у 1913 годзе стварыў сістэму стварэння занальна сканструяваных моў шляхам далучэння да нацыянальных каранёў слоў афіксаў эсперанта. Гэтай сістэме ён даў імя «непо» («nepo» на эсперанта). У 1915 годзе ён стварае непо-мову на аснове славянскай лексікі — непослава.
Міжславянская мова
[правіць | правіць зыходнік]Міжславянская мова (Mezduslavjanski jezik) быў створаны чэхаславацкімі лінгвістамі ў 1954—1958 гг. пад кіраўніцтвам чэха-эсперантыста Йіржы Карэна, вядомага таксама як Уладзіслаў Падмеле.
Прыклад: «V meżdunarodnich jezikach dlużno stvorit taki cennosti, ktori budu zna znacit veliki prinos v oblasti nauk, izucenia jezikov, techniki, umenij itd.»
Слава-Эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]Слава-эсперанта, таксама называны «славіна», быў створаны Іосіфам Канечным у 1912 г. у Празе. Ён апублікаваў брашуру з 32 старонак «Mluvnička slonanského esperanta Slavina».
Прыклад:
- «Hej, Slované, naši lepo
- slovanó rěč máme, dokud
- naše věrne serce pro
- náš národ dame.»
Стварэнне панславянскіх моў у век Сеціва
[правіць | правіць зыходнік]Словіа
[правіць | правіць зыходнік]Словіа (Slovio) — гэта мова, створаная славакам Маркам Гучка. Словіа распрацоўваўся з кірункам на максімальную лёгкасць разумення і вывучэння. Мае вельмі спрошчаную граматыку без склонаў і родаў. Ужывае асноўны лацінскі алфавіт без дыякрытычных знакаў, што гарантуе набор словіа на любым камп'ютары, без неабходнасці ўсталявання дадатковай раскладкі клавіятуры, і карэктнае адлюстраванне тэкстаў словіа на любым камп'ютары.
Прыклад:
- Nasx otec ktor es vo nebo,
- Sanktij es tvoj imen.
- Tvoi kralenie pridib.
- Tvoi hcenie bu na zemla takak na nebo.
- Darij mi dnes nasx denju hleb.
- I uprosci mi nasx grehis takak mi uprostime
- tamktor grehitu protiv mi.
- I ne vestij mi vo pokusenie, no spasij mi ot zlo.
Міжславянская мова (Славянскі, Словіоскі, Новаславянская мова)
[правіць | правіць зыходнік]Міжславянская мова (меджусловјанскы, medžuslovjansky) - апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы і існуючых славянскіх моў, прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі.
Выбар алфавіта для панславянскіх моў
[правіць | правіць зыходнік]Важнае значэнне для разумення мовы мае выбраны алфавіт. Гістарычна склалася так, што славянскія народы ужываюць алфавіты, створаныя на аснове лацініцы ці кірыліцы.
Стараславянскі варыянт кірыліцы
[правіць | правіць зыходнік]Вартасці — вялікая (каля 40) колькасць знакаў дае магчымасць дакладна перадаваць гукі славянскіх моў. Недахопы — цяжкасці адлюстравання і набору на камп'ютары, таксама, літары гэтай азбукі малазразумелы сучаснаму чытачу. З-за гэтых недахопаў алфавіт не ўжываецца для стварэння панславянскіх моў.
Сучасныя варыянты кірыліцы
[правіць | правіць зыходнік]Вартасці — добра зразумелы большай частцы славян: беларускамоўным, рускамоўным, украінскамоўным і жыхарам былой Югаславіі. Недахопы — літары кірыліцы з'яўляюцца незразумелымі ўсяму астатняму свету, для друкавання патрабуецца ўсталяваць дадатковую раскладку клавіятуры, пажадана і саму кірылічную клавіятуру, для правільнага адлюстравання патрабуюцца адпаведныя налады, пажадана ўжыванне толькі праграм падтрымліваючых юнікод. Акрамя таго, розныя варыянты кірыліцы могуць унесці блытаніну, так, напрыклад руская «ы» адпавядае украінскай «и», а рускі знак «ъ» — гэта зусім не тое, што і балгарская літара «ъ». Некаторыя знакі з сучасных кірыліц з'яўляюцца незразумелымі для носьбітаў моў, ужываючых іншыя варыянты кірыліцы. З прычыны названых недахопаў кірыліцу для панславянскіх моў ужываюць рэдка, але для палягчэння разумення людзям, якія размаўляюць на мовах, ужываючых кірыліцу, некаторыя панславянскія мовы прадугледжваюць магчымасць транслітарацыі ў кірыліцу.
Лацініца з дыякрытычнымі знакамі
[правіць | правіць зыходнік]Вартасці — на адзін гук траціцца адна літара, вымаўленне літар без дыякрытыкі прыкладна вядома ўсім народам, ужываючым лацініцу, і большасці з людзей, якія карыстаюцца кірыліцай. Недахопы — неабходнасць усталявання дадатковай раскладкі для клавіятуры, і пры гэтым, што выбар не зусім просты, таму што «панславянскай» мовы ў спісе ў камп'ютары няма. Магчыма некарэктнае адлюстраванне асобных сімвалаў. Шырока ўжываецца падчас стварэння панславянскіх моў, нягледзячы на недахопы.
Лацініца без дыякрытычных знакаў
[правіць | правіць зыходнік]Вартасці — без праблем друкуецца і адлюстроўваецца на любым камп'ютары, не патрабуе ўсталявання дадатковай раскладкі клавіятуры, вымаўленне большасці літар прыблізна зразумела ўсім народам, якія карыстаюцца лацініцай і большасці з людзей, ужываючых кірыліцу. Недахопы — для адлюстравання некаторых гукаў патрабуецца камбінацыя з 2 літар (зрэдку — з большай колькасці літар). З гістарычных прычын ужываецца рэдка, але ў апошні час стала выкарыстоўвацца часцей.
Распаўсюджанасць панславянскіх моў
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна, носьбітам панславянскіх моў з'яўляецца іх стваральнік, радзей — невялікая група людзей. Выключэннем з'яўляецца царкоўнаславянская мова, якая распаўсюдзілася больш астатніх панславянскіх моў дзякуючы палітычнай падтрымцы.