Русенорск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Русенорск
Краіны Расія, Нарвегія
Рэгіёны Памор'е, Паўночная Нарвегія
Статус вымерла
Вымерла 1920-я
Класіфікацыя
змешаныя мовы
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Glottolog russ1267

Русено́рск, русано́рск, мая-па-твая (нарв.: russenorsk, russonorsk, moja på tvoja; руск.: руссено́рск, руссоно́рск, моя-по-твоя) — змешаная руска-нарвежская мова (піджын), якой карысталіся нарвежскія ды рускія гандляры на паўночным узбярэжжы Нарвегіі.

Функцыянавала ў 1750—1914 гады, калі ішоў актыўны марскі гандаль[ru] збожжам і рыбай паміж Нарвегіяй і Расіяй.

У мове зафіксавана каля 400 слоў. 50 % лексікі — з нарвежскай мовы, 40 % — з рускай, рэшту складаюць запазычанні з англійскай, нідэрландскай, ніжненямецкай, фінскай, саамскай. Граматыка і фанетыка празмерна спрошчаныя.

Характэрныя рысы русенорска[правіць | правіць зыходнік]

У многіх выпадках сказ утвараўся не як у нарвежскай; напрыклад: «Канске ден принципал по стова?» (Ці ты дома?). Тут, з погляду нарвежскай мовы, нестае дзеяслова-звязкі «er». Многія сказы мовы пачынаюцца словам «канске» (нарв.: kanskje — мабыць), асабліва, у гаворцы рускіх. Спалучэнне «ден принципал» з указальным займеннікам вызначанай формы («ден») і нявызначанай формай назоўніка не адпавядае норме нарвежскай мовы, але чутно ў гаворцы іншаземцаў. Выраз «по стова» азначае «дома», прыназоўнік «по» ёсць і ў рускай, і ў нарвежскай мовах, але мае ў нечым розныя значэнні. Русенорск ужывае «по» як для перадачы месца знаходжання, так і для азначэння ўласнасці.

Канчатак «-ум» (ці «-ом») ужываецца ў шматлікіх дзеясловах русенроска, напрыклад «копум» — «купить» (нарв.: kjøpe). Прапанавана 8 тэорый паходжання гэтага канчатка — ад лацінскай да шведскай (параўн.: шведск.: sjungom). Магчыма і тое, што канчатак «-ум» узнік пад уплывам паўночна-рускіх дыялектаў, дзе яго мае ў некаторых формах частка дзеясловаў. Яшчэ адна рыса русенорска — надаваць назоўнікам, а ў нейкіх выпадках і прыметнікам, канчатак «-а». Напрыклад: «Пят вога мука по сто фиска» (лац.: Пять возов муки за сто рыб).

Русенорск мае цікавую асаблівасць, якая сведчыць пра сацыяльную роўнасць рускіх і нарвежцаў — у большасці піджынаў адна з моў мае вышэйшы статус, у русенорску ж прапорцыя слоў рускай і нарвежскай моў прыблізна роўная.

Матэрыялы на русенорску[правіць | правіць зыходнік]

Першае навуковае апісанне мовы здзейсніў у 1927 годзе славіст Олаф Брок. У 1930 годзе ён публікуе 13 сабраных ім тэкстаў. Звесткі былі сабраны ў Нарвегіі, таму большасць інфарматараў былі нарвежцамі. Магчыма, гэта мела значэнне ў апісанні маўлення. Нарвежцы і рускія вымаўлялі адзін і той жа тэкст на русенорску па-рознаму, зыходзячы з гукаў родных моў. Як правіла, гукі, якіх няма ў нейкай мове, змяняюцца. Напрыклад, слова «гаф» (нарв.: hav) у русенорску; руская мова не мае гука «h», звонкі гук «v» на канцы слова ператвараецца ў глухі «ф». Так, нарвежскае этымалагічна слова прыстасавалася да фанетычнага ладу рускай мовы. Яшчэ адзін прыклад — рускае па паходжанні слова «чай», ператварылася ў kjai/sjai («хьяй»/ «шай»). Нарвежцы не ўспрымалі слыхам гук «ч», таму вымаўлялі замест яго гукавы кластарbeen «kj»/«sj».

Словы русенроска ўзяты з розных моў, таму існуюць моўныя дублеты. Напрыклад, ёсць словы «фиска» (з нарвежскай) і «риба» з рускай, альбо «твоя» (з рускай), «ду» (з нарвежскай) і «ю» з англійскай мовы. Для назваў тавараў і адзінак вагі існуе толькі адно слова, але назвы лікаў могуць пазычацца і з нарвежскай, і з рускай у выглядзе дублетаў. Што да назваў рыбы, то іх паходжанне вызначыць няпроста. Напрыклад, калі «пікша» называецца «пикса» / «пикша», то слова паходзіць з рускага «пикша», але яе могуць называць і «тикса» / «тикша», што дае грунт меркаванню, якое выводзіць гэтае слова з саамскага «диксу».

Як бачна, не кожны разумеў размову на русенорску; нягледзячы на простасць граматыкі і дастаткова значныя слоўныя мажлівасці, трэба было ведаць значэнні асноўных слоў і адчуваць будову сказа.

Знікненне русенорска[правіць | правіць зыходнік]

Мова, як яна да нас дайшла, развівалася доўгі час. Прыклады асобных слоў, характэрных для русенроска, сустракаюцца даволі рана, яшчэ ў канцы XVIII ст. Відавочна, што мова поўнасцю развілася ў XIX стагоддзі, і ў першай палове XIX стагоддзя ёй карысталіся ўсе, хто вёў менавы гандаль з паморамі. Па меры павелічэння аб’ёмаў гандлю, руская мова замяняе русенорск, які нарвежскія купцы ўжо лічаць «дрэннай рускай» мовай.

Практычная патрэба ў гэтай мове знікла разам з заканчэннем магчымасці свабоднага пераходу цераз расійска-нарвежскую мяжу пасля рэвалюцыі 1917 года. Але ўжо к таму часу патрэба ў русенорску зменшылася. Прычынай гэтага было тое, што расійска-нарвежскі гандаль развіўся ў штосьці большае чым абмен мукі і рыбы — у прафесійныя адносіны гандлёвых дамоў, таму большасць нарвежцаў ужо не бачыла неабходнасці ў рускай мове.

Узоры слоў і выразаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Moja på tvoja. — Я гавару на тваёй [мове].
  • Kak sprek? Moje niet forsto. — Што ты гаворыш? Не разумею цябе.
  • å råbbåte — працаваць.
  • klæba — хлеб
  • Drasvi, gammel god venn på moja! Kor ju stannom på gammel ras? — Здароў, мой добры дружа! Як твае ўчарашнія справы?
  • Ju spræk på moja kantor kom — Ты сказаў, што прыйдзеш да мяне ў кантору.
  • Moja på ander kantor, nokka vin drikkom, så lite pjan kom — Я быў у іншай канторы, выпіў трохі віна, а потым ап’янеў.
  • Tvoja fisk kopom? — Ці ты купіш рыбу?
  • Saika kopom i på Arkangelsk på gaf spaserom — Я куплю сайды і паплыву ў Архангельск.
  • Kak pris? Mangeli kosta? — Які кошт?
  • En voga mokka, så galanna voga treska — 1 воз мукі за 2 вазы траскі.
  • Eta grot dyr. Værsegod, på minder prodaj! — Гэта вельмі дорага. Будзь ласкавы, прадай танней.

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брок, Ингвиль. Моя-по-твоя. Русско-норвежская мова-пиджин //Оттар. Норвегия и Россия на севере. — 1992. — № 192. — С. 24—28.