Перайсці да зместу

Сяргей Васілевіч Бесараб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Васілевіч Бесараб
Дата нараджэння 25 ліпеня 1984(1984-07-25) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, навуковы журналіст, радыёаматар, вынаходнік
Навуковая сфера хімія, папулярызацыя навукі і навуковая журналістыка
Месца працы
Альма-матар
Сайт steanlab.github.io (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984[1], Навагрудак) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, вынаходнік, футуролаг і навуковы журналіст[2]. Заснавальнік і галоўны рэдактар Telegram-канала LAB-66 (@lab66), буйнейшага беларускага рэсурса звязанага з навуковай камунікацыяй у галіне хімічных навук[3].

Скончыў на выдатна сярэднюю школу № 3 Навагрудка[4]. Падчас вучобы неаднаразова перамагаў на абласным і рэспубліканскіх этапах прадметнай алімпіяды па хіміі[5]. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік Алег Шадыра). У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія»[6]. З 2010 года працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2016 годзе паспяхова скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка» (навуковы кіраўнік Уладзімір Камароў)[3]. Меў навуковую кваліфікацыю «Даследчык».

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Вынікі даследванняў Бесараба пазней ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады[7]. Аўтар больш за 50 навуковых прац[8][9], у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў[10]. Да свайго палітычна матываванага звальнення ў 2020 годзе, рыхтаваўся да абароны дысэртацыі[11], прысвечанай распрацоўцы кіраванага сінтэза сілікатных іерархічных матэрыялаў. Раней са сваімі навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац[1][12]. У 2016 годзе заняў 1-е месца[13] ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу з прыладай для демеркурызацыі паветра (ачысткі ад пароў ртуці)[1][14].

З 2015 года быў нацыянальным (BY) экспертам Міжнароднай камісіі па электрасувязі (IEC) у камітэтах ТС120 (сістэмы захоўвання электрычнай энэргіі) і ISO/IEC JPC 2 (энергаэфектыўныя і ўзнаўляльныя крыніцы энэргіі)[15][16].

Займаўся прасоўваннем выкарыстання т. з. змешанай рэальнасці (MR) у адукацыйных і навуковых мэтах[17].

Як навуковы кансультант супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда[18][19][20][21] (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюлярызацыі алаграфтаў[22]. У 2017 годзе як навуковы куратар ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона SciHackathon[23][24][25].

Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў[26]. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны, яго артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю[27] за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў. У 2021 годзе стаў найлепшым тэхнааўтарам года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін[28] — пераможцу конкурсу «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com[29]. Сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра біяхімічныя асаблівасці раслін для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё[30] (гл. Нататкі фітахіміка).Займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання[31][32][33].

Як незалежны навуковец выступае з разгорнутыми каментарыямі ў перыядычных выданнях і СМІ, як беларускіх — «Наша Ніва», «Зялёная сетка», Zerkalo.io, dev.by, CityDog.by, Салідарнасць, так і міжнародных — Voice of America, Radio France internationale, Deutsche Welle. Як запрошаны навуковец-эксперт выступае на радыё (Радыё Рацыя, Еўрарадыё) і тэлебачанні (Belsat, «Звычайны ранак»)[34], фактычна з'яўляючыся найбольш вядомым беларускім навуковым папулярызатарам хіміі[35]. Асноўныя тэмы выступаў — ядзерная і хімічная бяспека, радыялагічная ахова насельніцтва, прамысловая і побытавая таксікалогія, фітахімія, гарадская энтамалогія[36].

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС[37][38][39][40]. Пасля быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[11][41][42][43] і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў[44][45]. Пасля звальнення стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда навуковай салідарнасці[46][47][48].

Вясной 2021 года на Бесараба за яго артыкулы, прысвечаныя пытанням хімічнай дэзактывацыі атрутных рэчываў расейскім праграмістам Чэраменскім П.П. быў напісаны данос у КДБ Беларусі[49]

У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую заснаваў і адміністраваў па асабістай ініцыятыве, апублікаваў Зварот[50] беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне[46]. Пасля шырокага распаўсюджання матэрыяла ў буйнейшых незалежных беларускіх Telegram-каналах (NEXTA Live[51], MotolkoHelp[52], БГМ[53]), Прэзідыум НАН Беларусі зрабіў аправяржэнне на Зварот, з афіцыйнай праўладнай пазіцыяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[54].

Пазней Бесараб прааналізаваў[46] даныя грамадзян са спісу[55] «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма»[56][57] і «партрэт беларускага экстрэміста»[58][59]. Пазней таксама склаў адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца»[60][61].

У красавіку 2023 года далучыўся да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя»[62] і ўзяў пад інфармацыйны патранаж палітычнага зняволенага, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага[63].

У адказ на заявы[64] пра размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброi, Бесараб пачаў у аналітычных матэрыялах выкрываць[65][66][67] каардынаты і тэхнічныя характарыстыкі патэнцыйных месцаў захоўвання ядзернай зброі[3]. У выніку па рашэнні суда Цэнтральнага района Мінска ад 11 траўня 2023 года ўся інфармацыйная прадукцыя аўтарскага Telegram-канала LAB-66 (@lab66) разам з прыканальным чатам унесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[68][69], то бок стваральнікам. чытачам, падпісчыкам і карыстальнікам пазначанага кантэнту ў Беларусі пачала пагражаць крымінальная адказнасць[70]. Фактычнае падцвержанне правільнасці аналітычных высноваў наконт месцаў захоўвання расійскай тактычнай ядзернай зброі, раней зробленых Бесарабам[71][72], пачало з’яўляцца у матэрыялах замежных расследвальнікаў прыкладна праз год[73][74][75]. За свае аналітычныя артыкулы Бесараб падвяргаўся публічным абразам ад прапагандыста Андрэя Мукавозчыка са старонак выдання СБ. Беларусь сегодня[76]

Праз палітычна матываваны пераслед з боку ўладаў і пагрозу для жыцця (абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве, ч.1 арт. 356 КК РБ[77]) ў чэрвені 2023 года Сяргей Бесараб вымушаны быў неадкладна пакінуць Беларусь[46][78] і прасіць міжнароднай абароны ў ЕС, як палітычны ўцякач[3].

Як грамадскі актывіст, Бесараб адзін з нямногіх актыўна прыцягвае ўвагу да трывання палітычна матываваных рэпрэссій супраць беларускіх навукоўцаў[60], да існых праблем беларускай навукі[79][80][41][81][82][83][84][85][86][87] і магчымых варыянтаў іх вырашэння[88][89][90][91].

Навукова-Тэхнічны·LAB-66

[правіць | правіць зыходнік]
Лагатып Тэлеграм-канала LAB-66

У снежні 2019 года Сяргей Бесараб стварыў у Тэлеграме публічны канал @lab66[92]  —  незалежны інфармацыйны рэсурс, першапачаткова прысвечаны пытанням папулярызацыі хіміі і хімічных навук. Канал быў названы ў гонар лабараторыі № 66 у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Сяргей Бесараб працаваў да свайго палітычна матываванага звальнення[41][93].

За час існавання рэсурсу артыкулы з каналу неаднаразова перадрукоўваліся беларускімі, украінскімі і расейскімі медыя. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну інфармацыю з каналу LAB-66 выкарыстоўвалі ў сваіх матэрыялах расследвальнікі маніторынгавага OSINT праекту Беларускі Гаюн[94][95][96].

Па даных статыстычнага сэрвіса TGStat, станам на 2024 год рэсурс налічвае больш за 18100 чытачоў[97] і, такім чынам з'яўляецца буйнейшай беларускай тэматычнай суполкай, звязанай з папулярызацыяй хіміі, навуковай камунікацыіяй у галіне хімічных навук і пытаннях грамадзянскай бяспекі (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона насельніцтва).

Радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY[98][99]. Прафесійна займаецца спартыўным турызмам[100], мае II дарослы разрад.У 2014 годзе прымаў актыўны ўдзел у ўзнаўленні дзейнасці турыстычнага клуба НАН Беларусі.

У 2023 годзе для бактэрыі Erwinia amylovora адкрыты бактэрыяфаг Stean[101], названы ў гонар Сяргея Бесараба[102]

  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў[1]

За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами[103]

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
  • Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
  • Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
  • Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
  • Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
  • Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022.
  • Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. — 2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022.

Выбраныя патэнты на вынаходствы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
  • Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
  • Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
  • Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
  • Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
  • Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
  • Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019

Выбраныя навукова-папулярныя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Изобретатель 2016, № 6 (198), задн. вокл..
  2. Сяргей Бесараб: праз Беларусь да зорак — выдатная нацыянальная ідэя! | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (20 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2024. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  3. а б в г «Каб я ведаў, што гэта дзяржтаямніца, то можа і не пісаў бы так хвацка». Хімік Сяргей Бесараб расказаў, як сумяшчае навуку і грамадзянскую пазіцыю . Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2024. Праверана 23 лютага 2024.
  4. 114 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта . Рацыя (6 красавіка 2024). — «Сяргей Бесараб – адзін з тых вучняў Наваградка, якому за поспехі ў вучобе пашчасціла ганарова насіць мантыю Барыса Кіта, якую вучоны ў свой час перадаў на вечнае захаванне ў Наваградскі гісторыка-краязнаўчы музей.»  Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2024. Праверана 6 красавіка 2024.
  5. Новае жыццё, 2001, № 71, с. 3
  6. Университет Национальной академии наук Беларуси. Мы гордимся нашими выпускниками. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022.
  7. Каталог ТОП-100 результатов фундаментальных и прикладных исследований НАН Беларуси за 2011-2015 годы (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020.. — Минск: Беларуская навука. — 2016.— с. 74-75, ISBN 978-985-08-2009-9
  8. Бесараб Сергей Васильевич. РИНЦ. Научная электронная Библиотека
  9. Сергей Васильевич Бесараб (Siarhei Besarab). scholar.google.com. Праверана 25 сакавіка 2024.
  10. Константин Бакун. Есть вопрос: что не мешало бы изобрести?. СБ. Беларусь сегодня (29 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020.
  11. а б Тамара Колос. «Это было ожидаемым ходом». Химику из Академии наук не продлили контракт. Спросили о причинах. TUT.by (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2020.
  12. Веды, 2011, № 24, с.3
  13. Виталий Шустиков. Подведены итоги белорусского этапа Startup Tour (руск.). old.sk.ru (11 апреля 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2023. Праверана 15 лістапада 2023.
  14. Навука, 2016, № 16, с.2
  15. Experts - IEC. experts.iec.ch. Праверана 11 красавіка 2024.
  16. «Мы назіраем разгортванне ядравага рэнесансу». Пра будучыню АЭС разважае навуковец Сяргей Бесараб . belsat.eu. Праверана 26 красавіка 2024.
  17. Итоги ХІІ Республиканского конкурса «Компьютер. Образование. Интернет». adu.by. Национальный институт образования (23 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2023.
  18. Наталья Урядова. Наука в ударе. СБ. Беларусь сегодня (21 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020.
  19. Научный ринг. Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
  20. Яраслаў Лыскавец. Навошта навукоўцы выйшлі на «рынг»?. Звязда (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
  21. Знамя юности, 2016, № 38, с 2
  22. The study of the stability of cryopreserved allopericardium to process of dystrophic calcification in the experiment.(недаступная спасылка) — 2016, eLIBRARY ID: 29313820
  23. В Беларуси с помощью смартфона можно будет измерить давление и определить качество продуктов. СТБ (02 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
  24. Научный хакатон в Минске: домашний наркотест, синтез генов и алгоритм для перебора картофеля (руск.). dev.by. Праверана 25 сакавіка 2024.
  25. Амерыканскія навукоўцы прыдумалі, як візуальна сачыць за людзьмі па WiFi замест камер. Аказваецца, беларусы прэзентавалі падобны метад 6 год таму. Наша ніва (20 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2023.
  26. Все статьи. Блог беларуского химика. Сергей Бесараб. github.com. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023.
  27. Сергей Бесараб. Коронавирус 2019-nCoV. FAQ по защите органов дыхания и дезинфекции. Хабр (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 cтудзеня 2020.
  28. Сергей Бесараб. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации. Хабр (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021.
  29. Технотекст: все номинанты, победители и немного тайны. Хабр (21 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2022.
  30. Ольга Панасина. Элементы жизни. Навука №18(2745) c. 8 (29 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023.
  31. Сергей Бесараб. Скоропищ или Чем прокормиться в исключительных условиях (руск.). patreon.com (3 сакавіка 2021).
  32. Ці каштавалі мяса саранчы? А яно ўжо прадаецца ў Польшчы. Знайшлі беларуса — фаната такой ежы . Наша ніва (27 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2023.
  33. Besarab, Siarhei. Неожиданные источники пищевого белка (англ.). Medium (9 лістапада 2021). Праверана 14 сакавіка 2024.
  34. Сяргей Бесараб. Каментары для медыя - YouTube. www.youtube.com. Праверана 12 красавіка 2024.
  35. Не давярайце ўсяму, што пішуць. Хімік тлумачыць, як правільна выбраць SPF | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (17 мая 2024). — «Беларусам варта падумаць пра… сіесту, кажа навуковец і вядомейшы беларускі папулярызатар хіміі Сяргей Бесараб.»  Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2024. Праверана 17 мая 2024.
  36. Сергей Бесараб. Комментарии в СМИ. steanlab.github.io. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  37. Химик разоблачил обвинение в адрес Степана Латыпова о попытке отравления силовиков (руск.). gazetaby.info. Газета «Салідарнасць» (20 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020.
  38. Химик раскритиковал сюжеты БТ об «отравителе милиционеров» Латыпове. reform.by (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
  39. Евгения Штейн. Удобрение, «Белизна» и средство от кротов. Ученый-химик раскритиковал историю об «отравителе» с «площади Перемен». onliner.by (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021.
  40. Александр Бакланов. Житель минской «Площади перемен» Степан Латыпов пытался покончить с собой в зале суда Заявив перед этим, что милиция угрожала возбудить дела против его родных и соседей. Медуза (1 чэрвеня 2021). — «В сюжетах говорилось, что Латыпов якобы собирался использовать против сотрудников силовых структур «препараты первого класса опасности, содержащие яд дифосфин». Неназванный сотрудник ГУБОПиК заявил, что Латыпов хотел обработать этим веществом земельные участки и дачи силовиков, а также распылить его над бойцами ОМОНа и внутренних войск во время протестных акций. Это заявление государственных СМИ раскритиковал белорусский химик Сергей Бесараб, старший научный сотрудник Национальной академии наук Беларуси.»  Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2022.
  41. а б в Мікіта Мелказераў. Его УВОЛИЛИ из Академии наук: Лукашенко, бомба в 50 килотонн, почему наука в заднице - БЕСАРАБ. жизнь-малина (16 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2023.
  42. Экс-калега расказвае пра міністра адукацыі: «У Акадэміі навук яго называлі «Граза дзядам». Наша ніва (10 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023.
  43. Светлана Галузо. Как Лукашенко репрессировал беларусских ученых, выступивших за новые выборы. Международный Центр Гражданских Инициатив (28 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021.
  44. Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег. Наша ніва (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022.
  45. Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку калегаў, звольненых з Акадэміі навук. Беларуская служба Радыё «Свабода» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
  46. а б в г Ирина Дрозд. Беларусский ученый: «Дорога из Беларуси заняла три дня, и это были самые страшные три дня за последнее время». gazetaby.info. Газета «Салідарнасць» (7 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2023.
  47. Появился фонд солидарности для учёных, которые потеряли работу. DEV.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023.
  48. Белорусские ученые создали «фонд солидарности» с вакансиями для коллег, которые потеряли работу. TUT.BY (16 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2023.
  49. Обращение в КГБ от Черменский | База доносов в КГБ Беларуси (англ.). bysliv.com. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2024. Праверана 2 мая 2024.
  50. Обращение беларусской научной общественности. Linkedin (2 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023.
  51. Белорусские учёные выступили против войны, развязанной вооружёнными силами РФ. NEXTA Live (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2023. Праверана 1 красавіка 2024.
  52. Обращение беларусской научной общественности. МотолькоПомоги (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2022. Праверана 1 красавіка 2024.
  53. Национальная академия наук Беларуси выступила против войны. Беларусь головного мозга (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 1 красавіка 2024.
  54. НАН опровергла фейк относительно позиции белорусских ученых. БелТА (3 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2022.
  55. Министерство внутренних дел Республики Беларусь. О мерах противодействия экстремизму и реабилитации нацизма (руск.). www.mvd.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2023.
  56. Дзе ў Беларусі жыве найбольш «экстрэмістаў»?. Новы час Online (15 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022.
  57. Где в Беларуси живут «экстремисты»? Анализ списка МВД из 1700+ человек. DEV.BY (15 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022.
  58. 36-летний минчанин Александр. Белорусский ученый составил портрет среднестатистического «экстремиста» — вот он какой — Зеркало, 18 лістапада 2022
  59. Татьяна Гаргалык. "Список экстремистов" от МВД Беларуси: кого и за что внесли"Список экстремистов" от МВД Беларуси: кого и за что внесли (руск.). dw.com. Deutsche Welle (23 лістапада 2022).
  60. а б Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя. Наша ніва (5 траўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 траўня 2023.
  61. Алесь Наваборскі. Найчасцей рэпрэсавалі філолагаў і гісторыкаў: статыстыка рэпрэсіяў у навуцы ад 2020 года. Белсат (5 траўня 2023).
  62. Сяргей Бесараб: «Патрэбна даносіць да сусветнай грамадскасці інфармацыю пра пачварныя злачынствы» (бел.). stranafund.org. Фонд "СТРАНА ДЛЯ ЖИЗНИ". Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2024. Праверана 7 красавіка 2024.
  63. Сергей Бесараб — Dissidentby (руск.). dissidentby.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2024. Праверана 4 сакавіка 2024.
  64. Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад? . Наша ніва (26 траўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2023.
  65. Besarab, Siarhei. Ядерная тайна тепличного комбината (англ.). Medium (3 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 14 сакавіка 2024.
  66. Алеся Вербаловіч. Якую ядзерную зброю РФ можа даць Лукашэнку? . Беларускае Радыё Рацыя (11 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023.
  67. Мікола Бянько. Сяргей Бесараб: Мы зараз вяртаемся ў 1996 год, калі Беларусь пазбаўлялася ядзернай зброі. Беларускае Радыё Рацыя (31 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2023.
  68. Обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за апрель-июнь 2023. Human Constanta (18 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2023. Праверана 28 сакавіка 2024.
  69. День экстремистских формирований и материалов: хроника преследования 17 мая. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 18 траўня 2023.
  70. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2024. Праверана 26 сакавіка 2024.
  71. Сяргей Бесараб: Лагер пад Асіповічамі – хутчэй для ахоўнікаў ядзернай зброі, чым для ПВК «Вагнер». Беларускае Радыё Рацыя (3 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 4 ліпеня 2023.
  72. Сяргей Бесараб: Трансфер ядзернай зброі з Расеі ў Беларусь сапраўды завершаны . Рацыя (28 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
  73. Belarus’ “Nuclear-Capable” Iskanders Get A New Garage (англ.). Federation of American Scientists. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
  74. Depot In Belarus Shows New Upgrades Possibly For Russian Nuclear Warhead Storage (англ.). Federation of American Scientists. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
  75. Пад Асіповічамі створана база захоўвання ядзернай зброі . Наша Ніва (15 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
  76. Муковозчик, Андрей. Путаные мысли приводят к путаной жизни – как думаете, правильно? (руск.). www.sb.by (28 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2024. Праверана 21 красавіка 2024.
  77. Набыў у Менску радыяактыўныя пацеркі. Хімік расказвае, як засцерагчыся ад выпраменьвання дома (руск.). Зелёный портал. — «Радыяцыйны хімік, навукова-тэхнічны блогер, былы супрацоўнік Акадэміі навук Сяргей Бесараб жыве зараз у Еўразвязе. Дома навукоўцу чакае абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве па 356 артыкуле Крымінальнага кодэкса.»  Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2024. Праверана 30 красавіка 2024.
  78. Беларускі навуковец, якому давялося ўцячы з Беларусі тайнымі сцежкамі, напісаў «кароткі дапаможнік па экстраннай эвакуацыі». Наша ніва (28 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023.
  79. В Канаде рассказали о прорывной разработке, которую в Беларуси зарубили много лет назад. Как такое происходит, объяснил автор проекта (руск.). Зеркало (28 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2024. Праверана 29 лютага 2024.
  80. Сяргей Бесараб пра беларускую навуку ў выгнанні і на «ваенных рэйках» унутры Беларусі . Рацыя (26 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2024. Праверана 27 сакавіка 2024.
  81. «Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай . Наша ніва (1 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023. Праверана 2 кастрычніка 2023.
  82. Вучоны-хімік: Знойдуцца людзі, якія змогуць пошук «ветра ў полі» прадаць вар’яту — як у казцы пра голага караля . gazetaby.info. Газета «Салідарнасць» (19 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2024.
  83. Бесараб — пра цынгу Латыпава: Мне тут бачыцца рука нейкіх медыкаў-катаў . Наша Ніва. Праверана 17 лютага 2024.
  84. Навуковец патлумачыў феномен рэжыму і ацаніў страты беларускай навукі за час кіравання Лукашэнкі . Наша Ніва (17 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2024.
  85. «Что-то ухватывают урывками — и получаются такие франкенштейны, что сложно даже словами описать» (руск.). gazetaby.info. Газета «Салідарнасць» (27 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2024.
  86. Сяргей Бесараб: Уся хімічная прамысловасць Беларусі сёння – гэта падтрыманне створанага ў савецкі час . Беларускае Радыё Рацыя (12 траўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023.
  87. Что делают УЧЕНЫЕ из Беларуси? Беспилотники и электрокары – от тоски и без финансирования | Бесараб (руск.). Обычное утро. Праверана 25 сакавіка 2024.
  88. Сяргей Бесараб: Новая Беларусь можа лёгка стаць высокатэхналагічнай краінай . Беларускае Радыё Рацыя (22 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2022.
  89. Сергей БЕСАРАБ: «Сельское хозяйство Беларуси — это замкнутый круг, разорвать который будет тяжело… (руск.). Medium (25 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 26 сакавіка 2024.
  90. Почему любительская наука важна для "Беларуси в эпоху перемен" (руск.) (6 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022.
  91. Жалкое зрелище. Беларусы просят не отключать интернет ученым в Академии Наук (руск.). e-petitions.by. Праверана 8 верасня 2024.
  92. Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика. Telegram. Праверана 27 верасня 2023.
  93. «Калі б за справу ўзялася ваенная контрвыведка, мяне б, хутчэй за ўсё, знайшлі. Таму я хутка з’ехаў з Беларусі» . Зелёный портал. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2024. Праверана 23 лютага 2024.
  94. На Лунинецком аэродроме расширяют территорию, но дело это опасное — там повышенный уровень радиоактивного загрязнения (руск.). Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project (18 жніўня 2022). Праверана 26 сакавіка 2024.
  95. ОПАСНОСТЬ! Аэрозоль азотной кислоты (+NO₂) (руск.). Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project (5 красавіка 2022). Праверана 26 сакавіка 2024.
  96. В Мариуполе могло быть применено химическое оружие. (руск.). Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project (11 красавіка 2022). Праверана 26 сакавіка 2024.
  97. Telegram-канал "Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика" — @lab66 — TGStat (руск.). TGStat.com. Праверана 25 сакавіка 2024.
  98. EU1AEY - Сергей Бесараб :: Информация о позывном. qrz.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022.
  99. EU1AEY - Callsign Lookup by QRZ Ham Radio. qrz.com. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022.
  100. Dzed Fyodar. Конкурс туристских отчетов «Активный 2013»: итоги и награждение. Активный туризм в Беларуси (8 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023.
  101. Erwinia phage Stean, complete genome(англ.). — 2022-11-30. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2024.
  102. Besarab N.V., Letarov A.V., Belalov I.S., Golomidova A.K., Kulikov E.E., Babenko V.V., Ivanova K.V., Besarab S.V., Evtushenkov A.N. A novel temperate Erwinia amylovora bacteriophage Stean // Микробные биотехнологии : фундаментальные и прикладные аспекты : материалы XIII Междунар. науч. конф. (Минск, 6–9 июня 2023 г.) : зборнік. — Беларуская навука, 2023. — С. 19-21. — ISBN 978-985-08-3004-3.
  103. Веды 2015, № 2, с. 3.
  • Веды № 2 (2522), 12 студзеня 2015.
  • Навука № 16 (2587), 18 красавіка 2016
  • Навука №18 (2745), 29 красавіка 2019
  • К Дню изобретателя и рационализатора // Изобретатель № 6 (198), 2016.
  • Таленты побач // Новае жыццё № 71 (8256), 5 верасня 2001
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Сяргей Васілевіч Бесараб