Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда
Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда | |
---|---|
англ.: University of Prince Edward Island | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Prince Edward Island |
Заснаваны | 1804 |
Год рэарганізацыі | 1969 |
Студэнты | 4 555 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Шарлаттаўн, Востраў Прынца Эдуарда, Канада |
Сайт | upei.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда (англ.: University of Prince Edward Island) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шарлаттаўн у правінцыі Востраў Прынца Эдуарда, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт вядзе свае карані з 1804 года, калі віцэ-губернатар Эдмунд Фанінг і заканадаўчы савет вострава заклікалі да стварэння каледжа. Да 1820 года быў узведзены першы будынак каледжа. Каледж быў перайменаваны ў гонар прынца Уэльскага, будучага караля Эдуарда VII у 1860 годзе. Універсітэт вострава Прынца Эдуарда — гэта пазаканфесіянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1969 годзе шляхам аб'яднання Каледжа прынца Уэльскага, заснаванага ў 1834 годзе, і Універсітэта Святога Дунстана, заснаванага ў 1855 годзе. Кампус размешчаны на рагу Бельведэрскай і Універсітэцкай вуліц у Шарлаттаўне, сталіцы Вострава Прынца Эдуарда, пабудаваны на 54 гектарах зямлі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт бізнэсу
- Факультэт адукацыі
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт ведаў, адукацыі, даследаванняў і прыкладных студый карэннага насельніцтва
- Факультэт медыцыны
- Факультэт медсястрынства
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт устойлівага праектавання
- Каледж ветэрынарыі
- Школа матэматычных і інфарматычных навук
- Школа змены клімату і адаптацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Вострава Прынца Эдуарда
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.