Універсітэт вострава Ванкувер
Выгляд
Універсітэт вострава Ванкувер | |
---|---|
англ.: Vancouver Island University | |
Арыгінальная назва | англ.: Vancouver Island University |
Заснаваны | 1969 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нанайма, Брытанская Калумбія, Канада |
Сайт | viu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт вострава Ванкувер (англ.: Vancouver Island University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Нанайма ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кампус размешчаны ў Нанайма на востраве Ванкувер, ёсць рэгіянальныя кампусы ў Дункане і Паўэл-Рывер, а таксама цэнтр у Парксвіле.
Вучэльня была заснавана ў 1969 годзе як каледж, у 1988 годзе атрымала статус універсітэцкага каледжа, а ў 2008 годзе — статус універсітэта. Сёння ўніверсітэт прапануе больш за 120 адукацыйных праграм вышэйшай, прафесійнай і дадатковай адукацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт вострава Ванкувер
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы