Франак Вячорка
Франак Вячорка | |
---|---|
Францішак Вячорка | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1988 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | журналіст, грамадскі дзеяч, дзеяч культуры, сцэнарыст |
Бацька | Вінцук Вячорка |
Маці | Арына Вячорка |
Узнагароды | |
Званне | |
franak.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франці́шак Валянці́навіч Вячо́рка (нар. 26 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, палітык. Старшы палітычны радца Святланы Ціханоўскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Вінцук Вячорка, старшыні Партыі БНФ у 1999-2007 гадах; маці — Ірына Паладзеўна Ползік, педагог, заснавальніца рыцарскага клуба «Вялікае княства», прадзюсар музычнага праекту «Легенды Вялікага княства».
У 1994—2001 гадах вучыўся ў сярэдняй школе № 20 (Гімназія № 8), у 2001--2005 -- Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, які пазней працаваў у падполлі. Старшыня Вучнёўскага самакіравання ліцэя ў 2002-2004 гадах[2]. Заснавальнік і галоўны рэдактар ліцэйскай газеты «Трыкутнік»[3]. Летам 2003 года арганізаваў шэраг акцый пратэсту ў абарону ліцэя[4].
У 2005 годзе Вячорка паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. 18 лютага 2008 года быў адлічаны з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць». Фармальнай прычынай адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня 2008 года ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.
У 2008 пачаў навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) на завочным аддзяленні па спецыяльнасці «Медыя і камунікацыі», аднак мусіў прыпыніць, бо быў забраны на тэрміновую вайсковую службу.
У 2009—2010 праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай часці 48694 супрацьпаветранай абароны ў Мазыры. Аспрэчваў свой прызыў у судзе[5]. Паводле Ф. Вячоркі, медыцынскае абследаванне не было аб’ектыўным, а яго вынікі сфальшаваныя. У арміі вёў дзённік у інтэрнеце пра вайсковую службу[6]. Быў пакараны за ўжыванне каманд на беларускай мове. Камісаваны па стане здароўя за тры месяцы да канца службы[7]. Будучы салдатам, балатаваўся ў Мазырскі раённы Савет, але безвынікова[8].
У 2010 сем беларускіх навучальных установаў адмовілі Ф. Вячорку ва ўзнаўленні. У 2014 годзе закончыў Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Public Relations і Медыя Маркетынг». У 2018 годзе закончыў Амерыканскі Універсітэт па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». Выкладае ў College of Europe[9].
Валодае беларускай, англійскай, рускай, французскай і польскай мовамі[10].
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]У 2001—2003 гадах Вячорка быў сябрам «Маладога Фронту», у 2005 стаў адным з заснавальнікаў Моладзі БНФ. Ад сакавіка 2006 — член і актывіст Партыі БНФ. У 2005—2006 — член прэс-групы штаба Аляксандра Мілінкевіча. Прадстаўнік Беларусі ў швейцарскай моладзевай арганізацыі CODAP, якая займаецца абаронай правоў чалавека і дзіцяці па ўсім свеце. 26 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй моладзевай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ».
Член арганізацыйных камітэтаў многіх вулічных акцый (Еўрапейскі Марш 2007, Дзень Волі 2008, Народны сход), арганізатар перформансаў і флэшмобаў у абарону беларускай мовы[11], супраць кантролю над інтэрнэтам[12].
У 2020 годзе быў сярод арганізатараў вулічных пратэстаў[крыніца?].
З 2020 года з’яўляецца старшым дарадцам Святланы Ціханоўскай, суправаджае яе ў міжнародных паездках. Выступае ў беларускай і замежнай прэсе. З’яўляецца кіраўніком аддзелу міжнародных адносін Офісу Святланы Ціханоўскай.
20 чэрвеня 2024 года беларускія ўлады завочна прысудзілі Вячорку 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф[13].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Франак Вячорка кіраваў укладаннем некалькіх музычных праектаў -- «Я люблю ліцэй», «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе»[14], «Партызанская школа», «Янка Купала» (2007), «НезалежныЯ» (2008), каардынаваў праект па дубляванні замежных фільмаў на беларускую мову, у межах якога былі перакладзены «Шрэк 2», «Шрэк 3», «Крымінальнае чытво», «Любоў насамрэч».
Аўтар кнігі «Падарожны Дапаможнік для беларусаў»[15].
Адзін з ініцыятараў кампаніі «Народны журналіст»[16].
Адзін з вядучых папулярных курсаў беларускай мовы «Мова ці кава».
Адзін з заснавальнікаў і намеснік старшыні грамадскай ініцыятывы «Арт Сядзіба»[17]. У 2014 быў адным з ініцыятараў кампаніі прамоцыі беларускай вышыванкі і нацыянальнага арнаменту, за што газета «Наша Ніва» прызнала яго «чалавекам года»[18].
У 2018 годзе быў адным з арганізатараў адзначэння 100-годдзя БНР каля Опернага тэатру ў Мінску.
Праца
[правіць | правіць зыходнік]Ад 2003 года супрацоўнічаў з Радыё Рацыя, Радыё Свабода, БелаПАН. Быў рэдактарам UDF.by, UFF-by.org, Moladz.by і іншых. Публікаваўся на англійскім сэрвісе Радыё Свабода, у часопісе The Atlantic і інш.
Ад 2008 працаваў каардынатарам прасоўвання тэлеканалу Белсат. Ад студзеня 2012 — на Радыё Свабода. Стыпендыят праграмы Вацлава Гаўла. На Радыё Свабода кіраваў аддзелам новых медыя.
У 2017-2020 гадах працаваў спецыялістам у Агенцтве ЗША па глабальных медыя ў Вашынгтоне[19].
Ад 2019 года з’яўляецца прэзідэнтам міжнароднай арганізацыі Digital Communication Network[20][21].
Пасля затрымання Ігара Лосіка ў чэрвені 2020 года, Вячорка быў адным са стваральнікаў Аб'яднання блогераў пратэсных тэлеграм-каналаў з назвай «Інфапойнт», афіцыйна Вячорка кіраўнік Infopoint Media Network, хаця казаў, што на рашэнні ў «Інфапойнце» не ўплывае[22].
Ад 2020 працуе старшым спецыялістам у Атлантычнай Радзе[23].
Выкладае ў Каледжы Еўропы ў Варшаве.
Кіно
[правіць | правіць зыходнік]У 2005—2006 годзе Франак Вячорка выступіў як галоўны герой дакументальнага фільму «Урок беларускай мовы»[24] польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага. Фільм паказвае змаганне дэмакратычнай беларускай моладзі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Франак апавядае пра сваё дзяцінства, навучанне ў нелегальным Коласаўскім ліцэі, носіць турэмныя перадачы бацьку Вінцуку Вячорку, удзельнічае ў кампаніі адзінага кандыдата на прэзідэнта ад дэмакратычных сіл (2006) Аляксандра Мілінкевіча. Заканчваецца фільм кадрамі з брутальнага разгону акцыі 25 сакавіка 2006 года. Фільм быў паказаны на кінафестывалях, у кінатэатрах, школах розных краін: Польшчы, Германіі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Літве, Нідэрландах і іншых[25]. Фільм атрымаў 22 міжнародныя ўзнагароды[26], сярод іх «Movies that matter» (2007, Амстэрдам), «Prix Europa» (2007, Берлін) — як «Найлепшы дакументальны фільм Еўропы»[27]. Фільм дэманстравалі па тэлебачанні ў розных краінах, даступны да загрузкі ў сеціве[28].
Франак Вячорка быў адным са стваральнікаў і акцёрам у кінаспектаклі «Тутэйшыя» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы[29]. Фільм зняты польскім і беларускім рэжысёрамі — Дарыўшам Шадам-Бажэшкоўскім і Валерыем Мазынскім на замову тэлеканала «Белсат»[30]. У фільме ўдзельнічаюць зоркі беларускага тэатра і кіно: Павел Харланчук, Анатоль Кот, Дзяніс Тарасенка. Франак Вячорка сыграў пана. здымкі адбываліся ў польскім мястэчку Тыкоцін. Фільм дэманстраваўся на Белсаце, польскім тэлебачанні TVP, распаўсюджваўся на дысках і ў інтэрнеце, аднак вялікага поспеху не меў. Міністэрства культуры Беларусі палічыла тэлеспектакль «экстрэмісцкім» і забараніла да паказу ў Беларусі[31].
У лістападзе 2011 года пачаліся здымкі фільму «Форца Беларусь» (працоўная назва «Жыве Беларусь») паводле сцэнарыя польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча і Франака Вячоркі[32]. Заяўлены бюджэт фільму — 1,9$ млн. Дзеянне фільму адбываецца ў сучаснай Беларусі. Саліста папулярнага рок-гурта «Форца» — Мірона Захарку — гвалтоўна забіраюць у армію, дзе ён пачынае весці так званы «армейскі дзённік». Заканчваецца фільм падзеямі Плошчы-2010. У фільме выкарыстаныя некаторыя дэталі з біяграфіі Франака Вячоркі[33]. У фільме здымаюцца польскія і беларускія акцёры Караліна Грушка, Дзмітрый «Vinsent» Папко, Анатоль Кот, акцёры Купалаўскага і Свабоднага тэатраў. Фільм выйшаў на еўрапейскія экраны ўвосень 2011.
Армія
[правіць | правіць зыходнік]15 кастрычніка 2008 года Мінская абласная ваенная медыцынская камісія прызнала Франака Вячорку прыдатным да вайсковай службы «з абмежаваннямі». Яму была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года[34].
Аднак 16 студзеня 2009 года ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў Ф. Вячорку прыгодным да вайсковай службы, а суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў гэта рашэнне ў сіле. Рашэнне суда было прынятае ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката. 7 лютага Франак Вячорка прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. Адсюль ён быў накіраваны ў Мазыр для праходжання тэрміновай службы ў вайсковай часці № 48694 супрацьпаветранай абароны.
Прысягу лідар моладзевай арганізацыі прымаў на беларускай мове. Пад канец прысягі замест словаў «Служу Рэспубліцы Беларусь!» Франак Вячорка сказаў «Жыве Беларусь!»[35].
18 лютага 2009 года ён быў дастаўлены на абследаванне ў 432-і Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл у Мінску. 19 лютага яго перавялі ў 222-і лячэбны цэнтр ВПС і войскаў СПА (Баранавічы), дзе ён праходзіць лячэнне ў сувязі з высокім артэрыяльным ціскам і праблемамі з сардэчнымі клапанамі. 23 ліпеня пакараны за ўжыванне каманды на беларускае мове[36]. У войску на Франка Вячорку аказваўся псіхалагічны ціск. У выніку Міністэрства абароны падрыхтавала статуты на беларускай мове і канфлікт сябе вычарпаў[37].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[38].
Зноскі
- ↑ https://tsikhanouskaya.org/en/team
- ↑ Ліцэісты яднаюцца ў грамадскае аб’яднанне
- ↑ Ліцэісты ў вольны час Архівавана 25 ліпеня 2004.
- ↑ Заява старшыні Вучнёўскага самакіравання Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Суд прызнаў гвалтоўны прызыў Франка Вячоркі ў армію «законным» Reporter.by
- ↑ Армейскі дзённік Франака Вячоркі(недаступная спасылка). Naviny.by (4 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2011.
- ↑ Юрась Бушлякоў. Франак Вячорка: “Я буду дабівацца вызваленьня іншых палітпрызыўнікоў” (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (14 красавіка 2010).
- ↑ Сяргей Гезгала. Франак і ў войску ідзе ў дэпутаты . Наша Ніва (16 лютага 2010).
- ↑ https://www.coleurope.eu/whoswho/person/francisak.viacorka Архівавана 29 ліпеня 2022.
- ↑ Аляксандар Уліцёнак. Франак Вячорка (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 сакавіка 2008).
- ↑ Топ-5 перформансаў Моладзі БНФ . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (17 кастрычніка 2007).
- ↑ Алег Грузьдзіловіч. КДБ і сабакі: флэш-моб супраць указу №60 (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (18 чэрвеня 2010).
- ↑ Франака Вячорку завочна пасадзілі на 20 гадоў . Наша Ніва (20 чэрвеня 2024).
- ↑ Менскi, Алесь. “Веру ў цябе”. (недаступная спасылка). Творческий Дом (8 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2004. Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Каб «кожная даярка» магла злятаць у Еўропу(недаступная спасылка). Naviny.by (2 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012.
- ↑ Народны Журналіст(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2011. Праверана 3 снежня 2017.
- ↑ Арт Сядзіба афіцыйны сайт(недаступная спасылка)
- ↑ Чалавек года па версіі «НН»: Франак Вячорка. Асобы года: Жызнеўскі, Бабарыка, Домрачава, Фіціль . Наша Ніва (4 студзеня 2015).
- ↑ https://www.usagm.gov/wp-content/uploads/2020/06/USAGM-OPR-Future-of-Distribution.pdf
- ↑ https://digicomnet.org Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ https://www.iwp.edu/kosciuszko-chair-center-for-intermarium-studies/2019/10/15/franak-viacorka-discusses-the-belarusian-struggle-between-russia-and-the-west/
- ↑ Што такое Infopoint, доступ да якога атрымаў агент ГУБАЗіКа? . baj.media. Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ https://www.atlanticcouncil.org/expert/franak-viacorka/
- ↑ Lekcja Białoruskiego
- ↑ Сямён Печанко. «Урокі беларускай мовы» цяпер і ў Менску . Наша Ніва (23 кастрычніка 2006).
- ↑ Міраслаў Дэмбіньскі: гэта ўзнагароды ня фільму, але беларускай справе (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (8 сакавіка 2007).
- ↑ «Урок беларускай мовы» стаў "Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно . Салідарнасць (21 кастрычніка 2007).
- ↑ СКАЧАТЬ «Урок белорусского языка»
- ↑ «Белсат» здымае «Тутэйшых» . Наша Ніва (9 кастрычніка 2007).
- ↑ Фильм о «Тутэйшых» Янки Купалы сняли за 8 дней Архівавана 23 снежня 2010.
- ↑ Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму . Наша Ніва (1 кастрычніка 2008).
- ↑ Блокбастар «Жыве Беларусь» . Наша Ніва (22 лістапада 2011).
- ↑ Eastbook: В Польше снимают фильм о Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 3 снежня 2017.
- ↑ Вінцук Вячорка пра абставіны прызыву Франака Вячоркі
- ↑ Сяргей Пульша. Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь!»(недаступная спасылка). TUT.BY (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2009.
- ↑ Салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску . Наша Ніва (24 ліпеня 2009).
- ↑ Змагары з беларускай мовай у мазырскай вайсковай частцы суняліся? Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)). Сяргей Навумчык (23 сакавіка 2019).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франак Вячорка
- Франака Вячорку адлічылі з БДУ . Наша Ніва (15 лютага 2008).
- Сяргей Пульша. Франак Вячорка признан негодным к военной службе по состоянию здоровья (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (16 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2008.
- Блог Франка Вячоркі
- Армейскі дзённік(недаступная спасылка). Naviny.by (4 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2011.
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены Партыі БНФ
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Палітыкі паводле алфавіта
- Члены Маладога Фронту
- Журналісты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Палітыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі