Востраў Кейп-Брэтан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кейп-Брэтан | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Новая Шатландыя |
| Плошча | 10 311 км² |
| Найвышэйшы пункт | 532 м |
| Насельніцтва (2001) | 147 454 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 14,301 чал./км² |
Кейп-Брэтан[1] (англ.: Cape Breton Island, фр.: Île du Cap-Breton) — востраў на паўночны ўсход ад паўвострава Новая Шатландыя (падзелены пралівам Кансо) і на ўсход ад Вострава Прынца Эдуарда ў заліве Св. Лаўрэнція. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Новая Шатландыя, падзелены на чатыры муніцыпалітэты.
Насельніцтва - 147454 чалавек (2001). 95% жыхароў - белай расы, 3,6% - мікмакі, насельніцтва ў асноўным англамоўнае. 47,3% - каталікі, 22,1% - пратэстанты, 2,65% нерэлігійныя.
Тэрыторыя вострава - 10,3 тыс. км ² (18-е месца ў Канадзе, 75-е месца ў свеце), у цэнтральнай частцы вострава знаходзіцца возера-лагуна Бра-д'Ор, плошча якога ў залежнасці ад прыліваў складае 932-1099 км ². Найвысокая кропка - гара Уайт-Хіл, 532 м над узроўнем мора.
Галерэя[правіць]
Зноскі
- ↑ Напісанне Кейп-Брэтан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.221
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Канады. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |