Высокае Сярэдневякоўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Высокае Сярэднявечча — перыяд у еўрапейскай гісторыі, які ахоплівае прыблізна ХІXIV стагоддзі. Эпоха Высокага Сярэднявечча змяніла Ранняе Сярэднявечча і папярэднічала Позняму Сярэднявеччу. Асноўнай тэндэнцыяй быў рост колькасці насельніцтва Еўропы, што прывяло да рэзкіх змен у сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах жыцця.

Гістарычныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Знакаміты габелен з Бае, на якім вышыта бітва пры Гасцінгсе - лёсавызначальная для Англіі падзея, у якой нарманы перамаглі англасаксаў

Брытанія[правіць | правіць зыходнік]

У 1066 годзе адбылося заваяванне Англіі войскам нарманаў пад кіраўніцтвам герцага Вільгельма. Гэта паўплывала на ўсю далейшую гісторыю краіны. У 1169 годзе нарманы ўварваліся ў Ірландыю і хутка падпарадкавалі сабе яе частку. Прыкладна тады ж была заваявана Шатландыя, якая пазней аднавіла сваю незалежнасць, і Уэльс. У ХІІ стагоддзі быў заснаваны інстытут скарбніцы. У 1215 годзе Іаан Беззямельны падпісаў Вялікую Хартыю вольнасцей - дакумент, які абмежаваў каралеўскую ўладу і стаў пазней адным з асноўных канстытуцыйных актаў Англіі. У 1265 годзе быў скліканы першы парламент.

Скандыванія[правіць | правіць зыходнік]

Паміж сярэдзінай Х і сярэдзінай ХІ стагоддзя скончылася эпоха набегаў вікінгаў. Скандынаўскія каралеўствы цяпер былі аб’яднаныя, іх насельніцтва прыняла хрысціянства. У пачатку ХІ стагоддзя Данія, Нарвегія і Англія аб’ядналіся пад уладай караля (конунга) Кнуда Вялікага. Пасля яго смерці ў Англіі і Нарвегіі аднаваліся старадаўнія дынастыі. А пасля паразы данаў у 1227 годзе іх уплыў на рэгіён моцна зменьшыўся. На пэўны час Нарвегія павялічыла свой уплыў на Атлантыку, падпарадкаваўшы сабе Грэнландыю і востраў Мэн, а Швецыя пад кіраваннем караля Біргера Ярла замацавалася на Балтыцы.

Францыя і Германія[правіць | правіць зыходнік]

У Раннім Сярэднявеччы ўзнікла Каралінгская імперыя; пазней яна распалася на тры дзяржавы, з якіх пазней сфарміраваліся сучасныя Германія і Францыя. Першая аформілася ў Свяшчэнную Рымскую Імперыю.

Паўднёвая Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

На 711 год большасць тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава (акрамя паўночных рэгіёнаў) была акупавана мусульманамі (маўрамі). У ХІ - ХІІІ стагоддзях адбывалася ”Рэканкіста” - адваяванне тэрыторыі будучай Іспаніі ў мусульман. Пад контролем апошніх застаўся толькі маленькі рэгіён з цэнрам у Гранадзе.

Італія, раздробленая на мноства маленькіх краін, дынамічна развіваецца. Генуя, Пізанская Рэспубліка, Венецыянская Рэспубліка ператвараюцца ў прамысловых, культурных, марскіх і гандлёвых гігантаў тагачаснай Еўропы. Аддзяленні венецыянскіх банкаў з’яўляюцца ў многіх еўрапейскіх гарадах.

Цягам першай паловы Высокага Сярэднявечча (1050 - 1185) на Балканскім паўвостраве дамінавала Візантыйская імперыя, што засягнула росквіту ў перыяд дынастыі Комнінаў. Пасля 1180 году ў імперыі пачаўся крызіс. У 1184 годзе адпала Балгарыя, у 1190 годзе - Швецыя. Яшчэ ў 1054 годзе адбыўся раскол (схізма) царквы на заходнюю (каталіцтва) і усходнюю (праваслаўе). У 1204 годзе армія крыжакоў захапіла Канстантынопаль, заснаваўшы ў частцы Візантыі сваю Лацінскую імперыю. У неакупаваных імі рэгіёнах узніклі незалежныя Нікейская і Трапезундская імперыя. Хаця пазней Візантыйская імперыя была адноўлена, на канец Высокага Сярэднявечча гэта была слабая дзяржава, разарваная грамадзянскімі войнамі, палацавымі інтрыгамі, агульнай дэградацыяй нораваў.

Усходняя Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Эпоха Высокага Сярэднявечча адзначылася росквітам, а затым распадам Кіеўскай Русі, з’яўленнем на гістарычнай сцэне Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага. Нашэсце мангола-татар прывяло цэлыя рэгіёны ў заняпад і вызначыла іх далейшае развіццё. На тэрыторыі Беларусі ў ХІ стагоддзі набыло незалежнасць і дасягнула росквіту Полацкае княства. Палачане каланізавалі басейн ракі Дзвіны да самога Балтыйскага мора, атрымаўшы такім чынам выйсце да марской прасторы.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Схізма 1054 году прывяла да ўзнікнення асобных Рымска-каталіцкай (Заходняя і Цэнтральная Еўропа) і Праваслаўнай (Усходняя Еўропа і Балканы) цэркваў. Раскол адбыўся з-за канфлікту паміж Папскім легатам кардыналам Гумбертам і канстантынопальскім патрыярхам Міхаілам Кіруларыем, у час якога царкоўнікі агучылі адзін аднаму анафему. У каталіцкім свеце вызначылася тэндынцэя да незалежнасці царквы і дамінавання Папы Рымскага над каралямі. У праваслаўным свеце царква была падпарадкаваная свецкай уладзе.

Крыжовыя паходы[правіць | правіць зыходнік]

Адна з вызначальных рыс эпохі - Крыжовыя паходы, якія арганізавалі хрысціяне з мэтаю адваяваць у мусульман Палестыну (”Святую зямлю”).

Схаластыка[правіць | правіць зыходнік]

У філасофіі таго часу дамінавала схаластыка - вучэнне, заснаванае, з аднаго боку, на спадчыне грэчаскіх філосафаў, а з другога на тэзісе, што ісціна ўжо даная ў Бібліі, і задача філасофіі - толькі абгрунтаваць яе (”Філасофія - служка багаслоўя”). Найболей выбітнымі філосафамі-схаластамі былі Фама Аквінскі і Раймунд Лулій.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

У літаратуры набыў папулярнасць куртуазны рыцарскі раман — жанр вялікіх, пераважна вершаваных твораў аб прыгодах рыцараў. У іх успяваліся рыцарская адвага і годнасць. Найбуйнейшыя аўтары таго часу — Вальфрам фон Эшэнбах і Крэцьен дэ Труа. Па матывах народных паданняў ствараеццы цыкл твораў пра караля Артура і рыцараў Круглага Стала.

Зноскі