Горад Докшыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Докшыцы
Докшыцы
Dokshytsy town.jpg
Вуліца цэнтральнай часткі Докшыцаў
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°53′00″ пн. ш. 27°46′00″ у. д. / 54.883333° пн. ш. 27.766667° у. д. (G) (O) (Я)54°53′00″ пн. ш. 27°46′00″ у. д. / 54.883333° пн. ш. 27.766667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Насельніцтва
6912 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовы індэкс
211720
Аўтамабільны код
2
Докшыцы (Беларусь)
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы (Віцебская вобласць)
Докшыцы
Докшыцы

До́кшыцы (афіц. транс.: Dokšycy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Докшыцкага раёна, у вярхоўях р. Бярэзіна. Размешчаны ў 200 км ад Віцебска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф'янава на лініі МаладзечнаПолацк, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Вілейкай, Глыбокім, Лепелем, Бягомлем. Насельніцтва 7,0 тыс. чал. (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Докшыцы ўзніклі не пазней за XIV ст., як сяло ў складзе Харэцкай воласці, частка якой належыла віленскаму ваяводзе Войцеху Манівіду, удзельніку Грунвальдскай бітвы. Упершыню Докшыцы ўзгадваюцца ў грамаце вялікага князя ВКЛ Вітаўта, выдадзенай 13.1.1407 у Вільні. У ёй Манівід атрымаў пацверджанне на сёлы і сялян-даннікаў у Харэцкай воласці, сярод якіх названы даннікі "доксычане" (doxyczane). Пасля смерці Манівіда (1423) Докшыцы перайшлі да яго сына Яна (Івашкі) Манівідавіча, у 1485 г. — да Войцеха, сына Яна (Івашкі). Пасля яго смерці (1475) спадкаемцамі манівідавай спадчыны сталі дзве сястры — Ядвіга (жонка Алехны Судзімонтавіча) і Соф'я (жонка Мікалая Радзівілавіча). Пры падзеле спадчынай уласнасці частка двароў у Докшыцах дасталася Ядвізе, частка — Соф'і.

У далейшым Докшыцы зведалі яшчэ большае драбленне паміж уласнікамі. Доля Ядвігі адышла да яе дачкі Соф'і, якая ў канцы XV ст. выйшла замуж за князя Аляксандра Юр'евіча Гальшанскага, а пасля смерці (1517) была падзелена паміж чатырмя яе дочкамі і сынам Паўлам, віленскім біскупам. З іх доля ў Докшыцах дасталася Ганне Гальшанскай (жонка Мікалая Юр'евіча Паца), потым яе сынам. Доля ж Соф'і Радзівілавай перайшла да яе чатырох сыноў — Мікалая, Яна, Юрыя і Войцеха. Пасля смерці апошняга з іх (1519) адбыўся чарговы падзел уладанняў. Частка даннікаў з Докшыц адышла да старэйшага з братоў — Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, пазней віленскага ваяводы (памёр у 1521 г.). Яго спадкаемцамі сталі жонка Альжбета і тры сыны — Мікалай, Ян і Станіслаў, якія ў 1526 г. падзялілі бацькоўскія ўладанні.

У 1536 г. сярод спадчыны Мікалая Мікалаевіча Радзівіла ўспамінаюцца "докшыцкія людзі", памер іх штогадовай даніны складаў 36 пудоў мёду. З трох братоў Радзівілаў апошні, Ян, памёр у 1542 г., пасля чаго гэтага частка Докшыц перайшла ва ўласнасць трох яго дачок. Да 1565 г. дзве з іх памерлі бяздзетнымі. Бацькоўская спадчына адышла да трэцяй сястры — Ганны, якая была жонкай (з 1554 г. удавой) Станіслава Пятровіча Кішкі. У 1560 г. ёй належылі 48 двароў (службаў) у Докшыцах, дзе ў той час ужо існавала царква.

Род князёў Гальшанскіх, уладальнікаў судзімонтаўскай часткі Докшыц, згас са смерцю біскупа Паўла ў 1555 г. Спадчына адышла да нашчадкаў па жаночай лініі. Імі сталі дзве дачкі Ядвігі Гальшанскай ад шлюбу з Янам Літаворам Храбтовічам, а таксама дзеці Ганны Гальшанскай. Судзімонтаўская спадчына была падзелена паміж імі на невялікія долі. Адзін з сыноў Ганны Гальшанскай і Мікалая Паца, Дамінік, у 1557 г. прадаў частку даннікаў "на Руси в Довкишчах" Станіславу Садоўскаму, служэбніку Ганны Кішчынай. Апошняя ў красавіку 1560 г. купіла долю Садоўскага ў Докшыцах за 300 літоўскіх грошай, а праз шэсць месяцаў падаравала докшыцкіх даннікаў («отчизных» і купленных «на вечность») служэбніку Пятру Скалдзіцкаму. У 1561 г. Ганна набыла ў Станіслава Мікалаевіча Паца са згоды яго братоў Мікалая, Дамініка і Паўла («маючи от всее братии моц») іх долю ў Докшыцах, якая налічвала «полтори службы» людзей. Заставалася яшчэ адна частка Докшыц, што належыла сястры Ганны Гальшанскай Ядвізе, потым дачцэ апошняй Ганне і яе мужу Юрыю Осціку. У 1569 г. іх сын Мікалай Юр'евіч Осцік падараваў гэту частку Докшыц свайму зяцю, князю Льву Сангушку-Кашырскаму. Далейшы след яе не прасочваецца.

Паводле адміністрацыйнай рэформы, якая была праведзена ў ВКЛ (15651566), Докшыцы ўваходзілі ў склад Менскага павета. У час Інфлянцкай вайны (1558-82) ваколіцы Докшыц з'яўляліся адной з апорных баз войск Рэчы Паспалітай. Пасля смерці (1600) Ганны Кішчынай Докшыцы належалі яе сыну Станіславу Кішку (памёр у 1617 г.), а фактычна сынам апошняга. З іх Станіслаў Станіслававіч Кішка (1584?-1626) перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і пазней стаў жамойцкім біскупам, у 1608 г. ён заснаваў у Докшыцах драўляны касцёл і падараваў яму фальварак Туркі.

У 1621 г. Докшыцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1622 г. Станіслаў Кішка падараваў асноўную яго частку (на правым беразе р. Бярэзіна) з навакольнымі вёскамі Дамашы і Таргуны капітулу жамойцкага біскупства. Левабярэжную частку Докшыц у сярэдзіне XVIII ст. набыў у спадкаемцаў Кішкаў менскі кашталян Юдзінскі, які потым прадаў яе Антонію Гутаровічу.

У час вайны (1654—1667) Докшыцы моцна пацярпелі. У 1655 г. праз беларускія землі па лініі Слуцк-Мінск-Докшыцы-Дзісна планавалася правесці мяжу паміж Масквой і Швецыяй, але маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч адмовіўся ад прапановы шведскага боку. У Паўночную вайну (1700—1721) Докшыцы ў 1708 г. апынуліся на шляху руху шведскага корпуса генерала А. Левенгаўпта. Шведы спалілі мястэчка і касцёл. У 1745 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла (асвячоны у 1753 г.), пры якім у 1781 г. са згоды Папы Рымскага Пія VI пачало працаваць брацтва св. Тройцы.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Докшыцы былі далучаны да Расійскай імперыі, сталі цэнтрам Докшыцкага павета. У 1795 яны атрымалі статус горада, 22.1.1796 — герб: у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны, з іхніх гарлавін цякуць сярэбраныя крыніцы. З 1797 Докшыцы ў складзе Барысаўскага павета Мінскай губерні, заштатны горад, які хутка зноў стаў называцца мястэчкам. Уладанні жамойцкага біскупства, канфіскаваныя расійскім урадам, былі перададзены генерал-маёру расійскіх войск В. Мілашэвічу.

У 1800 г. мястэчка налічвала 152 двары, з якіх Мілашэвічу належалі 106 (35 хрысціянскіх і 71 яўрэйскіх), 42 двары (у тым ліку 12 яўрэйскіх) складалі частку ўдавы Людвігі Гутаровічавай і называліся Докшыцкай Слабадой. Яшчэ 4 двары былі заселены чыншавай шляхтай і належалі плябаніі мясцовага касцёла. Усяго насельніцтва складала 1118 чал. (507 мужчын і 611 жанчын). У мястэчку існавалі яўрэйская школа і 2 уніяцкія царквы (па адной у частках Мілашэвіча і Гутаровічавай), якія ў 1843 былі ператвораны ў праваслаўныя. У Докшыцах штогод праводзіўся кірмаш у дзень Святой Тройцы, у Докшыцкай Слабадзе — у дзень Узвіжання Святога Крыжа.

Маёнтак Мілашэвіча ахопліваў шэраг навакольных вёсак (Валасатку, Вецяры, Плітніцу, Таргуны і інш.). Пазней ён быў вернуты ў скарб. У 1812 скарбавая частка мястэчка налічвала 99 двароў. Докшыцкая Слабада (Лісоўшчына) была ў той час уласнасцю Ігнацыя і Бенядзікта Пяткевічаў. У час вайны 1812 года праз Докшыцы ў ліпені прайшлі войскі віцэ-караля Італіі Я. Багарнэ, а ў кастрычніку — адступаючыя часткі корпуса генерала К. Ф. Врэдэ, якія разрабавалі мястэчка. У час паўстання 1830-31 у красавіку — маі 1831 каля Докшыц адбыліся баі вілейскіх паўстанцаў С. Радзішэўскага з царскімі войскамі.

У 1824 г. у мястэчку дзейнічала суконная майстэрня Давіда Шапіры. У ёй працавалі тры майстры і чатыры рабочыя, якія абслугоўвалі 2 ткацкія станкі. Д.Шапіру (купцу 3-й гільдыі) належалі ў Докшыцах 3 крамы. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 Докшыцы сталі цэнтрам аднайменнай воласці. У 1863 тут была пабудавана новая праваслаўная царква на сродкі, адпушчаныя ўрадам. У склад прыхода акрамя праваслаўных вернікаў Докшыц уваходзілі жыхары навакольных вёсак Альхоўка, Валасатка, Дамашы, Загарані, Кожына, Козікі, Крыкуны, Лапуты, Лаці, Плітніца, Свіное, Таргуны, Туркі і Янкі.

У 1868 г. у Докшыцах пражывала 1613 жыхароў (801 мужчына і 812 жанчын), у тым ліку 310 праваслаўных, 241 католік, 12 магаметан, 1050 яўрэяў, сярод месцічаў — 62 рамеснікі; меліся 1 мураваны і 266 драўляных дамоў, мураваная царква, драўляны касцёл, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, 22 лаўкі, 17 шынкоў, 3 бровары і паравы млын. У Докшыцах штотыднёва праходзілі кірмашы (больш значныя праводзіліся ў аўторак на масленічным тыдні і ў свята Прачыстай 15 жніўня), на якіх пераважна прадаваліся азімае і яравое збожжа, лён, буйная рагатая жывёла, коні розныя тавары і інш.

Да 1870-х гг. у Докшыцах дзейнічалі магістрат (Ратуша) і Дума (потым — гарадское спрошчанае кіраванне), у 2-й палове 19 ст. размяшчаліся валасное праўленне, кватэра прыстава 3-га стана Барысаўскага павета, паштовая станцыя, працавала народнае вучылішча. На працягу 19 ст. канчаткова сфармавалася вулічная сетка Докшыц (цэнтральныя Барысаўская, Даўгінаўская, Глыбоцкая і Полацкая вуліцы, да іх прымыкалі — Ветраная, Сянная, Татарская і інш.). У канцы 19 ст. ў Докшыцах пачалі дзейнасць пазыка-ашчаднае і пажарнае таварыствы.

Паводле перапісу (1897) у Докшыцах пражывала 3642 жыхары (у 1904 г. — 4103), сярод якіх 119 дваран, 6 святароў, 30 купцоў, 3124 мешчаніны, 337 сялян, 14 іншаземцаў. Па веравызнанні — 439 праваслаўных, 1 старавер, 361 католік, 4 пратэстанты, 75 магаметан, 2762 іўдзеі. Агульная пісьменнасць жыхароў складала 40,6 % (усяго па губерні — 17,8 %). У 1904 г. ў Докшыцах налічвалася 435 драўляных і 1 мураваны дамоў, 2 гасцініцы, 2 сукнавальні (працавалі 3 рабочыя), 1 аптэка і 2 аптэкарскія крамы. З 1902 у Докшыцах працавала 2-класнае пачатковае вучылішча (з 1907 — 4-класнае, з 1913 — вышэйшае пачатковае).

У пачатку 20 ст. ў Докшыцах і наваколлі была вядома батлейка Патупчыка (асабліва папулярнымі з'яўляліся пастаноўкі "Мікіта" і "Земскі Арскі").

У час 1-й сусветнай вайны Докшыцы былі прыфрантавым горадам (а ў верасні 1915 ненадоўга займаліся германскімі войскамі). У снежні 1917 г. у Докшыцах была ўсталявана савецкая ўлада. У лютым — лістападзе 1918 горад акупаваны германскім войскамі. У сакавіку 1918 г. Докшыцы ўваходзяць у склад абвешчанай БНР. З 20.8.1919 да ліпеня 1920 Докшыцы былі заняты польскімі войскамі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921 да 17.9.1939 Докшыцы знаходзіліся ў складзе Польшчы, з'яўляліся цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 г. Докшыцы ў складзе БССР, у Вілейскай вобласці, 3,6 тыс. жыхароў. 15.1.1940 Докшыцы афіцыйна атрымалі статус горада, сталі цэнтрам раёна. У 2-ю сусветную вайну Докшыцы з 9.7.1941 былі акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 4931 чалавека. У Докшыцах стаяў вайсковы гарнізон, які неаднаразова падвяргаўся нападу партызан. Горад вызвалены 2.7.1944 г.

У снежні 1962 — студзені 1965 гг. Докшыцы ўваходзілі ў склад Глыбоцкага раёна. У 1959 г. тут пражывала 2,1 тыс. жыхароў, у 1971 г. — 3,9 тыс.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Докшыцы».

Сродкі масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе выдаецца раённая газета Родныя вытокі, газета.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр горада захаваў гістарычную планіроўку 17 ст., але з помнікаў захавалася толькі Докшыцкая Пакроўская царква (1903).

  • Докшыцкі Троіцкі касцёл
  • Драўляная мячэць (1925 г., сёння мае значна перабудаваны выгляд)
  • Млын (20-я гады XX ст.)
  • Польскія могілкі (20-я гады XX ст.)
  • Пякарня (XVIII ст.)
  • Сядзіба Мікульскіх (XIX ст.)
  • Татарскія могілкі
  • Яўрэйскія могілкі

Цяперашні дом рамёстваў знаходзіцца ў будынку былой драўлянай царквы Св. Яна Багаслова (1863).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]