Горад Рыга
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Рыга на Вікісховішчы
|
Рыга (лат.: Rīga) — сталіца Латвіі і самы буйны горад ва ўсіх дзяржавах Балтыі. Насельніцтва 709 тыс. жыхароў (2010). Знаходзіцца на беразе ракі Даўгава (бел. Заходняя Дзвіна), недалёка ад яе вусця ў Рыжскім заліве.
Змест |
Этымалогія [правіць]
Ёсць некалькі версій узнікнення назвы. Ліўскае слова Рыга (фін.: Riika) азначае «Населенае месца». Гэта дае аснаванне лічыць, што селішча існавала да 1201.
Другая версія — па імені ўчастка адтокі Дзвіны (Даўгавы) Спекюпе. Яе звалі Рыгай, а разліў, які яна ўтварыла — Рыжскае возера. У хроніках Генрыха Латвійскага згадана lоcus Riga, якое ўяўляла сабой натуральную гавань. У XII ст. паўсталі два селішчы і рэчка дала ім імя. З 1861 Рыдзене працякае па падземных каналізацыйных праводах.
Этымалогія мясцовых плямёнаў не ўтрымлівала арыгінальных мясцовых назваў, і таму амаль заўсёды назвы мелі пераклады: Спекюпе (лат.: Spekupe) азначае speks — сіла, upe — рака; Ліелупе (лат.: Lielupe) азначае liela — вялікая, upe — рака.
Геаграфія [правіць]
Рыга знаходзіцца на паўднёвым беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора, на Рыжскай раўніне Прыморскай нізіны. Гістарычны цэнтр Рыгі размясціўся на правым беразе Даўгавы, прыкладна ў 10 кіламетрах ад месца ўпадзення ракі ў Рыжскі заліў. Прыродны рэльеф гэтага месца — пясчаная раўніна, размешчаная на вышыні 1-10 м над узроўнем мора. Ёсць азёры, самыя вялікія — Кішэзерс у Межапарку і возера Юглас на паўночным усходзе.
Горад падзелены на 6 адміністрацыйных раёнаў: Цэнтральны раён, Зіемельскі раён, Латгальскае прадмесце, Відземскае прадмесце размешчаныя на правым беразе р. Даўгава, Курземскі раён і Земгальскае прадмесце — на левым беразе.
Клімат у Рызе вызначаецца блізкасцю мора — умерана цёплы і вільготны. Лета звычайна адносна прахладнае і хмарнае (сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені 16,9 °C; сярэдняя колькасць ападкаў — 85 мм). Зімы параўнальна цёплыя, з частымі адлігамі (сярэдняя тэмпература ў студзені мінус 4,7 °C, адліга надыходзіць прыкладна 10 раз у месяц). Снежны полаг утвараецца ў сярэдзіне снежня і захоўваецца да сярэдзіны сакавіка. Прыкладна 40 % дзён у годзе бываюць хмарнымі, колькасць ападкаў складае 700—720 мм у год.
- Сярэднегадавая тэмпература — +6,2 C°
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,0 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 79 %
Гісторыя [правіць]
Місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню каталіцызму ў Еўропе праводзілася агнём і мячом. Добрую Вестку язычнікам куршам, латгалам, лівам і эстам неслі манахі Тэўтонскага Ордэна. Некалькі ўдалых паходаў 1197—1199 гг. завяршыліся заснаваннем нямецкай калоніі. Вялікае войска прыкладна 1200 рыцараў, на 23 караблях увайшла ў вусце Дзвіны (Даўгавы), прыкладна 30 км уверх па плыні, дзе размяшчалася першае ўмацаванае селішча нямецкіх купцоў. Нямецкая назва Uexkull сапраўды адлюстроўвала этымалогію назвы — на ліўскай і эстонскай мовах гэта даслоўна азначала ux, ix — адзін, першы і kull, kile — вёска. Цяпер гэты пасёлак захаваў назву як Ікшкіле (лат.: Ikskile).
Афіцыйнай датай заснавання горада з'яўляецца 1201 год, заснавальнікам Рыгі з'яўляецца нямецкі біскуп Альберт фон Буксгеўдэн (Albert von Buxhowden 1165—1229) з рыцарскага роду Апельдэрн. Служыў канонікам у Брэмене, і быў прызначаны ў 1199 годзе біскупам Лівоніі. Да 1211 г. яго стараннямі быў ужо пабудаваны Домскі сабор. Імкнучыся прыцягнуць мноства пілігрымаў з Германіі ён дамогся асобай папскай булы, давальнай індульгенцыі усім новаперасяленцам. У 1204 Папам Інакенціем III быў падпісаны ўказ аб установе Ордэна Мечнікаў з падначаленнем біскупу Рыжскаму (пазней — архібіскупу). Да 1257 г. рэзідэнцыя архібіскупаў заставалася ў замку Uexkull, пасля чаго замак і валодання былі падараваныя магістру ордэна, што з'явілася пачаткам аднайменнага дваранскага роду, а рэзідэнцыю перанеслі ў Рыгу.
У 1282 Рыга, Любек і Вісбю уступілі ў Ганзейскі гандлёвы саюз. Да 1561 г. горадам кіравалі архібіскупы Рыжскія, усяго 20 чалавек. У перыяд з 1561 па 1581 г. Рыга была вольным горадам. 1581—1621 — часы Рэчы паспалітай. 1621—1711 — швецкія часы. Пасля Паўночнай вайны (1700—1721) Рыга ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З 1796 па 1917 г. горад з'яўляўся губернскім цэнтрам.
З 1918 па 1940 г. і з 1990 Рыга — сталіца Латвійскай Рэспублікі. У 1940—1941 і 1944—1990 — сталіца Латвійскай ССР. У 1941—1944 — цэнтр рэйхскамісарыята Остланд.
Насельніцтва [правіць]
|
|
|
|
Адлюстраваннем багатай гісторыі горада з'яўляецца і яго мінулы і сучасны этнічны склад. Са дня заснавання і да 1582 г. жыхарамі горада — бюргерамі, былі толькі немцы. Латышам забаранялася нават сяліцца ў межах сцен горада, а пазней, у межах землянога вала. Адмысловым указам дазволена было будаваць хаты звонку гарадской сцяны.
Да 1889 уклад горада, закон і правапарадак вызначала нямецкая частка насельніцтва — прыкладна 40%, якая займала ўсе ключавыя пазіцыі ў гарадской ратушы. У канцы XVIII стагоддзя ў Рызе з'яўляюцца першыя славянскія жыхары (у асноўным працаўнікі прамысловага сектара), лік якіх узрастае на працягу 19-20 стагоддзяў. Прыкладна ў гэты жа час адбываецца прыток у Рыгу латышскіх сялян з сельскай мясцовасці. У 1935 г. 63% жыхароў — латышы, пазней, да канца XX ст., у сувязі з масавым прытокам грамадзян славянскага паходжання з іншых рэспублік СССР і правядзення савецкім рэжымам русіфікацыі пасля вайны, латышы склалі толькі 36% насельніцтва Рыгі (1989).
У цяперашні час (2010) у Рызе пражывае: латышоў — 42,3%, рускіх — 41,0%, беларусаў — 4,2%, украінцаў — 3,9%, палякаў — 2,0%.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары [правіць]
- Вільгельм Оствальд, латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года
- Марыс Гайліс
- Сяргей Эйзенштэйн
- Рыгор Іванавіч Бутакоў
- Мсціслаў Усеваладавіч Келдыш
- Вера Ігнацьеўна Мухіна, савецкі скульптар
- Аляксандр Чакс
- Андрыс Берзіньш, прэм'ер-міністр
- М. Ліепа (1936—1989) — латвійскі артыст балета, акцёр
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
- Партал Рыжскага самакіравання
- www.citariga.lv — Cita Riga — хатняя старонка аб раёнах Рыгі
- Рыга па-руску, турызм і адпачынак, афіша Рыгі
- Праект Riga Wiki(англ.)