Свазіленд
| Umbuso we Swatini
Свазіленд |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | км² |
| насельніцтва: | |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | Лілангені |
| часавы пояс: | |
| гімн: | Гімн Свазіленда |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
Свазіле́нд, Каралеўства Свазіленд (свазі: Umbuso we Swatini, англ.: Kingdom of Swaziland) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Не мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Сталіца краіны — горад Мбабане. Гістарычная сталіца — горад Лабамба.
Назва краіны мае паходжаньне ад племені свазі, якое засяляе гэтыя тэрыторыі. У Свазіледзе дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.
[правіць] Гісторыя
У І тысячагоддзі на тэрыторыю сучаснага Свазіленда прыбылі бушмены. У VII стагоддзі яны былі выцесненыя народам банту. У XVI стагоддзі тут была створаная племянная дзяржава народу свазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасць з бурамі, а потым з брытанцамі.
У 1894 годзе тэрыторыя Свазіленда ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анексаваныя бурскія рэспублікі разам з Свазілендам.
У 1929 годзе ўзнікла першая свазілендская палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасці якой было атрыманне незалежнасці краіны. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.
У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасць канстытуцыі, забараніў дзейнасць палітычных партый і распусціў парламент. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.
Пасля смерці караля Сабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям'я не згадзілася з гэтым, развязаўшы грамадзянскую вайну.
Сітуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаў Мсваці ІІІ. З 1989 году распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесці папраўкі ў канстытуцыю, была змененая сістэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 году шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасць іншых партый.
[правіць] Геаграфія Свазіленда
[правіць] Сімволіка
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свазіленд
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

