Купала (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:56, 14 жніўня 2019, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
КупалаM:
Купала
Постар фільма
Жанр біяграфічны фільм, гістарычны фільм і драматычны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 150 хв.
Бюджэт 1 500 000 $[1]
Краіна
Мова беларуская
Год 2020
IMDb ID 13499372

«Купа́ла» (працоўныя назвы «Янка Купала», «Пакуль будзе неба») — маючы адбыцца беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, які здымаецца на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прэм’ера плануецца ў Дзень беларускага кіно — 17 снежня 2019 года.[2][3][4][5]

Сюжэт

Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

Акцёры

Акцёр Роля
Мікалай Шастак Янка Купала Янка Купала
Вераніка Пляшкевіч Паўліна Мядзёлка Паўліна Мядзёлка
Алена Гіранок Уладзіслава Станкевіч Уладзіслава Станкевіч
Ганна Палупанава маці
Аляксандр Абрамовіч бацька
Ігар Дзянісаў
Уладзімір Карачэўскі афіцэр

Здымачная група

  • рэжысёр — Уладзімір Янкоўскі
  • аператар — Ілля Пугачоў
  • сцэнарысты — Аляксандра Барысава, Алена Калюнова
  • мастак-пастаноўшчык — Наталля Наваенка
  • падбор акцёраў — Інга Муратава
  • мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
  • мастак па грыму — Таццяна Баркун

Стварэнне і пракат

Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. У канцы верасня 2019 года фільм павінен быць змантаваны. Над фільмам працуюць расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма будзе запісвацца сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана па тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы[ru]». Трэйлер фільма ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Афіша распрацоўваецца сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам. Стваральнікі не плануюць адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм будзе прадстаўлены толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму гатовяць вялікую фестывальную гісторыю. У 2020 годзе кінастужку плануецца прадставіць шырокаму гледачу. Ствараецц поўны метр — вялікае кіно, а таксама 4-серыйны тэлевізійны фільм.

Зноскі

  1. https://budzma.by/news/kupala-10-pytanniau.html Праверана 28 мая 2021.
  2. "Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино" [руская]. «Национальная библиотека Беларуси». 30 Май 2019. Праверана 2019-08-13. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. "Фильм про Янку Купалу и ещё 5 премьер готовит «Беларусьфильм»" [руская]. СТВ. 08.02.2019 - 10:15. Праверана 2019-08-13. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  4. "«Беларусьфильм» выпустил трейлер фильма о Янке Купале" [руская]. Беларусь Сегодня. 4 июня 09:20. Праверана 2019-08-13. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. "Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино" [руская]. БЕЛТА. 28.05.2019. Праверана 2019-08-13. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Тэкст "13:07" ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі