Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) др →Гісторыя |
др (GR) File renamed: File:Rosica. Росіца (1913) (3).jpg → File:Rosica, Trajecki. Росіца, Траецкі (1901-10).jpg name unification by uploader |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths="150" heights="150" perrow="4"> |
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths="150" heights="150" perrow="4"> |
||
Выява:Rosica. Росіца |
Выява:Rosica, Trajecki. Росіца, Траецкі (1901-10).jpg|Стары касцёл |
||
Выява:Rosica-budoŭla.jpg|Будаўніцтва новага касцёла |
Выява:Rosica-budoŭla.jpg|Будаўніцтва новага касцёла |
||
Выява:Rosica-kaścioł.jpg|[[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Росіца|Новы касцёл]] |
Выява:Rosica-kaścioł.jpg|[[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Росіца|Новы касцёл]] |
Версія ад 16:52, 2 чэрвеня 2019
Вёска
Росіца
| ||||||||||||||||||||
Ро́сіца[1] (трансліт.: Rosica, руск.: Росица) — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.
У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1552 г. У "Рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г." Васіль і "братніч яго" Мікула Карцень (Кортеневы) "з Росіцаю" адказвалі за адну з гародзен на полацкім замку. У 1599 годзе, канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У 1603 г. у Браслаўскім земскім судзе Л. Сапега заплаціў 1200 коп грошай літоўскіх за росіцкі маёнтак Андрэю Міхайлавічу Карценю і яго жонцы Ганне Марцінаўне. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[2].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву. 20 жніўня 1924 года ўтвораны Росіцкі сельсавет.
У Другую сусветную вайну 16—18 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд», у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіян і прынялі разам з імі пакутніцкую смерць[3].
У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.
З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета[4][5].
-
Стары касцёл
-
Будаўніцтва новага касцёла
-
Касцёл, інтэр’ер
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), з іх духоўнага саслоўя каталіцкага 3 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-хрысціян 5 муж. і 7 жан., мяшчан-іўдзеяў 63 муж. і 69 жан., сялян памешчыцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдат 2 муж. і 2 жан.[6]
Трагедыя 16 лютага 1943 года
Да вайны ў вёсцы быў 231 двор, жыло 943 чалавекі. 16.02.1943 г. карнікі знішчылі яе. У Расіцу былі звезены і многія жыхары з іншых вёсак. У касцёле ў розных памяшканнях было спалена 1528 чалавек. Устаноўлены імёны загiнуўшых, у тым ліку сярод іх былі святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, пазней прылічаныя да ліку благаславёных[7].
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
Галерэя
-
Возера
-
Касцёл, інтэр’ер
-
Руіны царквы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Расі́ца
- ↑ Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 755.
- ↑ Гудзілін С. Росіца. Снежная пілігрымка // «Наша Ніва», 19 лютага 2011.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.
- ↑ У. С. Богау, А. Ф. Бубала i iнш. (рэдкал.); А. Ф. Бубала. (уклад.). «Памяць. Верхнядзвінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. кнiга 1. — Мн.: «Палiграфафармленне», 1999. — 526 с. — ISBN 985-6351-06-5.
Літаратура
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 754—755.
- У. С. Богау, А. Ф. Бубала i iнш. (рэдкал.); А. Ф. Бубала. (уклад.). «Памяць. Верхнядзвінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. кнiга 1. — Мн.: "Палiграфафармленне", 1999. — 526 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Росіца (вёска)
- Росіца — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Catholic.by
- Здымкі на Radzima.org
- Росіца на Globus.tut.by