Вуліца Кірава (Віцебск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікіфікацыя
Радок 32: Радок 32:
}}
}}
{{значэнні2|Вуліца Кірава}}
{{значэнні2|Вуліца Кірава}}
'''Вуліца Кірава''' — адна з асноўных магістраляў [[Віцебск]]а. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на [[Прывакзальная плошча, Віцебск|Прывакзальнай плошчы]] да [[Кіраўскі мост|Кіраўскага моста]]. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня — 64,5 м. На сваім працягу перасякае [[вуліца Дзімітрава, Віцебск|вуліцы Дзімітрава]], [[вуліца Камсамольская, Віцебск|Камсамольскую]], [[вуліца Ільінскага, Віцебск|Ільінскага]].
'''Вуліца Кірава''' — адна з асноўных магістраляў [[Віцебск]]а. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на [[Прывакзальная плошча (Віцебск)|Прывакзальнай плошчы]] да [[Кіраўскі мост|Кіраўскага моста]]. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня — 64,5 м. На сваім працягу перасякае [[Вуліца Дзімітрава (Віцебск)|вуліцы Дзімітрава]], [[Камсамольская вуліца (Віцебск)|Камсамольскую]], [[Вуліца Ільінскага (Віцебск)|Ільінскага]].


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==

Версія ад 13:00, 2 мая 2021

Вуліца Кірава
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Працягласць
  • 650 м
Шырыня 64,5 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Кірава — адна з асноўных магістраляў Віцебска. Размешчана ў Чыгуначным раёне горада. Праходзіць ад чыгуначнага вакзала на Прывакзальнай плошчы да Кіраўскага моста. Даўжыня вуліцы 650 метраў, шырыня — 64,5 м. На сваім працягу перасякае вуліцы Дзімітрава, Камсамольскую, Ільінскага.

Архітэктура

Ансамбль створаны ў 1947—58 гг. (архітэктары В. Гусеў (кіраўнік), А. Данілава, В. Данілаў). Вуліца і яе працяг з'яўляюцца важным гарадскім дыяметрам, перпендыкулярным вуліцы Леніна і рацэ Заходняя Дзвіна — галоўным кампазіцыйным восям у структуры горада.

Перад Кіраўскім мостам яе завяршаюць вежавыя аб'ёмы будынкаў гасцініцы «Дзвіна» і інтэрната Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі. Яны адыгрываюць важную ролю ў сілуэце горада. У забудове пераважаюць 4- і 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі, рэстаранам, і іншымі прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання на першых паверхах. Кампазіцыя вуліцы заснавана на стылявым адзінстве пластычнага вырашэння фасадаў з выкарыстаннем элементаў класічнай спадчыны. Цэласны характар забудове надаюць прыкладна аднолькавыя працягласць і вышыня будынкаў, падабенства гарызантальных і вертыкальных чляненняў (карнізы, цягі, пілястры і інш.), адзіны характар азелянення. Фасадныя плоскасці ўзбагачаюць балконы, эркеры і іншыя архітэктурныя элементы. Пры будаўніцтве жылых дамоў выкарыстаны 2- і 3-кватэрныя секцыі.

Літаратура

Спасылкі