Уладзімір Віктаравіч Самсонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Самсонаў
Mondial Ping - Men's Singles - Round 4 - Kenta Matsudaira-Vladimir Samsonov - 09.jpg
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Месца пражывання Гранада, Іспанія
Месца нараджэння Мінск, СССР
Рост 190 см
Вага 90 кг
Рабочая рука правая
хватка еўрапейская
Трэнер Аляксандр Пяткевіч
Адзіночны разрад
Тытулаў ITTF 27
Найвышэйшая пазіцыя 1
Картка абнаўлялася апошні раз: 26-02-2009
Спартыўныя ўзнагароды
Настольны тэніс
Чэмпіянаты свету
Срэбра Цяньцзінь 1995 парны разрад
Срэбра Манчэстэр 1997 адзіночны разрад
Бронза Эйндхавэн 1999 парны разрад
Еўрапейскія гульні
Срэбра Баку 2015 адзіночны разрад
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Браціслава 1996 мікст
Золата Эйндхавен 1998 адзіночны разрад
Золата Эйндхавен 1998 парны разрад
Золата Курмаёр 2003 адзіночны разрад
Золата Курмаёр 2003 каманда
Золата Орхус 2005 адзіночны разрад
Срэбра Орхус 2005 парны разрад
Срэбра Бялград 2007 адзіночны разрад
Срэбра Санкт-Пецярбург 2008 каманда
Срэбра Санкт-Пецярбург 2008 адзіночны разрад
Срэбра Острава 2010 каманда
Срэбра Швехат 2013 адзіночны разрад
Бронза Бірмінгем 1994 парны разрад
Бронза Хернінг 2012 парны разрад
Бронза Швехат 2013 каманда
Бронза Екацярынбург 2015 каманда
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь

Уладзімір Віктаравіч Самсонаў (17 красавіка 1976, Мінск) — беларускі гулец у настольны тэніс, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999).

Экс-першая ракетка свету. Трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў.

Удзельнік шасці Алімпіяд. У 2016 Уладзімір Самсонаў упершыню ў сваёй кар'еры выйшаў у паўфінал Алімпіяды.

У 2017 годзе беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе. Гэтая перамога не толькі прынесла яму тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — Уладзімір Самсонаў першы ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]