Аляксей Іванавіч Балтоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Іванавіч Балтоўскі
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 1 красавіка 1937(1937-04-01)
Памёр 18 красавіка 1986(1986-04-18) (49 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Аляксей Іванавіч Балтоўскі (1 красавіка 1937, в. Мыслеўшчына, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 18 красавіка 1986) — беларускі савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка; кіданне молата, штурханне ядра), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1962), чэмпіён (1962) і бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР (1960, 1965), шматразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, трэнер, педагог.

Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1958 годзе. У 1975 годзе стаў кандыдатам педагагічных навук і выкладнікам праблемнай лабараторыі ІФК. У 1977—1978 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры лёгкай атлетыкі ў Інстытуце фізічнай культуры (Магілёў), а потым, з 1979 па 1983 год выкладаў у інстытуце фізкультуры ў Алжыры. У 1985 годзе было прысвоіна званне дацэнта[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 51-52