Аксана Уладзіміраўна Мянькова
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Нарадзілася |
28 сакавіка 1982 (43 гады) ці 10 мая 1982[1] (42 гады) |
Грамадзянства |
![]() |
Трэнеры | Валерый Варанцоў |
Рост | 1.84 м |
Вага | 82 кг |
IAAF | 14269736 |
Асабістыя рэкорды | |
Молат | 77.32 м NR |
Апошняе абнаўленне: 26.11.2016 | |
![]() |
Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 28 сакавіка 1982) — беларуская лёгкаатлетка.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне атрымала залаты медаль у кіданні молату. Аднак пераправерка пекінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналогій паказала наяўнасць у арганізме спартсменкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і аксандралону. У 2016 годзе Аксана Мянькова была пазбаўлена залатой узнагароды.
Акрамя таго, станоўчы вынік прынесла і пераправерка допінг-пробы Аксаны Мяньковай з лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яна заняла 7-е месца. Гэты вынік таксама быў ануляваны. У аналізах зноў выяўлены дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол[2].
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсменка года» (атрымала 528383 галасы). Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.
Зноскі
- ↑ World Athletics database Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аксана Менькова — профіль на сайце IAAF (англ.)
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў Крычаве
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Спартсмены года Беларусі
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Кідальнікі молата Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
- Ганаровыя грамадзяне Крычава