Рамуальд Іосіфавіч Клім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рамуальд Клім
Romuald Klim 1968.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол
мужчынскі
Поўнае імя

Рамуальд Іосіфавіч Клім

Грамадзянства
Спецыялізацыя
Дата нараджэння
25 мая 1933(1933-05-25)
Месца нараджэння

Хвоева, Нясвіжскі павет[d], Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці
28 мая 2011(2011-05-28) (78 гадоў)
Месца смерці

Мінск, Беларусь

Рост

185 см

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Рамуальд Іосіфавіч Клім (25 мая 1933, в. Хвоева, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча — 28 мая 2011, Мінск) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнер, алімпійскі чэмпіён 1964 года ў кіданні молата.

Скончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхавання ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСА «Чырвоны Сцяг» (1959—1964), затым — за вайсковыя клубы Віцебска і Мінска. У склад зборнай СССР увайшоў ва ўзросце 30 гадоў.

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 года. Чэмпіён Еўропы 1966 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1969 года. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубка Еўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіяды народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубка CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх. Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1973 годзе, пасля чаго займаўся трэнерскай дзейнасцю. З 1997 года — прафесар-кансультант кафедры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізкультуры.

Рэкардсмен свету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмен СССР.

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па кіданні молата