Іван Рыгоравіч Ціхан
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Клуб | Дынама |
Нарадзіўся |
24 ліпеня 1976[1] (48 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Рост | 185 см |
Вага | 107.2 кг |
IAAF | 14176509 |
![]() |
Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нар. 24 ліпеня 1976, в. Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён свету (2003, 2005, 2007), сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам свету ў кіданні молату ў жніўні 2003 на чэмпіянаце свету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласць 83 метры 3 сантыметры.
У 2005 у Хельсінкі заваяваў першы залаты медаль для Беларусі. Іван Ціхан устанавіў новы рэкорд чэмпіянатаў свету, кінуўшы молат на 83,89 м.
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі (2005). На гэтым чэмпіянаце Беларусі ён устанавіў нацыянальны рэкорд 86,73 м, што ўсяго на адзін сантыметр менш сусветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых (1986). На Алімпійскіх гульнях у Афінах Іван Ціхан атрымаў срэбны медаль.
У 2006 ў Гётэбаргу выйграў еўрапейскае першынства, а ў 2007 на чэмпіянаце свету ў Осацы з вынікам 83,63 м у трэці раз стаў чэмпіёнам свету. Да 2008 трэніраваўся ў расійскага трэнера Сяргея Літвінава.
На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Іван Ціхан паказаў трэці вынік і быў узнагароджаны бронзавым медалём. Аднак допінг-пробы І. Ціхана і сярэбранага прызёра спаборніцтваў В. Дзевятоўскага, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваныя, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб’яўлена 11 снежня, пасля паседжання выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Але 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.
У 2012 Іван Ціхан быў лідарам сусветнага сезона ў кіданні молата. Аднак ён не змог прыняць удзел на Алімпіядзе ў Лондане. Віной гэтаму стала рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) аб адхіленні атлета з-за станоўчых допінг-пробаў, узятых у яго на Гульнях-2004 у Афінах і на чэмпіянаце свету-2005 у Хельсінкі. Паводле рашэння МАК допінг-пробы захоўваюцца 8 гадоў, на працягу якіх яны могуць быць пераправерана з выкарыстаннем новых методык выяўлення забароненых прэпаратаў. Тэрмін захоўвання матэрыялаў, узятых у Афінах-2004, заканчваўся 29 жніўня. Іван Ціхан на Гульнях у Афінах стаў сярэбраным прызёрам. Вестка пра яго станоўчы тэст і запрашэнне на ўскрыццё пробы «В» прыйшлі ў Мінск у сярэдзіне ліпеня. 24 ліпеня ў Лазане аналізы 2004 і 2005 гадоў зноў аказаліся станоўчымі.[2]
Удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў сярэбраны медаль з вынікам 77,79 м[3].
Срэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў кіданні молата з вынікам 78,84 м[3].
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 80,04 м[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жыве ў Гродне. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданнем дыска. Мае сына Івана і дачку Веру.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі з 24 верасня 2020 года.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Зноскі
- ↑ Ivan Tsikhan // World Athletics database
- ↑ nashaniva.by
- ↑ а б в Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Рыгоравіч Ціхан
- Іван Ціхан — профіль на сайце IAAF (англ.)
- Іван Ціхан — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Інтэрв’ю з Іванам Ціханам у газеце «Народная воля» ад 24 лістапада 2006 года
- Профіль на сайце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Кідальнікі молата Беларусі
- Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання