Яніна Дзіславаўна Правалінская-Карольчык
Выгляд
| Пол | жаночы |
|---|---|
| Поўнае імя | Яніна Дзіславаўна Правалінская-Карольчык |
| Спецыялізацыя | штурханне ядра |
| Клуб | Дынама |
| Нарадзілася |
26 снежня 1976[1] (49 гадоў) |
| Грамадзянства |
|
| Трэнеры | Яфімаў А.М. |
| Рост | 187 см |
| Вага | 92 кг |
| IAAF | 14269821 |
| Асабістыя рэкорды | |
| Ядро | 20.61 (2001) |
| Асабістыя рэкорды ў памяшканні | |
| Ядро | 19.12 (2003) |
Яніна Дзіславаўна Карольчык (нар. 26 снежня 1976, в. Хрышчонавічы, Свіслацкі раён) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў штурханні ядра. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2000, чэмпіёнка сусвету 2001, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 1998, 4-е месца на Чэмпіянаце Еўропы 2010.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі штурханне ядра[2].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Спаборніцтва | Месца | Вынік | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| 1995 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Ньірэдзьхаза, Венгрыя | 3-е | |
| 1998 | Чэмпіянат Еўропы | Будапешт, Венгрыя | 3-е | 19.23 (PB) |
| 1999 | Чэмпіянат свету | Севілья, Іспанія | 4-е | |
| 2000 | Алімпійскія гульні | Сідней, Аўстралія | 1-е | 20.56 (PB) |
| 2001 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Лісабон, Партугалія | 9-е | |
| 2001 | Чэмпіянат свету | Эдмантан, Канада | 1-е | 20.61 (PB) |
| 2003 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Бірмінгем, Англія | 7-е | |
| 2007 | Чэмпіянат свету | Осака, Японія | 10-е | |
| 2008 | Алімпійскія гульні | Пекін, КНР | 18-е |
- PB — асабісты рэкорд.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Муж — Уладзімір Міхайлавіч Правалінскі (нар. 1948) — беларускі спявак, народны артыст Беларусі (2021).
- Дачка — Настасся[5].
Зноскі
- ↑ Yanina Pravalinskay-Karolchyk // World Athletics database
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ «Мы с вами когда-то встречались…» Янина Корольчик: ноша по себе Архівавана 24 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яніна Дзіславаўна Правалінская-Карольчык — профіль IAAF (англ.)
- Профіль на сайце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Штурхальнікі ядра Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы