Аляксандр (візантыйскі імператар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр
грэч.: Αλέξανδρος
Аляксандр
Мазаічны партрэт Аляксандра, адкрыты ў саборы Св. Сафіі ў 1958 годзе
Візантыйскі імператар
912 — 913
Папярэднік: Леў VI
Пераемнік: Канстанцін VII
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 23 лістапада 872(0872-11-23)
Канстанцінопаль, Візантыя
Смерць: 6 чэрвеня 913(0913-06-06) (40 гадоў)
Канстанцінопаль, Візантыя
Род: Македонская дынастыя
Бацька: Васіль I Македанянін
Маці: Еўдакія Інгерына

Аляксандр (грэч.: Αλέξανδρος; каля 8706 чэрвеня 913) — візантыйскі імператар (з 11 мая 912), раней — суправіцель свайго бацькі Васіля Македаняніна і брата Льва VI Мудрага. У некаторых пазнейшых гістарычных сачыненнях і генеалогіях называецца Аляксандр III.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр быў каранаваны бацькам у 879 годзе як суправіцель. Згадваецца ў загалоўку «Эпанагогі» і іншых юрыдычных актаў бацькі разам з ім і братам. У 883 годзе Леў трапіў у няміласць у бацькі, і Аляксандр стаў спадчыннікам, аднак незадоўга да смерці ў 886 годзе Васіль прабачыў Льва. Падчас валадарання апошняга (886—912) Аляксандр лічыўся імператарам (з царскім тытулам, у прыватнасці, ён згадваецца ў руска-візантыйскіх дагаворах 907 і 911 гадоў), аднак рэальнай улады не меў. Леў падазраваў брата ў інтрыгах і змовах супраць сябе.

Узыйшоўшы на прастол, Аляксандр адхіліў ад улады асоб, якія падтрымлівалі незаконны чацвёрты шлюб Льва, перш за ўсё саму ўдаву брата Зою Карбанапсіну (яе выгналі з палаца) і патрыярха Яўфімія I, замест якога патрыярхам ізноў стаў Мікалай Містык. Пры гэтым сын Льва і Зоі, малалетні Канстанцін VII Парфірародны, працягваў лічыцца імператарам-суправіцелем.

Захаваныя візантыйскія крыніцы напісаны прыхільнікамі Канстанціна VII і Яўфімія і таму рэзка тэндэнцыйныя ў адносінах да Аляксандра. У іх малодшы сын Васіля I прадстаўлены як гультаяваты, распусны і вераломны цар, які нібы марыў пазбавіцца ад маленькага Канстанціна (вылегчаць яго). Такім чынам, аб'ектыўных звестак пра асобу Аляксандра практычна няма.

Аляксандр, які ўступіў на прастол ужо хворым чалавекам, валадарыў толькі год. За гэты час у Імперыю ўварваліся арабы халіфа аль-Муктадзіра і балгары; цар балгараў Сімяон I дасылаў да імператара паслоў, але, не атрымаўшы традыцыйных падарункаў, абвясціў яму вайну.

У 1958 годзе ў канстанцінопальскім саборы Святой Сафіі пры рэстаўрацыі пад слоем тынкоўкі знойдзены прыжыццёвы мазаічны партрэт Аляксандра. Гэта адкрыццё стала буйной падзеяй у даследаванні візантыйскага мастацтва. Вядомыя таксама выявы Аляксандра на мініяцюрах хронікі Іаана Скіліцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Д. Е. Афиногенов, О. Е. Этингоф. Александр // Православная энциклопедия, т. 1., — М., 2000. — С.490-491.
  • Шарль Диль. Четыре брака императора Льва Мудрого // Диль Ш. Византийские портреты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]