Перайсці да зместу

Сухапутныя сілы Аўстра-Венгрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аўстра-венгерскія войскі)
Аўстра-Венгерская армія
Österreichisch-Ungarische Landstreitkräfte
Гады існавання 18671918
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Падпарадкаванне Імператар
Уваходзіць у Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі
Тып сухапутныя войскі
Складаецца з
Колькасць 440.000 (на ліпень 1914 года)
Колеры
Удзел у Першая сусветная вайна
Галоўнакамандуючы Аўстра-Венгерскай Арміі,
Імператар Франц Іосіф I

А́ўстра-венге́рская а́рмія — сухапутныя ўзброеныя сілы Аўстра-венгерскай двуадзінай манархіі з 1867 да 1918 год. Яна складалася з трох частак: Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee, набор у якую ажыццяўляўся з усіх частак краіны, Імперска-каралеўскі Ландвер (ням.: kaiserlich-königliche Landwehr ці k.k. Landwehr), набор у які ішоў выключна з Цыслейтаніі — паўночнай і заходняй часткі імперыі), і Каралеўскія венгерскія ганведы (ням.: königlich ungarische Landwehr, венг.: Magyar Királyi Honvédség, ці проста honvéd), якія набіраліся ў Транслейтаніі — у асноўным венгерская частка імперыі). З пачатку барацьбы паміж Аўстрыйскай імперыей і венгерскімі паўстанцамі і яшчэ два дзесяцігоддзя апасля венгерскія салдаты неслі службу ці ў змешаных частках ці па-за межамі Венгрыі. Пасля Аўстра-Венгерскага пагаднення 1867 года на свет з'явілася вышейзгаданая троістая армія. У гэтым выглядзе яна праіснавала да распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 годзе, пасля паразы ў Першай Сусветнай вайне. Фарміраванні агульнай "Імперскай і Каралеўскай Арміі" (kaiserlich und königliche Armee ці k.u.k.) у асноўным былі кепска трэніраваныя і мелі састарэлае ўзбраенне з-за таго, што Аўстрыйская і Венгерская часткі імперыі часта аддавалі перавагу шчодраму фінансаванню сваіх фарміраванняў, замест таго каб аднолькава абмундзіроўваць усе тры часткі арміі. Усе палкі Honvédség і Ландверу складаліся з трох батальёнаў, у той жа час як палкі агульнай k.u.k. арміі былі чатырохбатальённыя.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Аўстра-Венгрыя пазбегла вялікіх войнаў ад свайго ўтварэння да 1914 года, але паспела паўдзельнічаць у некаторых невялікіх ваенных акцыях. Тым ня менш, Генштаб распрацаваў планы баявых дзеянняў на выпадак сур’ёзных канфліктаў з суседнімі краінамі, асабліва з Італіяй, Сербіяй і Расійскай імперыяй. Пад канец 19га стагоддзя армія выкарыстоўвалася ў падаўленнях гарадскіх хваляванняў: у Вене ў 1882 і 1887, у Грацы супраць нямецкіх нацыяналістаў, супраць чэскіх нацыяналістаў у лістападзе 1897 у Празе ды супраць італьянскіх паўстанцаў у Трыесце у 1902. Самай буйной ваенная аперацыяй двуадзінай манархіі была акупацыя Босніі і Герцагавіны ўлетку 1878 году. Войскі пад началам Ёсіпа Філіпавіча і Сцяпана Йаванавіча, якія ўвайшлі ў правінцыю, не чакалі аніякага супраціву, але ж былі сустрэны сур’ёзнымі супрацьдзеяннямі з боку мусульманскага і праваслаўнага насельніцтва. Нягледзячы на паразы пры Магладжы і Тузле, у кастрычніку была ўзята Сараева. Але ж гэтая перамога каштавала Аўстра-Венгрыі каля 5000 забітых і параненых.

Арганізацыйная структура

[правіць | правіць зыходнік]

Склад сухапутных сіл Аўстра-Венгрыі

[правіць | правіць зыходнік]

Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee) камплектавалася з усіх частак краіны і падпарадкоўвалася імперскаму ваеннаму міністэрству.

Ландвер (ням.: Landwehr) складаўся з дзвюх частак: аўстрыйскай і венгерскай (Ганвед), кожная з якіх фінансаваліся на сродкі Аўстрыі і Венгрыі, знаходзіліся у падпарадкаванні ўласнага міністэрства народнай абароны і мела свайго адмысловага начальніка. Абодва Ландверы прызначаліся ў ваенны час для падмацавання агульнаімпэрскай арміі, прычым ўяўлялі з сябе такую ж армію, але з больш слабымі кадрамі. У мірныя часы Ландвер мог выкарыстоўвацца толькі ў выключных выпадках для падтрымання грамадскага парадку і бяспекі.

Рэзерв (ням.: Reserve) прызначаўся для папаўнення Ландвера пры мабілізацыі, а рэкруцкі запас (ням.: Ersatzreserve), які ўтвараўся з тых рэкрутаў, якія заставаліся апасля папаўнення Агульнай арміі і Ландвераў, прызначаўся для замяшчэння стратаў Ландверу падчас вайны, а таксама для ўкамплектавання арміі пры недахопе рэзервістаў пры мабілізаціі.

Ландштурм (ням.: Landsturm) склікаўся толькі ў ваенны час або ў прадбачанні вайны і прызначаўся для ўзмацнення імперскай арміі і Ландвераў; Ландштурм складаўся з двух самастойных частак: аўстрыйскага Ландштурма і венгерскага Ландштурма.

Абагульняючым для ўсіх частак Аўстра-венгерскай арміі былі Статуты. Каманднай мовай у імперскай арміі і аўстрыйскім Ландверы была нямецкая, у венгерскім Ганведзе — венгерская, акрамя адной ганведнай дывізіі — Аграмскай, дзе камандавалі на харвацкай мове.

Камплектаванне

[правіць | правіць зыходнік]

У Аўстра-Венгрыі быў усеагульны вайсковы абавязак, прызыву падлягалі ўсе мужчыны, узрост якіх дасягнуў 21 год. Не падлягалі прызыву толькі тыя, хто быў абмежаваны ў грамадзянскіх правах па прысуду суда, або непрыдатныя да страявой і нестраявой службы.

Агульны тэрмін воінскай службы — 12 год, 3 гады з якіх у Агульнай арміі (ці 2 гады ў Ландверы), а пасля ў Рэзерве. Некаторыя катэгорыі мелі права адразу быць залічанымі ў Рэзерв. Сярод іх былі: святары і кандыдаты на духоўнае званне, настаўнікі народных школ, дробныя ўласнікі спадчынных пэўных зямельных надзелаў, апякуны непрацаздольных сваякоў альбо непаўналетніх братоў і сясцёр. Ніжнія чыны, па паступленні на службу, залічваліся радавымі; пры добрай стараннасці і паводзінах праз год яны маглі быць выраблены ў яфрэйтары.

Размеркаванне карпусоў

У мэтах камплектавання арміі тэрыторыя імперыі была падзелена на 112 акругоў папаўнення (ням.: Ergänzungsbezirk); з іх 102 служыла для камплектавання 102 пяхотных полкоў, 3 — чатырох цірольскіх стралковых палкоў, 4 (у Босніі і Герцагавіны) — чатырох Босне-герцагавінскіх палкоў, 3 (Прыбрэжжа, Фіўме і Далмацыі) — для камплектавання флоту; з марскіх — 2 аўстрыйскіх і адзін венгерскі. Кожны округ падзяляўся на пэўную лічбу прызыўных участкаў (ням.: Stellungsbezirk).

У агульным ліку пяхотных палкоў мелася 62 чыста нацыянальных, а менавіта: 35 славянскіх (з іх 5 украінскіх), 12 нямецкіх, 12 венгерскіх, 3 румынскіх; у ліку 26 стралковых батальёнаў — 5 нямецкіх, 8 славянскіх.

У агульным ліку (42) кавалерыйскіх палкоў — 13 славянскіх (з іх 2 украінскіх), 14 венгерскіх, 2 нямецкіх.

Па нацыянальнасцях Аўстра-Венгерская армія складалася з: 47% славян (37% паўночных, 10% паўднёвых), 29% немцаў, 18% венграў, 6% румын і італьянцаў.

Абодва Ландверы таксама камплектаваліся па тэрытарыяльнай сістэме.

Структура злучэнняў

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшай тактычнай адзінкай структуры імператарскіх сухапутных войскаў з’яўляўся дыслакаваны на асноўных аператыўных накірунках агульнавайсковы корпус двухдывізіённага складу з кавалерыйскай і артылерыйскай брыгадамі і часцямі спецыяльных войскаў пастаяннага складу. Агульная колькасць карпусоў — 16 (1914). Карпусы пазначаліся арабскімі лічбамі ад 1 да 16. Карпусамі камандавалі фельдмаршал-лейтэнанты або генералы.

Спіс карпусоў

[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнні Сухапутных войскаў Аўстра-Венгерскай Імперыі (1914 год)
Корпус
сухапутных войскаў
Штаб корпуса Дывізіі Дыслакацыя Брыгады Палкі

Аўстрыя
Erzherzogtum Österreich ob/unter der Enns
Herzogtums Salzburg/Steiermark/Kärnten/Krain
Grafschaft Tirol mit Vorarlberg
2-гі Вена 4-я Брун 7-я (Цнайм) 12-ы, 81-ы і 99-ы палкі
8-я (Брун) 8-ы, 49-ы палкі, 4 бн. 3-га палка, 5-ы сан. бн.
25-я Вена 49-я (Вена) 84-ы і 1-ы басн. палкі, 25-ы стралк. бн., 8 і 9 інж. бн.
50-я (Вена) 4-ы і 24-ы палкі, басн. стралк. бн., 2-гі сапёрны бн., 1, 2 і 27 мед. атрады
49-я Вена 97-я (Вена) 67-ы і 82-гі палкі
98-я (Вена) 16-ы, 37-ы і 39-ы палкі
3-я кав.дывізія Вена 10-я кавалерыйская 11-ы драгунскі і 7-ы ўланскі палкі
17-я кавалерыйская 3-ці драгунскі і 1-ы гусарскі палкі
18-я кавалерыйская 4-ы ўланскі і 4-ы драгунскі палкі
Карпуснога падпарадкавання 2-я палявой артылерыі 4-ы, 5-ы і 6-ы палкі палявой арт., 2-гі палявы гаўбічны полк
1-я крэпасной артылерыі 1-ы полк крэпасной артылерыі
3-ці Грац 6-я Грац 11-я (Грац) 7-ы і 2-гі Босна-Герцэгавінскі палкі, 21-ы стралк. бн., 3-ці інж. бн., 7-ы мед. атрад
12-я (Клагенфурт) 17-ы полк, 5-ы, 8-ы, 9-ы, 17-ы і 19-ы стралк. бн., 4-ы інж. бн.
28-я Лайбах 55-я (Трыест) 87-ы, 97-ы палкі
56-я (Гёрц) 27-ы, 47-ы палкі
94-я (Тольмайн) 19-ы полк, 7-ы стралк. бн.
14-ы Інсбрук 3-я Лінц 5-я (Інсбрук) 28-ы, 59-ы палкі
6-я (Зальцбург) 14-ы, 75-ы палкі
14-я палявой артылерыі (Лінц) 40-ы, 41-ы і 42 палкі палявой артылерыі
1-я горнай артылерыі (Брыксен) 8-ы і 14 палкі горнай арт.
3-я крэпасной артылерыі (Трыент)
8-я Боцэн 15-я (Боцэн) 2-гі Цірольскі стралк. полк, 10-ы і 12-ы стралк. бн.
96-я (Раверэта) 3-ці Цірольскі стралк. полк, 16-ы стралк. бн., 8-ы і 9-ы інж. бн.
16-я (Трыент) 4-ы Цірольскі стралк. полк, 2-гі стралк. бн.
121-я (Трыент) 1-ы Цірольскі стралк. полк, 22-гі стралк. бн., 14-ы інж. бн.
122-я (Брунэк) 36-ы полк, 1-ы і 6-ы стралк. бн.

Венгрыя
Königreich Ungarn
4-ы Будапешт 31-я Будапешт 61-я 69-ы полк
62-я 44-ы полк
32-я 63-я 23-ы і 28-ы палкі
64-я 6-ы і 86-ы палкі
4-я палявой артылерыі 10-ы, 11-ы і 12-ы палкі палявой арт.
10-я кавалерыйская 4-я кав. 8-ы, 10-ы і 13-ы гусарскія палкі
8-я кав. была дададзена да 13-га корпуса
5-ы Пажоны 14-я Пажоны 27-я (Пажоны) 71-ы і 72-гі палкі, 5-ы інж. бн., 19-ы мед. атрад
29-я (Шопран) 48-ы і 76-ы палкі
33-я Камарам 65-я (Дзьёр) 26-ы полк, 3-ці бн. 19-га палка
66-я (Камарам) 83-ці полк, 3-ці бн. 12-га палка, 5-ы сап. бн., 18-ы мед. атрад
5-я палявой артылерыі 13-ы, 14-ы і 15-ы палкі палявой арт., 5-ы палявы гаўбічны полк
2-я кавалерыйская Пажоны 16-я кав. 3-ці і 5-ы гусарскія палкі, 5-ы ўланскі полк
3-я кав. была дададзена да 3-га корпуса
6-ы Каса 15-я Мішкальц 29-я (Унгвар) 5-ы і 66-ы палкі
30-я (Мішкальц) 65-ы і 60-ы палкі
6-я кав. 14-ы і 15-ы гусарскія палкі
27-я Каса 53-я (Каса) 25-ы і 34-ы палкі, 20-ы мед. атрад
54-я (Эпер’ес) 85-ы полк, 4-ы бн. 67-га палка
6-я палявой артылерыі 16-ы, 17-ы і 18-ы палкі палявой арт., 6-ы палявы гаўбічны полк
7-ы Цемешвар 17-я Надзь-Варад 33-я (Надзь-Варад) 101-ы полк, 2-гія бн. 37-га і 39-га палкоў
34-я (Арад) 33-ці і 46-ы полк, 7-ы інж. бн.
34-я Цемешвар 67-я (Цемешвар) 29-ы і 61-ы палкі, 21-ы мед. атрад
68-я (Бела-Црква) 43-ці полк, 23-ці і 28-ы стралк. бн.
7-я палявой артылерыі 19-ы, 20-ы і 21-ы палкі палявой арт., 7-ы палявы гаўбічны полк
1-я кавалерыйская Цемешвар 6-я кав. была дададзена да 6-га корпуса
7-я кав. 7-ы і 12-ы гусарскія палкі
12-ы Надзьшэбен 16-я Надзьшэбен 31-я (Брашоў) 2-гі полк, 3-ці бн. 82-га палка
32-я (Надзьшэбен) 31-ы і 64-ы палкі, 22-гі мед. атрад
12-я кав. 2-гі і 4-ы гусарскія палкі
35-я Калашвар 69-я (Алба-Юлія) 50-ы і 51-ы палкі, 12-ы сап. бн.
70-я (Калашвар) 62-гі і 63-ці палкі
12-я палявой артылерыі 34-ы, 35-ы і 36-ы палкі палявой арт., 12-ы палявы гаўбічны полк

Чэхія
Königreich Böhmen
Markgrafschaft Mähren
8-ы Прага 9-я Прага 17-я 91-ы і 102-гі палкі, 11-ы мед. атрад
18-я 73-ці полк, 2-гі бн. 28-га палка
1-я кав. 13-ы і 14-ы драгунскія палкі
19-я Пільзен 37-я (Пільзен) 11-ы і 35-ы палкі
38-я (Будвайс) 88-ы полк, 3-ці бн. 75-га палка
8-я палявой артылерыі 22-гі, 23-ці і 24-ы палкі палявой арт., 8-ы палявы гаўбічны полк
9-ы Лайтмерыц 10-я Ёзэфштат 19-я (Ёзэфштат) 98-ы полк, 4-ы бн. 36-га палка, 12-ы мед. атрад
20-я (Кёніграц) 18-ы і 21-ы палкі
9-я кав. 1-ы драгунскі і 11-ы ўланскі палкі
29-я Тэрэзінштат 57-я (Тэрэзінштат) 42-гі і 92-гі палкі, 13-ы мед. атрад
58-я (Райхенберг) 74-ы і 94-ы палкі
9-я палявой артылерыі 25-ы, 26-ы і 27-ы палкі палявой арт., 9-ы палявы гаўбічны полк

Харватыя
Königreich Kroatien und Slawonien
13-ці Аграм 7-я Эсэг 13-я (Эсэг) 52-гі і 78-ы палкі, 13-ы сап. бн.
14-я (Землін) 68-ы і 96-ы палкі, 31-ы стралковы бн.
8-я кав. 9-ы гусарскі і 12-ы ўланскі палкі
36-я Аграм 71-я (Фіўме) 79-ы і 79-ы палкі
72-я (Аграм) 53-ці і 97-ы палкі, 4-ы бн. 16-га палка, 23-ці мед. атрад
13-я палявой артылерыі 37-ы, 38-ы і 39-ы палкі палявой арт., 13-ы палявы гаўбічны полк

Боснія
Bosnien-Hercegovina
15-ы Сараева 31-я Сараева 7-я горная 2-гі бн. 5-га палка, 4-ы бн. 25-га палка, 2-гі бн. 34-га палка, 1-ы бн. 62-га палка, 2-гі бн. 66-га палка, 3-ці бн. 85-га палка, 3-ці бн. 86-га палка
8-я горная 3-ці бн. 35-га палка, 4-ы бн. 53-га палка, 4-ы бн. 58-га палка, 2-гі бн. 95-га палка
9-я горная 4-ы бн. 12-га палка, 3-ці бн. 49-га палка, 3-ці бн. 74-га палка, 4-ы бн. 84-га палка
2-я горнай артылерыі 6-ы, 10-ы, 11-ы і 12-ы палкі горнай арт.
5-я крэпасной артылерыі
48-я 10-я горная 1-ы бн. 48-га палка, 1-ы бн. 90-га палка, 2-гі бн. 92-га палка, 3-ці бн. басн. 1-га палка, 25-ы мед. атрад
11-я горная 1-ы бн. 10-га палка, 2-гі бн. 45-га палка, 2-гі бн. 21-га палка, 2-гі бн. 60-га палка, 4-ы бн. 77-га палка, 3-ці бн. басн. 3-га палка
12-я горная 1-ы бн. 3-га палка, 2-гі бн. 45-га палка, 2-гі бн. 57-га палка, 1-ы бн. 93-га палка, 2-гі бн. 100-га палка, 3-ці бн. басн. 2-га палка

Далмацыя
Königreich Dalmatien
16-ы Рагуза 18-я Мостар 1-я горная 1-ы бн. 1-га палка, 4-ы бн. 4-га палка, 1-ы бн. 51-га палка, 1-ы бн. 63-га палка, 1-ы бн. 102-га палка, 26-ы мед. атрад
2-я горная 3-ці бн. 8-га палка, 3-ці бн. 64-га палка, 2-гі бн. 70-га палка, 3-ці бн. 76-га палка, 2-гі бн. 101-га палка
3-я горная 2-гі бн. 18-га палка, 4-ы бн. 42-га палка, 3-ці бн. 46-га палка, 4-ы бн. 80-га палка, 2-гі бн. 96-га палка
6-я горная 1-ы бн. 6-га палка, 3-ці бн. 38-га палка, 4-s бн. 44-га палка, 4-ы бн. 50-га палка, 4-ы бн. 81-га палка
13-я горная 22-гі полк, 3-ці бн. басн. 4-га палка
47-я Кастэль-Нуова 4-я горная 2-гі бн. 52-га палка, 3-ці бн. 69-га палка, 24-ы мед. атрад
5-я горная 1-ы бн. 22-га палка, 3-ці бн. 31-га палка
14-я горная 4-ы бн. 33-га палка, 1-ы бн. 61-га палка, 2-гі бн. 72-га палка, 1-ы бн. 91-га палка, 1-ы бн. 98-га палка
3-я горнай артылерыі 4-ы, 7-ы і 13-ы палкі горнай арт.

Галіцыя
Königreich Galizien und Lodomerien
1-ы Кракаў 5-я Ольмуц 9-я (Ольмуц) 54-ы і 93-ы палкі, 6-ы мед. атрад
10-я (Тропау) 1-ы і 13-ы палкі
12-я Кракаў 23-я (Кракаў) 3-ці, 56-ы і 100-ы палкі
24-я (Тарнаў) 20-ы і 57-ы палкі, 1-ы стралк. бн., 15-ы мед. атрад
7-я кавалерыйская Кракаў 11-я кав. 10-ы драгунскі і 2-гі ўланскі палкі
20-я кав. 12-ы драгунскі і 3-ці ўланскі палкі
Карпуснога падпарадкавання 1-я палявой артылерыі 1-ы, 2-гі і 3-ці палкі палявой арт., 1-ы палявы гаўбічны полк
2-я крэпасной артылерыі 2-гі полк крэпасной артылерыі
10-ы Пшэмысль 2-я Ярослаў 3-я (Жэшаў) 40-ы полк
4-я (Ярослаў) 89-ы і 90-ы палкі
24-я Пшэмысль 47-я 9-ы і 45-ы палкі, 10-ы сап. бн.
48-я 10-ы і 77-ы палкі, 10-ы інж. бн., 3-ці мед. атрад
6-я кавалерыйская Ярослаў 5-я кав. 6-ы і 8-ы драгунскія палкі
14-я кав. 11-ы гусарскі і 6-ы ўланскі палкі
Карпуснога падпарадкавання 10-я палявой артылерыі 28-ы, 29-ы і 30-ы палкі палявой арт., 10-ы палявы гаўбічны полк
11-ы Лемберг 11-я Лемберг 21-я 55-ы і 80-ы палкі, 11-ы сап. бн.
22-я 15-ы і 30-ы палкі, 14-ы мед. атрад
30-я 59-я 41-ы полк, 1-ы бн. 24-га палка
60-я 58-ы і 95-ы палкі, 32-гі стралк. бн.
4-я кавалерыйская 21-я кав. 9-ы і 15-ы драгунскія, 1-ы ўланскі палкі
8-я кавалерыйская Станіслаў 13-я кав. 7-ы драгунскі і 8-ы ўланскі палкі
15-я кав. 2-гі драгунскі і 13-ы ўланскі палкі
Карпуснога падпарадкавання 11-я палявой артылерыі 31-ы, 32-гі і 33-ці палкі палявой арт., 11-ы палявы гаўбічны полк

Воінскія званні

[правіць | правіць зыходнік]
k.u.k. Кавалерыя 1898 год.
k.u.k. Пяхота 1898 год.


Пяхота Кавалерыя Артылерыя Стралковыя часці Знакі адрознення
Радавыя Heer Горныя стралкі
ням.: Infanterist
венг.: Honvéd
польск.: Szeregowy
чэшск.: Vojín
рум.: Soldat
харв.: Vojnik
(Радавы)
Dragoner
Husar
Ulan
(Кавалерыст)
Kanonier
(Кананір)
Jäger Myslivec
(Стралок)
ням.: Gefreiter
венг.: Őrvezető
чэшск.: Svobodník
рум.: Fruntaș
харв.: Razvodnik
італ.: Caporale
(Яфрэйтар)
Gefreiter Vormeister
Főtűzér
Patrouilleführer
Járőrvezető
Унтэр-афіцэры Heer Горныя стралкі
ням.: Korporal
венг.: Tizedes
польск.: Kapral
чэшск.: Desátník
рум.: Caporal
харв.: Desetnik
(Малодшы сяржант)
Korporal
Tizedes
Geschütz-Vormeister Unterjäger
ням.: Zugsführer
венг.: Szakaszvezető
польск.: Sierżant
чэшск.: Četař
рум.: Sergent
харв.: Vodnik
(Сяржант)
Zugsführer
Szakaszvezető
Zugsführer
Szakaszvezető
Zugsführer
Szakaszvezető
ням.: Feldwebel
венг.: Őrmester
чэшск.: Šikovatel
рум.: Plutonier
польск.: Starszy sierżant
харв.: Narednik
(Старшы сяржант)
Wachtmeister
Őrmester
Feuerwerker Tűzmester OberjägerFővadász
ням.: Kadett-Feldwebel
венг.: Hadapród őrmester
(скар. Hadapród)
харв.: Kadet-narednik
(Кадэт-сяржант; Кадэт пасля 1908 года)
Kadett-Wachtmeister
(Kadett)
Kadett-Feuerwerker
(Kadett)
Kadett-Oberjäger
(Kadett)
ням.: Stabsfeldwebel
венг.: Törzsőrmester/
чэшск.: Štábní šikovatel
польск.: Sierżant-major
харв.: Stožerni narednik
(Першы Сяржант пасля 1913 — знакі адрознення да 1914 года)
Stabs-Wachtmeister Stabs-Feuerwerker Stabs-Oberjäger
ням.: Stabs-Feldwebel
венг.: Törzsőrmester
чэшск.: Štábní šikovatel
рум.: Plutonier-major
польск.: Sierżant-major
харв.: Stožerni narednik
(Першы Сяржант, знакі адрознення пасля 1914 года)
Stabs-Wachtmeister Stabs-Feuerwerker Stabs-Oberjäger
ням.: Offiziersstellvertreter (пасля 6 чэрвеня 1915 года)
венг.: Tiszthelyettes
чэшск.: Důstojnický zástupce
рум.: Locțiitor de ofițer
харв.: Časnički namjesnik
(Прапаршчык)
Offiziersstellvertreter Offiziersstellvertreter Offiziersstellvertreter
Кандыдаты ў афіцэры Heer Горныя стралкі
ням.: Kadett-Offiziersstellvertreter
венг.: Hadapród-Tiszthelyettes
чэшск.: Kadet-časnički zamjenik
(Афіцэр-кадэт) (да 1908 года)
Kadett-Offiziersstellvertreter Kadett-Offiziersstellvertreter Kadett-Offiziersstellvertreter
ням.: Fähnrich (з 1908)
венг.: Zászlós
рум.: Stegar
чэшск.: Praporčík
харв.: Zastavnik
польск.: Chorąży
(Фенрых) (з 1908 года — замяніў званне Афіцэр-кадэта)
Fähnrich Fähnrich Fähnrich
Малодшыя афіцэры Heer Горныя стралкі
ням.: Leutnant
венг.: Hadnagy
польск.: Podporucznik
рум.: Locotenent
харв.: Poručnik
італ.: Tenente
(Лейтэнант)
Leutnant Leutnant Leutnant
ням.: Oberleutnant
венг.: Főhadnagy
рум.: Locotenent-major
польск.: Porucznik
харв.: Natporučnik
(Старшы лейтэнант)
Oberleutnant Oberleutnant Oberleutnant
Капітаны Heer Горныя стралкі
ням.: Hauptmann
венг.: Százados
польск.: Kapitan
рум.: Căpitan
харв.: Satnik
італ.: Capitano
(Капітан)
Rittmeister Hauptmann Hauptmann
Штабныя афіцэры Heer Горныя стралкі
ням.: Major
венг.: Őrnagy
рум.: Maior
харв.: Bojnik
італ.: Maggiore
(Маёр)
Major Major Major
ням.: Oberstleutnant
венг.: Alezredes
рум.: Locotenent-colonel
харв.: Potpukovnik
(Падпалкоўнік)
Oberstleutnant Oberstleutnant Oberstleutnant
ням.: Oberst
венг.: Ezredes
рум.: Colonel
польск.: Pułkownik
харв.: Pukovnik
(Палкоўнік)
Oberst Oberst Oberst
Пяхота Кавалерыя Артылерыя Стралковыя часці Знакі адрознення
ням.: Generalmajor  |  венг.: Vezérőrnagy  |  рум.: General-maior  |  харв.: General-bojnik  |  італ.: Maggiore Generale
(бел.: Генерал-маёр, але ў рэчаіснасці адпавядаў званню брыгадны генерал).
ням.: Feldmarschall-Leutnant  |  венг.: Altábornagy  |  харв.: Podmaršal  |  італ.: Marseciallo Tenente
(бел.: Фельдмаршал лейтэнант, эквіваленты Генерал-маёру).
Генерал рода войск (бел.: Генерал-лейтэнант)
няма эквівалента
з 1915 ням.: Generaloberst  | венг.: Vezérezredes  |  харв.: General-pukovnik  |  чэшск.: Generalplukovnik  |  польск.: General pulkownik  |  славенск.: General Polkovnik

(Генерал-палкоўнік)

ням.: Feldmarschall  |  венг.: Tábornagy  |  харв.: Feldmaršal  |  рум.: Mareșal  |  польск.: Marszałek
(Фельдмаршал)

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]
Салдат 6га Ландвернага палка ў баявой уніформе

У ліпені 1914 года у складзе Аўстра-венгерскай арміі знаходзіліся:

Пасля аб’яўлення вайны было мабілізавана 3,35 мільёна чалавек (уключаючы і першую хвалю рэзервістаў і новабранцаў).

Фармальна Аўстра-венгерская армія была пад началам імператара Франца Іосіфа I, але ў 1914 годзе яму было ўжо 84 гады, таму фактычна армія знаходзілася пад камандаваннем начальніка Генеральнага штаба Конрада фон Гётцэндорфа. Конрад аддаваў перавагу агрэсіўнай знешняй палітыке і настойваў на ваенным вырашэнні аўстра-венгерскіх тэрытарыяльных спрэчак з Італіяй і Сербіяй[1].

11 ліпеня 1914 года Іосіф I прызначыў Вярхоўным галоўнакамандуючым эрцгерцага Фрыдрыха. Меркавалась, што гэта прызначэнне не будзе перашкаджаць аператыўным і тактычным планам Гётцэндорфа. Фрыдрых заставаўся на сваёй пасадзе да лютага 1917 года, калі абавязкі Вярхоўнага ўсклаў на сябе новы імператар Карл I.

Афіцыйныя абазначэнні былі наступныя:

У пачатку 1915 года Узброеныя сілы налічвалі 63 дывізіі, з якіх 51 (80% агульнага складу Узброеных сіл) ваявала супраць рускіх, 8 (13% агульнага складу Узброеных сіл) супраць сербскіх войскаў, а 4 дывізіі (7% агульнага складу Узброеных сіл) знаходзіліся на мяжы з Італіяй.

У сувязі з уступленнем у вайну Італіі, Аўстра-Венгрыя засяродзіла супраць яе 21 дывізію [2], тады як на Усходнім фронце доля войскаў скарацілася да 40 [3], а на Сербскім да 8[4] дывізій.

На пачатку 1916 года канцэнтрацыя войскаў на Балканах зменшылася, нязначна павялічыўшыся на рускім[5] і італьянскім[6] франтах. Праз паўгода на Усходнім фронце знаходзілася 45 [5], на італьянскім 30 [7] дывізій, і толькі 2 дывізіі[8] на Балканах.

У лютым 1917 года Узброеныя сілы Аўстрыі складаліся з больш, чым 80 дывізій, 60% з якіх былі на рускім фронце. Агульная колькасць Узброеных сіл Германіі і Аўстрыі на ўсіх франтах складала больш за 140 дывізій.

У ходзе рускага наступлення 1917 года яму супрацьстаялі да 90 германскіх, больш за 50 аўстрыйскіх, 4 турэцкія і 2 балгарскія дывізіі.

На Адрыятыцы супраць Італіі было сканцэнтравана 33[6], на Балканах — 3 дывізіі[9]. Да моманту Брэсцкага міру супраць Расіі і Італіі ваявалі па 44 аўстрыйскія дывізіі.

16 дывізій прынялі ўдзел у акупацыі Расійскай Імперыі, але тры чвэрці войскаў да восені 1918 года знаходзіліся на італьянскім фронце, 2 дывізіі заставаліся на Балканах і 2 дывізіі былі перакінутыя на падтрымку германскіх дзеянняў супраць Францыі[10].

Зноскі

  1. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2009. Праверана 17 лютага 2009.
  2. 30% агульнага складу Узброеных сілаў
  3. 7% агульнага складу Узброеных сілаў
  4. 12% агульнага складу Узброеных сілаў
  5. а б 60% агульнага складу Узброеных сілаў
  6. а б 36% агульнага складу Узброеных сілаў
  7. 40% агульнага складу Узброеных сілаў
  8. 2,5% агульнага складу Узброеных сіл
  9. 3% агульнага складу Узброеных сілаў
  10. Часовой. 1930 — № 27. — С. 6—7.
  • Генштаб. Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі. Частка 1 = Вооруженныя силы Австро-Венгріи. Часть 1. — С-Пецярбург: Ваенная тыпаграфія, 1912. — 340 с.