Будынак Брэсцкага гарадскога суда
Славутасць | |
Будынак Брэсцкага гарадскога суда | |
---|---|
![]() | |
52°05′24″ пн. ш. 23°41′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Брэст |
Дата пабудовы | 1920-я |
Статус |
![]() |
Будынак Брэсцкага гарадскога суда — двухпавярховы будынак у Брэсце, размешчаны на рагу вуліц Будзённага (№ 31) і 17 Верасня.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў псеўдарускім стылі. У 1920-х быў перабудаваны ў стылі канструктывізму. Будынак пазбавіўся цаглянай аздобы, вокны набылі строгі прамавугольны выгляд, будынак быў атынтаваны, ніжэй вакон першага і вышэй вакон другога паверхаў былі зроблены русты. Сам будынак працягваўся выкарыстоўвацца як гарадскі суд. 10—17 студзеня 1927 г. у будынку адбыўся палітычны працэс над 31 членам КПЗБ — т.зв. «працэс 31-го». Пасля вайны ў будынку размяшчалася ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, пазней Суд Брэсцкага раёна. У 2007 годзе будынак быў унесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў праведзены рамонт паводле праекта таварыства Белрэстаўрацыя[1]. Аноўлены будынак спалучыў першапачатковыя рысы і асноўны канструктывісцкі архітэктурны строй.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%81%D1%83%D0%B4%D0%B0_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B0_%2803%29.jpg/220px-%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%82._%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%81%D1%83%D0%B4%D0%B0_%D0%91%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B0_%2803%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Garadskisud%281%29.jpg/220px-Garadskisud%281%29.jpg)
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны ўваход з вул. Будзённага вылучаны рызалітам, завершаным прамавугольным атыкам. Фасады раскрапаваны спаранымі лапаткамі і радамі гарызантальных паясоў. Фасад на вул. 17 Верасня сіметрычны, фланкіраваны рызалітамі. Унутраная планіроўка калідорная. У ёй вылучаецца прамавугольная зала пасяджэнняў. Дзве міжпаверхавыя лесвічныя клеткі размешчаны па вуглах дваровага фасада.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак Брэсцкага гарадскога суда на сайце «Архіварта»