Міхаіл Іванавіч Русы
Міхаіл Русы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Сямён Шапіра | ||||||
Пераемнік | Леанід Заяц | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі | ||||||
Папярэднік | Вадзім Папоў | ||||||
Пераемнік | Зянон Ломаць | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын | ||||||
Папярэднік | Анатоль Дарафееў | ||||||
Пераемнік | Лявонцій Харужык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 лістапада 1954 (69 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Міхаіл Іванавіч Ру́сы (23 лістапада 1954, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2], займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1], дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністра сельскай гаспадаркі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.
1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса.
1983—1985 — першы намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама, начальнік управы сельскай гаспадаркі. 1985—1987 — сакратар Кармянскага райкама КПБ. 1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.
1991—1994 — старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
З 6 лютага 2001 г. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.
Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання з фармулёўкай «за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях».
2003—2004 — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург).
16 лістапада 2004 года прызначаны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях.
15 сакавіка 2008 года быў абраны старшынёй Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[2] За яго прагаласавала 100 % дэлегатаў на V з’ездзе партыі.
На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся ад Жыткавіч і перамог.[3] Працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.
10 красавіка 2012 прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.[1]
У жніўні 2018 стаў адзіным віцэ-прэм’ерам, які застаўся на пасадзе падчас вялікай урадавай перастаноўкі.[4] Аднак 2018 выдаўся няпростым годам для Міхаіла Іванавіча: прэзідэнт раскрытыкаваў аграрную дзейнасць Русага на ільняной ніве і адзначыў, што толькі капрызнае надвор’е ды поспехі Аршанскага льнокамбіната ўратавалі ягонае віцэ-прэм’ерскае крэсла. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ільняная кампанія 2019 год стане вырашальнай у лёсе Міхаіла Іванавіча.[5] 27 сакавіка 2019 года Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі пасля рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці[6].
1 красавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць Русага на пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці[7]. У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання. 11 снежня 2019 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці[8].
Зноскі
- ↑ а б в г Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 163 Î íà çíà ÷å íèè Ì.È.Ðó ñî ã
- ↑ а б Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Сяргей Каралевіч. Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі, дапоўнена(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН (6 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2012.
- ↑ https://news.tut.by/economics/605547.html Архівавана 21 верасня 2020.
- ↑ sputnik.by
- ↑ Вызвалены ад пасад віцэ-прэм’ер, губернатар і міністр — Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы
- ↑ Лукашэнка накіраваў Русага і Зайца наводзіць жалезны парадак у Магілёўскай вобласці. 01.04.2019 Архівавана 5 верасня 2021.
- ↑ Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 12.12.2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя жыцця Міхаіла Русага — «Наша Ніва»
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 10 студзеня 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
- Члены Беларускай аграрнай партыі
- Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Аграномы Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання