Карпілаўка (Лагойскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Карпілаўка
Karpilauka, Lahoisk region 2.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
10
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223141
Аўтамабільны код
5
Карпілаўка на карце Беларусі ±
Карпілаўка (Лагойскі раён) (Беларусь)
Карпілаўка (Лагойскі раён)
Карпілаўка (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Карпілаўка (Лагойскі раён)

Карпі́лаўка[1] (трансліт.: Karpilaŭka, руск.: Карпиловка) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1832 года вёска належала Пёкле Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 года Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, і ў 1880-х гадах яе ўладальнікам стаў бацька пісьменніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[2].

Сядзіба Лявіцкіх[правіць | правіць зыходнік]

Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх. Малюнак зроблены Уладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 года.

Пасля смерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазней вядомы пад творчым псеўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мезанінам і верандай[3], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадскія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[4]. Тут збіраецца неблагая бібліятэка, у якой, апрача польскіх, французскіх кніг, з'яўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[4]. Маёнтак Ядвігіна Ш.[5] часта наведваў Янка Купала.[6] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 года з фальварку Акопы, што за 1,5 км праз лясок ад Карпілаўкі.[7] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданняў, што перавярнула яго светапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[3]. Ядвігіна Ш. без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[8] Пра сустрэчы з Ядвігіным Ш. Купала пазней успамінаў:

" У перыяд 1904—1906 гг....я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў не толькі пісьменнікам, але i пісаў па–беларуску. 3 ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, універсітэт з-за рэвалюцыйных спраў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасціпным субяседнікам[9] "

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі з Янкам Купалам успамінала:

" Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы i ў хуткасці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі… "

Увесну 1912 года Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п'есу «Паўлінка»[3]. І пасля смерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсніцам гасцінцы[10].

У Карпілаўцы гасцявалі Уладзіслаў Галубок, Змітрок Бядуля[3] і Максім Багдановіч[11].

Першы наскок сядзіба зведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 года пакуль яе не раскулачылі і фальварак не быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсць сем'яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабавана і раскіданая дашчэнту[12]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

" А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так i стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам i рознакаляровымі вакенцамі. А пасля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі[13] "

У 1992 годзе амаль праз шэсцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя і Алеся прыязджалі наведаць радавое гняздо сваіх продкаў[12].

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагменты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сістэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак[8]. На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сметнік[3].

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 70.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Святлана Ішчанка Купала не пазнаў бы Карпілаўку…. Культура (2 жніўня 2011).
  4. 4,0 4,1 Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 71.
  5. Месца знаходжання колішняй сядзібы Лявіцкіх на карце Google. google.com (24 лістапада 2011).
  6. Людміла Рублеўская Ядвигин Третий и единственный (руск.) . Советская Белоруссия (2 жніўня 2011).
  7. Ліпскі, Уладзімір Янкаў вянок. Газета «Культура» (24 лістапада 2011).
  8. 8,0 8,1 Кляшчук, Анатоль У пошуках купалаўскіх хутароў. Газета «Звязда» (24 лістапада 2011).
  9. Я. Купала Зб. тв.: У 7т. Т. 7.С. 431—432
  10. Шляхам Купалы — шляхам Коласа / Рэд. Н. Плыткевіч // Выд. УП Рыфтур. — Мн., 2010. — С. 37.
  11. Уладзімір Содаль Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч. Наша Ніва (2 жніўня 2011).
  12. 12,0 12,1 Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 73.
  13. Дзмітрый Бартосік Карпілаўка. Падарожжа на сялібу Антона Лявіцкага. Наша Ніва. Праверана 2 жніўня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]