Горад Косава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Косава
KosauskiZamak054.JPG
Косаўскі палац
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
1 850 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225262
Аўтамабільны код
1
Горад Косава (Беларусь)
Горад Косава
Горад Косава (Брэсцкая вобласць)
Горад Косава

Ко́сава (афіц. транс.: Kosava) — горад раённага падпарадкавання ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на рацэ Грыўда. Насельніцтва 1 850 чал. (2016)[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Брэст — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Косаў», імаверна, мае сувязь з асновай «касы́» і вытворным прозвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжанне[2]. Паводле народнага падання, у 13 ст. у часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Згодна з іншымі звесткамі, вакол Косава было шмат лугоў, якія ўвосень так гучна скашвалі, што стаяў моцны шум; адсюль і ўзнікла назва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на тэрыторыі Косава ўзніклі ў 1011 стагоддзях. Захавалася гарадзішча 10—12 стагоддзяў, якое даследавалі Юрый Кухарэнка, Пётр Лысенка, Леанід Побаль і Павел Рапапорт.

Напалеон Орда: «Палац Вандаліна Пуслоўскага і дом, у якім нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка 12 лютага 1746»

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1494 г. у прывілеі вялікага князя Аляксандра, які падарыў яго маршалку І. Храптовічу[3].


У 1510 вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзенне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павета, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай (15651566) увайшоў у склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1517 г. да пачатку XIX ст. належала Осцікам, Сангушкам, Мялешкам, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім. 11 мая 1569 мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. Станам на 1597 тут было 79 двароў, 2 вуліцы, 27 корчмаў, шынок, царква, касцёл (з 1526).

З 1611 Косавам валодалі Сапегі. У 1626 паводле фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касцёл. У другой пал. 18 ст. мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.

Сядзіба Касцюшкаў, 19 ст.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Косаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 18251855 у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе за 1,5 км ад Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац і дэндралагічны парк. Станам на 1845 у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 рабочых. У 1850-я працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расійскімі карнымі войскамі. У 1865 адкрылася народнае вучылішча. У 1867 пачаў працаваць млын (у 1881 абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 у мястэчку збудавалі мураваную царкву Святога Антонія, у 1878 — Траецкі касцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 года  — 431 будынкі, 2 царквы, касцёл, капліца, народнае вучылішча, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта, 58 крамаў, рэгулярна праводзілася па 8 кірмашоў. 1516 кастрычніка 1900 у Косаве адбыліся хваляванні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькі чалавек застрэленыя.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі; да восені 1918 непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Разрабаваны палац, загінулі сад і аранжарэя[4].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус горад і стаў цэнтрам павета. За польскім часам тут меўся міравы суд, паліцэйская камендатура. З 1922 дзейнічаў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 у Косаве адбылася дэманстрацыя рабочых, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэла. У 1930-я ў месце дзейнічала электрастанцыя магутнасцю 100 кВт.

У 1939 Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1942 у Косаве існавала гета; у часе аперацыі партызанаў усе іўдзеі былі вызвалены і схаваліся ў лясы, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыццё ў гета, частка іўдзеяў вярнуліся з лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. У Косаве і раёне акупанты знішчылі 3112 чалавек, дзейнічала раённая антыфашысцкая арганізацыя.

З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва.

  • ААТ «Косаўскае мэблевае вытворчае аб'яднанне»

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

тэрыторыі рыма-каталіцкіх могілак на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр [1]шыфр

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Сапегаў (18—19 стагоддзі)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 178.
  3. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область, под ред. Марцелова С. В. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. С. 208.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  6. Kossów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 473.
  7. Коссово // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. Косава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 241.
  9. Перепись населения — 2009. Брестская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. Дзяржкартгеацэнтр
  11. Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]