Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд | |
---|---|
англ.: Godfrey Newbold Hounsfield | |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 2004[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер, фізік |
Навуковая сфера | электратэхніка[4] і CT[4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Howard N. Potts Medal[d] (1977) медаль Вільгельма Экснера[d] (1974) прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1975) медаль Рэнтгена[d] (1980) медаль Джона Скота[d] (1977) Mullard Award[d] (1977) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (англ.: Godfrey Newbold Hounsfield, 28 жніўня 1919, г. Ньюарк, Вялікабрытанія — 12 жніўня 2004, Вялікабрытанія) — брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе разам з А. М. Кормакам «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі»[5][6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд нарадзіўся ў Саттон-он-Трэнт (каля Ньюарк-он-Трэнт), Нотынгем, Англія, 28 жніўня 1919 года. Ён быў малодшым з пяці дзяцей (два браты, дзве сястры). У дзяцінстве ён быў ачараваны электрычнымі прыладамі і машынамі на ферме сваіх бацькоў. Ён вучыўся ў Magnus Grammar School у горадзе Ньюарк-он-Трэнт і атрымаў поспех у фізіцы і арыфметыцы.
Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 года працаваў у кампаніі EMI.
У 1969 годзе стварыў камп’ютарны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутраных органаў (EMI-сканер).
Ён ніколі не быў жанаты і памёр у 2004 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1975 — Прэмія Альберта Ласкера за клінічныя медыцынскія даследаванні
- 1975 — быў абраны ў Лонданскае каралеўскае таварыства
- 1976 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1976 — Хаўнсфілд быў прызначаны камандорам ордэна Брытанскай імперыі і пасвечаны ў рыцары ў 1981 годзе
- 1977 — Хаўнсфілд быў узнагароджаны медалём Потса
- 1979 — Хаўнсфілд і Кормак атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем навукоўца названа шкала вымярэння шчыльнасці асяроддзя для рэнтгенаўскіх прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў тамаграфіі — шкала Хаўнсфілда. Дыяпазон адзінак шкалы, якія адпавядаюць каэфіцыенту паглынання рэнтгенаўскага выпраменьвання нармальнымі анатамічнымі структурамі арганізма, складае ад −1024 да +1024. Сярэдні паказчык у шкале Хаўнсфілда (0 HU) адпавядае шчыльнасці вады, адмоўныя велічыні шкалы адпавядаюць паветру і тлушчавай тканцы, станоўчыя — мяккім тканкам, касцявой тканцы і больш шчыльнаму рэчыву (метал)[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://global.britannica.com/biography/Godfrey-Newbold-Hounsfield
- ↑ Sir Godfrey Newbold Hounsfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Godfrey Newbold Hounsfield // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Raju, T. N. (1999). «The Nobel Chronicles». The Lancet 354 (9190): 1653—1656. doi:10.1016/S0140-6736(05)77147-6
- ↑ Peeters, F.; Verbeeten Jr, B.; Venema, H. W. (1979). «Nobel Prize for medicine and physiology 1979 for A.M. Cormack and G.N. Hounsfield».
- ↑ Gunderman, Richard (2006). Essential Radiology. Page 10
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Архівавана 11 лістапада 2001.
- Некралог у газеце The Telegraph
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Нотынгемшыры
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы