Пітэр Чарлз Догерці
Пітэр Чарлз Догерці | |
---|---|
англ.: Peter Charles Doherty | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1940[1][2][3] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | г. Брысбен, Аўстралія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, ветэрынар, прафесар |
Навуковая сфера | імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
Квінслендскі ўніверсітэт Эдынбургскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
![]() |
Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty; 15 кастрычніка 1940, Брысбен, Аўстралія) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 1972—1975 і 1982—1988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).[6]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1997 — Чалавек года ў Аўстраліі.[7]
- 1997 — Ордэн Аўстраліі.[8]
- 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
- 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера.
- 1983 — Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра (ням.: Paul-Ehrlich-und-Ludwig-Darmstaedter-Preis).
Зноскі
- ↑ Peter DOHERTY // Парыжская медыцынская акадэмія — 1820. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter C. Doherty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Doherty // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Fellows. Royal Society. Праверана 27 лістапада 2010.
- ↑ Lewis, Wendy (2010). Australians of the Year. Pier 9 Press. ISBN 978-1-74196-809-5.
- ↑ It's an Honour: AC
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кампаньёны ордэна Аўстраліі
- Нарадзіліся ў Брысбене
- Імунолагі Аўстраліі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Замежныя члены РАН
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера