Марцін Родбел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Родбел
англ.: Martin Rodbell
Rodbell, Martin (1925-1998).jpg
Дата нараджэння 1 снежня 1925(1925-12-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1998(1998-12-07)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Нацыянальны інстытут здароўя ЗША
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомы як G-бялкі
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1994)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Родбел (англ.: Martin Rodbell, 1 снежня 1925, Балтымар, Мэрыленд — 7 снежня 1998) — амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1994 годзе разам з Алфрэдам Гілманам «за адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у сігнальнай трансдукцыі ў клетцы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Родбел нарадзіўся 1 снежня 1925 года ў Балтымары (Мэрыленд) у сям’і Шырлі (народжаная Abrams) і Мілтана Родбела, бакалейшчыка.[5] З сям’і яўрэяў.[6] У Балтымары скончыў сярэднюю школу. У 1943 годзе ён паступіў ва ўніверсітэт Джонса Хопкінса, але ўжо праз год ён перапыніў вучобу для службы ў войску. Ён удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў ваенна-марскіх сілах ЗША ў якасці радыста.

У 1946 годзе ён вярнуўся ва ўніверсітэт і скончыў бакалаўрыят ў 1949 годзе. У 1950 годзе ён ажаніўся з Барбарай Ледэрман — старэйшай сястрой Сюзаны Ледэрман, якая была сяброўкай легендарнай яўрэйкі Ганны Франк. Родбел атрымаў ступень доктара філасофіі ў біяхіміі ва ўніверсітэце Вашынгтона ў 1954 годзе, пасля чаго два гады займаўся пост-дактарантурай ва ўніверсітэце Ілінойса ва Урбане-Шампэйн.

З 1956 года Родбел працаваў у Нацыянальным інстытуце здароўя, спачатку ў Бетэздэ (Мэрыленд), а з 1985 года — у Чапэл-Хіл (Паўночная Караліна) да свайго сыходу на пенсію ў 1994 годзе.

З 1958 года дырэктар Інстытута вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нацыянальным інстытуце здароўя.

У 1970-я гады даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе трох незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спецыяльных рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амерыканскім фізіёлагам А. Гілманам як бялок G).

Высветліў ролю G-бялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекцыйных хвароб (халеры, коклюшу і інш.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Raju, T N (June 2000). "The Nobel chronicles. 1994: Alfred G Gilman (b 1941) and Martin Rodbell (1925-98)". Lancet (ENGLAND) 355 (9222): 2259. ISSN 0140-6736. PMID 10881927. 
  • Birnbaumer, L (March 1999). "Martin Rodbell (1925-1998)". Science (UNITED STATES) 283 (5408): 1656. doi:10.1126/science.283.5408.1656. PMID 10189319. 
  • Svoboda, P (June 1995). "[The Nobel Prize for physiology and medicine 1994. Alfred G. Gilman and Martin Rodbell--the role of GTP-binding proteins in signal transfer in the interior of cells]". Cas. Lek. Cesk. (CZECH REPUBLIC) 134 (13): 415–7. ISSN 0008-7335. PMID 7671286. 
  • Schultz, G (March 1995). "Nobel Prize 1994 for medicine/physiology". J. Mol. Med. (GERMANY) 73 (3): 121–2. doi:10.1007/BF00198239. PMID 7633948. 
  • Kurlandzka, A; Fronk J (1995). "[Nobel prize 1994 -- G proteins]". Postepy Biochem. (POLAND) 41 (1): 3–4. ISSN 0032-5422. PMID 7777431. 
  • Bogucki, W M (1995). "[Nobel prize in physiology and medicine in the year 1994]". Pneumonologia i alergologia polska : organ Polskiego Towarzystwa Ftyzjopneumonologicznego, Polskiego Towarzystwa Alergologicznego, i Instytutu Gruźlicy i Chorób Płuc (POLAND) 63 (1-2): 120–2. ISSN 0867-7077. PMID 7633362. 
  • Flawia, M M (1995). "[Nobel Prize in medicine 1994: Martín Rodbell and Alfred Gilman. Signal transduction]". Medicina (B Aires) (ARGENTINA) 55 (1): 75–80. ISSN 0025-7680. PMID 7565041. 
  • Blum, H E (December 1994). "[The Nobel Prize for Medicine 1994]". Dtsch. Med. Wochenschr. (GERMANY) 119 (51-52): 1792–5. doi:10.1055/s-0029-1235137. ISSN 0012-0472. PMID 7736935. 
  • Farfel, Z (December 1994). "[Nobel Prize winners in Medicine 1994]". Harefuah (ISRAEL) 127 (12): 530–1. ISSN 0017-7768. PMID 7813930. 
  • Fredholm, B B; Aperia A (December 1994). "[The 1994 Nobel Prize: discovery and significance of G-proteins]". Ugeskr. Laeg. (DENMARK) 156 (50): 7520–4. ISSN 0041-5782. PMID 7839516. 
  • Christoffersen, T (December 1994). "[The 1994 Nobel Prize in physiology and medicine. Signal transduction and g-proteins]". Tidsskr. Nor. Laegeforen. (NORWAY) 114 (30): 3562–3. ISSN 0029-2001. PMID 7825126. 
  • Lefkowitz, R J (December 1994). "Rodbell and Gilman win 1994 Nobel Prize for Physiology and Medicine". Trends Pharmacol. Sci. (ENGLAND) 15 (12): 442–4. doi:10.1016/0165-6147(94)90053-1. PMID 7886813. 
  • Krans, H M (November 1994). "[The 1994 Nobel Prize for Medicine for the discovery of G-protein]". Nederlands tijdschrift voor geneeskunde (NETHERLANDS) 138 (48): 2380–2. ISSN 0028-2162. PMID 7990983. 
  • Marx, J (October 1994). "Nobel Prizes. Medicine: a signal award for discovering G proteins". Science (UNITED STATES) 266 (5184): 368–9. doi:10.1126/science.7939678. PMID 7939678. 
  • Fredholm, B B; Aperia A (October 1994). "[Nature's solution of the communication problem resulted in Nobel Prize. Significance of G-proteins for signal transmission in cells]". Lakartidningen (Sweden) 91 (42): 3811–7. ISSN 0023-7205. PMID 7996951. 
  • Coles, H (October 1994). "Nobel honours pursuit of G proteins". Nature (ENGLAND) 371 (6498): 547. doi:10.1038/371547b0. PMID 7935774. 
  • Lakso, M; Wong G (1994). "[Nobel Prize to a supporter of young scientists]". Duodecim; lääketieteellinen aikakauskirja (FINLAND) 110 (23-24): 2184–6. ISSN 0012-7183. PMID 8654237. 
  • Rodbell, M (December 1991). "The beginnings of an endocrinologist". Endocrinology (UNITED STATES) 129 (6): 2807–8. doi:10.1210/endo-129-6-2807. ISSN 0013-7227. PMID 1954866. 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]