Джозеф Леанард Голдстайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Леанард Голдстайн
англ.: Joseph Leonard Goldstein
Joe Goldstein.JPG
Дата нараджэння 18 красавіка 1940(1940-04-18)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння Кінгстры, Паўднёвая Караліна, ЗША
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, выкладчык універсітэта, біяхімік, біёлаг, урач
Навуковая сфера біяхімія, генетыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як даследчык рэгуляцыі метабалізму халестэрыну
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1985)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Леанард Голдстайн (англ.: Joseph Leonard Goldstein; 18 красавіка 1940, Кінгстры, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1985 годзе разам з Майклам С.Браўнам за даследаванні спадчыннай гіперхалестэрэніміі і адкрыццё рэцэптара ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт Вашынгтона і Лі ў г.Лексінгтан (штат Вірджынія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 года ў паўднёва-заходняй медыцынскай школе Тэхаскага ўніверсітэта.

Аўтар навуковых прац па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу.

Доктар медыцыны (1966), прафесар медыцыны і генетыкі (1977).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку:

Большасць прэмій атрымаў разам з Майклам С.Браўнам.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Эсэ[правіць | правіць зыходнік]

З 2000 года Гольдстайн з'яўляецца аўтарам серыі эсэ, у якіх разглядае навуку як творчы пошук і даследуе сувязь паміж мастацтвам і навукай. Эсэ публікуюцца ў часопісе Nature Medicine і супадаюць з штогадовай аб'явай узнагароды Альберта Ласкера, дзе Гольдстайн з'яўляецца старшынёй журы.

  • Joseph L. Goldstein (October 2012). "Paradigm shifts in science: insights from the arts". Nature Medicine 18 (10): 1473–1477. doi:10.1038/nm.2923. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2011). "The card players of Caravaggio, Cézanne and Mark Twain: tips for getting lucky in high-stakes research". Nature Medicine 17 (10): 1201–1205. doi:10.1038/nm.2465. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2010). "How to win a Lasker? Take a close look at Bathers and Bulls". Nature Medicine 16 (10): 1091–1096. doi:10.1038/nm1010-1091. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2009). "Lasker Awards and papal portraiture: turning fields upside down". Nature Medicine 15 (10): 1137–1140. doi:10.1038/nm1009-1137. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2008). "Exuberant unpredictability: sine qua non for priceless and prizeworthy biomedical research". Nature Medicine 14 (10): 1029–1032. doi:10.1038/nm1008-1029. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2007). "Creation and revelation: two different routes to advancement in the biomedical sciences". Nature Medicine 13 (10): 1151–1154. doi:10.1038/nm1642. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2006). "Venture science: climbing the ladder to telomerase, cognitive therapy and in situ hybridization". Nature Medicine 12 (10): 1129–1132. doi:10.1038/nm1006-1129. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2005). "60 years of winged victories for biomedical research". Nature Medicine 11 (10): 1023–1025. doi:10.1038/nm1005-1023. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2004). "Towering science: an ounce of creativity is worth a ton of impact". Nature Medicine 10 (10): 1015–1017. doi:10.1038/nm1004-1015. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2003). "It's a grand year for celebrating science". Nature Medicine 9 (10): 1237–1238. doi:10.1038/nm937. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2002). "Synergy and symbiosis à la Matisse-Picasso". Nature Medicine 8 (10): 1053–1054. doi:10.1038/nm768. 
  • Joseph L. Goldstein (October 2001). "Knockout mice and test-tube babies". Nature Medicine 7 (10): 1079–1080. doi:10.1038/nm1001-1079. 

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 44. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]