Перайсці да зместу

Эрык Вішаус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык Вішаус
англ.: Eric F. Wieschaus
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1947(1947-06-08)[1][2] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біялогія развіцця
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык Ві́шаус (англ.: Eric F. Wieschaus; нар. 8 чэрвеня 1947(1947-06-08)[1][2], Саўт-Бенд, Індыяна) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Льюісам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».

Нарадзіўся ў г. Саўт-Бендзе. Скончыў універсітэт Нотр-Дам у 1969 годзе. З 1975 года ў Цюрыхскім універсітэце (Швейцарыя), з 1978 года ў Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі (г. Гайдэльберг, Германія), з 1981 года ў Прынстанскім універсітэце (прафесар з 1987 года).

Аўтар навуковых прац па даследаванні генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця (на дразафіле).

Доктар філасофіі (1974).

У 2011 годзе стаў кавалерам ордэна Pour le Mérite.[5]

Зноскі

  1. 1 2 Eric F. Wieschaus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Eric F. Wieschaus // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. NNDB — 2002.
  5. Orden Pour le mérite hat vier neue Mitglieder(недаступная спасылка)
  • Gruenbaum, J (1996), [Nobel prize winners in medicine--1995], Harefuah, vol. 130, no. 11 (апублікавана 1996-06-02), pp. 746–8, PMID 8794677
  • Blum, H E (1995), [The 1995 Nobel Prize for medicine], Dtsch. Med. Wochenschr., vol. 120, no. 51–52 (апублікавана 1995-12-22), pp. 1797–800, doi:10.1055/s-0029-1234219, PMID 8549267
  • Molven, A (1995), [1995 Nobel Prize in physiology and medicine. The mystery of fetal development], Tidsskr. Nor. Laegeforen., vol. 115, no. 30 (апублікавана 1995-12-10), pp. 3712–3, PMID 8539733
  • Connor, S (1995), Nobel prize given for work on fruit flies, BMJ, vol. 311, no. 7012 (апублікавана 1995-10-21), p. 1044, PMID 7580653
  • Cohen, B (1995), Nobel committee rewards pioneers of development studies in fruitflies, Nature, vol. 377, no. 6549 (апублікавана 1995-10-12), p. 465, doi:10.1038/377465a0, PMID 7566128
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).