Перайсці да зместу

Стэнлі Коэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэнлі Коэн
англ.: Stanley Cohen
Дата нараджэння 17 лістапада 1922(1922-11-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2020(2020-02-05)[3][4] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, эндакрынолаг, фізіёлаг
Навуковая сфера біяхімія, growth factor[d][5], nerve growth factor[d][5] і epidermal growth factor[d][5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэнлі Коэн (англ.: Stanley Cohen; 17 лістапада 1922(1922-11-17)[1][2], Бруклін, штат Нью-Ёрк5 лютага 2020(2020-02-05)[3][4], Нашвіл[4]) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Рытай Леві-Мантальчыні.[7][8][9][10] Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.

Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расійскай імперыі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў Нашвіле.

Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Працуючы з Рытай Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісу[11]. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.

  1. 1 2 Stanley Cohen // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  2. 1 2 Stanley Cohen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Biochemist and Nobel Prize winner Stanley Cohen dies in Nashville at age 97 // The TennesseanNashville: 2020. — ISSN 1053-6590
  4. 1 2 3 4 Stanley Cohen, Vanderbilt biochemist who won Nobel Prize, has diedУніверсітэт Вандэрбільта, 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Vanderbilt Nobel Laureates: Stanley CohenУніверсітэт Вандэрбільта. Праверана 28 ліпеня 2020.
  6. 1 2 3 Stanley Cohen – Biographical // nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
  7. Cohen, Stanley (1993). Epidermal Growth Factor (PDF). In Tore Frängsmyr and Jan Lindsten (Eds.) (рэд.). Nobel Lectures, Physiology or Medicine 1981-1990. Singapore: World Scientific Publishing Co. ISBN 978-981-02-0793-9. Cohen’s Nobel Lecture.
  8. Raju, T. N. (2000). «The Nobel chronicles. 1986: Stanley Cohen (b 1922); Rita Levi-Montalcini (b 1909)». Lancet 355 (9202): 506. doi:10.1016/S0140-6736(00)82069-3. PMID 10841166.
  9. Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1999). «Stanley Cohen—Nobel Laureate for Growth Factor». Mayo Clinic Proceedings 74 (6): 600. doi:10.4065/74.6.600. PMID 10377936.
  10. Weltman, J. K. (1987). «The 1986 Nobel Prize for Physiology or Medicine awarded for discovery of growth factors: Rita Levi-Montalcini, M.D., and Stanley Cohen, Ph.D». New England and regional allergy proceedings 8 (1): 47-48. doi:10.2500/108854187779045385. PMID 3302667
  11. Carpenter, G.; Cohen, S. (1979). «Epidermal Growth Factor». Annual Review of Biochemistry 48: 193—216. doi:10.1146/annurev.bi.48.070179.001205. PMID 382984.