Сусуму Танегава
Сусуму Танегава | |
---|---|
яп.: 利根川 進 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1939[1][2][3] (83 гады) ці 5 верасня 1939[4] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | малекулярны біёлаг, імунолаг, нейрабіёлаг, прафесар, навуковец, урач, хімік, генетык, даследчык, удзельнік міжнароднага форуму |
Навуковая сфера | малекулярная біялогія[7], імуналогія[7] і нейранавукі[d][7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Рэната Дульбека |
Вядомыя вучні | Adrian Hayday[d] |
Вядомы як | адкрыў генетычны механізм у адаптыўнай імуннай сістэме |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сусуму Танегава (таксама Судзумі Танегава, яп.: 利根川 進, англ.: Tonegawa Susumu, нар. 6 верасня 1939, Нагоя, Японія) — японскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1987 годзе «за адкрыццё генетычнага прынцыпу ўтварэння разнастайнасці антыцелаў» .
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сусуму Танегава нарадзіўся 6 верасня 1939 года ў горадзе Нагоя (Японія). Скончыў вышэйшую школу Хібія, затым у 1963 годзе ўніверсітэт Кіота (Кіота). Абараніў дысертацыю ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега і працаваў у Інстытуце Салта (Сан-Дыега) у лабараторыі Нобелеўскага лаўрэата 1975 года Рэната Дульбека. Затым пачаў імуналагічныя даследаванні ў Базельскім інстытуце імуналогіі (Базель), дзе правёў свае эксперыменты, якія прывялі да адкрыцця. У 1981 года стаў прафесарам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, дзе заснаваў Інстытут Піковера навучання і памяці.
Аўтар навуковых прац у галіне імунагенетыкі, выявіў будову рэцэптараў T-лімфацытаў, перарывістую будову генаў імунаглабулінаў.
У апошнія час пераключыўся на даследаванні клеткавых механізмаў утварэння памяці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1982 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1983 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1984 — Ордэн Культуры
- 1986 — Прэмія Роберта Коха
- 1987 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1987 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
- ↑ Steensma D. P., Shampo M. A., Kyle R. A. Susumu Tonegawa--Japan's first Nobel laureate in physiology or medicine. // Mayo Clin Proc. — Rochester: Elsevier BV, 2011. — Vol. 86, Iss. 2. — P. e14. — ISSN 0025-6196; 1942-5546 — doi:10.4065/MCP.2011.0033
- ↑ http://www.nndb.com/lists/512/000063323/
- ↑ Susumu Tonegawa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
- ↑ Moving stories: Susumu Tonegawa // BBC News Online — 2003.
- ↑ M.I.T. Scientist Wins Nobel Prize for Medicine // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1987. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 6 верасня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў Нагоі
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Дактары філасофіі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Кавалеры ордэна Культуры
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Малекулярныя біёлагі
- Постаці японскай імуналогіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі