Ферыд Мурад
Ферыд Мурад | |
---|---|
англ.: Ferid Murad | |
![]() Ферыд Мурад на лекцыі ў 2006 годзе | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1936[1][2][3] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біёлаг, фармаколаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрл Сазерленд |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Ферыд Мурад (англ.: Ferid Murad, нар. 14 верасня 1936, Уайтынг, Індыяна) — амерыканскі ўрач і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Р. Ферчгатам і Л. Ігнарай «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы». Паказаў, што нітрагліцэрын і падобныя лекі дзейнічаюць як вазадылататары ў выніку ўтварэння з іх у арганізме аксіду азоту NO, які дзейнічае як сігнальная малекула і расслабляльна дзейнічае на крывяносныя сасуды.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ферыд Мурад нарадзіўся ва Уайтынгу, штат Індыяна, у сям'і Джабіру Мурада, албанскага імігранта з Гостывара, Македоніі, і Генрыэты Баўмэн, амерыканскай хрысціянкі. Фэрыд выхоўвалася ў хрысціянскіх традыцыях.[5]
Скончыў Кліўлендскі ўніверсітэт у 1965 годзе. З 1971 года дырэктар Цэнтра навуковых даследаванняў, адначасова прафесар (з 1975 года) Віргінскага ўніверсітэта (г. Шарлатсвіл). У 1981-1989 гадах прафесар Стэнфардскага, з 1988 года Чыкагскага ўніверсітэтаў. У 1997-2011 гадах дырэктар Інстытута малекулярнай медыцыны пры навуковым цэнтры здароўя Універсітэта Тэхаса. З красавіка 2011 года прафесар на кафедры біяхіміі і малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.[6]
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме.
Выявіў, што што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае кравяносныя сасуды.
Доктар філасофіі (1965).
Ганровы член акадэміі навук і мастацтваў Косава.[7]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1998 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1996 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Рашэнне Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Сальвадору Манкада, які самастойна зрабіў тыя ж вынікі, што і Ігнара, выклікала крытыку з боку шматлікіх вучоных і таварыстваў.[8]
У маі 2012 года муніцыпалітэт Чаір (Скоп'е) абвясціў Мурада ганаровым грамадзянінам.[9]
Зноскі
- ↑ Ferid Murad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ferid Murad // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Ferid Murad // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ [1]“Ferid Murad autobiography”, Nobel Foundation
- ↑ Nobel Laureate to Join GW | Learninig & Search – the George Washington University
- ↑ Academy of Sciences and Arts of Kosovo . Academy of Sciences and Arts of Kosovo. Праверана 4 May 2010.
- ↑ István Hargittai: Salvador Moncada. In: Candid Science II. Conversations with Famous Biomedical Scientists. World Scientific Publishing, 2002, ISBN 1-86094-280-6, S. 565
- ↑ Arritjet ia dedikoj kombit tim! Архівавана 10 снежня 2013., Telefrafi, 2012-05-31 (in Albanian).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Ферыд Мурад на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Індыяне
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Вірджынскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Фармаколагі ЗША
- Біяхімікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне