Егі́пецкія іеро́гліфы — знакі найстаражытнейшай вядомай егіпецкай сістэмы пісьма. Егіпецкія іерогліфы першапачаткова ўяўлялі сабой рысункавае (або піктаграфічнае) пісьмо, якое далей на працягу свайго існавання развівалася за кошт пераходу асобных рысункавых знакаў у гукавыя (калі знак перадаваў не адлюстраваны прадмет, а гук ці спалучэнне гукаў), спалучэння гукавых знакаў і сэнсавых знакаў.
Егіпецкае пісьмо не было ў чыстым выглядзе ні алфавітным, ні складовым (хоць можна заўважыць пэўныя рысы алфавітнага, а ў некаторых выпадках, і складовага пісьма). Егіпецкае іерагліфічнае пісьмо выкарыстоўваліся прыкладна з 3200 г. да н.э. да 300 г. н.э. у Егіпце і Нубіі для ранне-, стара-, сярэдне- і новаегіпецкай мовы[1].
Яно складалася з гукавых знакаў, сэнсавых знакаў і знакаў-выяў. Егіпецкае іерагліфічнае пісьмо адносіцца да найвялікшых па колькасці знакаў пісьмовых сістэм свету (больш знакаў, хіба што, у кітайскім іерагліфічным пісьме). У класічны перыяд (часы Сярэдняга Царства) егіпецкае пісьмо ўключала каля 800 знакаў, гэта колькасць значна ўзрасла ў грэка-рымскія часы, калі налічвалася ўжо некалькі тысяч іерогліфаў[2].
Першапачаткова не існавала пэўнага ўпарадкавання іерогліфічных знакаў (як, напрыклад, у азбуцы); ўпарадкоўваць адназычныя знакі ў пэўнай паслядоўнасці пачалі, мабыць, толькі ў Позні перыяд (прычым парадак быў дужа падобны да ўпарадкавання паўднёвасеміцкіх алфавітаў[3]).
Лічыцца, што амаль усе еўрапейскія сістэмы пісьма паходзяць ад старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма (ці, прынамсі, узніклі пад яго ўплывам).
Слова «іерогліф» запазычана з стар.-грэч.: ἱερογλυφικὰ γράμματα (хіерогліфіка граммата) «святыя пісьмёны» або «святая разьба», што ўтворана з сабраных разам стар.-грэч.: ἱερός (хіерос) «святы» і стар.-грэч.: γλύφω (гліфо) «высякаць/выразаць (на камені)». Гэта назва ёсць перакладам егіпецкага паняцця zẖ3 n.j mdw.w nṯr «Пісьмо боскай мовы», якое намякала на боскае паходжанне іерагліфічнага пісьма.
Паводле старажытнаегіпецкіх паданняў, іерогліфы стварыў Тот, бог мудрасці. І таму егіпцяне называлі іх «Пісьмёны боскіх слоў».
Вытокі гэтага пісьма можна прасачыць аж да дадынастычных часоў. Раней лічылася, што клінапіс старажытнейшы за егіпецкія іерогліфы. Аднак цяпер гэта пытанне ізноў адкрыта, бо была выяўлена найстаражытнейшая вядомая на цяперашні час знаходка іерогліфаў, якая адносіцца да часоў каля 3500 ст. да н.э. да культуры (Накада III) ў Абідасе з дадынастычнага княжацкага пахавання U‑j[4]. Ужо цалкам вырысаваныя іерогліфы змяшчаліся на маленькіх плітках, якія прымацоўваліся да пасудзін і апісвалі іх змесціва. Некаторыя з ранніх знакаў падобныя да шумерскіх пісьмовых знакаў. З гэтай прычыны нельга цалкам выключаць уплыў клінапісу, што аднак не выключае ўплыву і ў адваротным напрамку. Гэта пытанне дагэтуль спрэчнае.
Іерагліфічнае пісьмо, відаць, пачыналася як сістэма знакаў для падлікаў і запісу важных падзей. Яно рана стала развівацца ў кірунку павелічэння змястоўнасці паведамлення і ў найстаражытнейшых помніках ужо паўстае сталай сістэмай.
Спачатку егіпецкія іерогліфы пачалі ўжывацца пры кіраванні (збор падаткаў, ваенныя падлікі), а пазней іх сталі выкарыстоўваць і для ўсіх іншых патрэб. Па-за межамі Егіпта гэта пісьмо паслядоўна ўжывалася толькі на прасторах Нубіі, спачатку ў часы егіпецкага панавання, а таксама пазней, калі гэтыя вобласці сталі самастойнымі. Каля 300 г. да н.э. егіпецкія іерогліфы саступілі тут месца ўласнаму пісьму Нубіі, так званаму мераіцкаму пісьму, знакі якога, прынамсі асобныя, паходзілі ад егіпецкіх іерогліфаў. Старажытнаяўрэйскае пісьмо, якое з 9 па 7 ст. да н.э. выкарыстоўвала іератычныя лікавыя знакі, было, зрэшты, алфавітам зычных, паходным ад фінікійскага пісьма. З узнікненнем дзяржаў бліжняга Усходу ў зносінах стаў пераважаць акадскі клінапіс. Варта дадаць, што іерогліфы істотна саступалі клінапісу ў сваіх магчымасцях пры перадачы чужых (неегіпецкіх) паняццяў або слоў. Невядома, якая доля егіпецкага насельніцтва была пісьме́ннаю, але напэўна, толькі нямногія валодалі пісьмом: паняцце «пісар» было амаль тоесным паняццю «чыноўнік». Акрамя таго, напэўна вядома, што ў грэчаскія часы ў гарадах было мноства адмысловых пісцоў, якія складалі дакументы для непісьменных.
З 323 па 30 гг. да н.э. Егіптам кіравалі Пталамеі (македонская дынастыя), а пасля іх Рымская і Візантыйская імперыі, і таму мовай кіравання была старажытнагрэчаская. Егіпецкая ж мова ўжывалася толькі як гутарковая мова мясцовага насельніцтва. Нягледзячы на гэта, іерогліфы па-ранейшаму выкарыстоўваліся для запісу свяшчэнных тэкстаў, а ў побыце карысталіся дэматычным пісьмом. Усё больш вузкае кола людзей валодала іерагліфічным пісьмом, але пталемееўскія ўказы яшчэ досыць часта пісаліся іерогліфамі. Так, пталемееўскія ўказы ўтрымлівалі распараджэнні, что яны павінны быць апублікаваны «іерогліфамі, канцэлярскім пісьмом (то бок, дэмотыкай) і грэчаскай мовай». Адначасова колькасць знакаў пачала множыцца на многія тысячы, без змянення самой сістэмы пісьма. З такім станам іерагліфічнага пісьма сутыкнуліся цікаўныя грэкі і рымляне ў позняй антычнасці. Яны перанялі ўрыўкавыя паданні і тлумачэнні пра змест і значэнне гэтых таямнічых знакаў і перадалі іх далей сваім землякам. З надыходам хрысціянства іерогліфы канчаткова адышлі ў забыццё, апошні датаваны іерагліфічны надпіс адносіцца да 394 г. н.э.
Пасля таго, як іерогліфы пачынаючы з 4 стагоддзя н.э. былі забыты, цікавасць да іерогліфаў ізноў узрасла ў часы Адраджэння ў Еўропе, аднак для вучоных у якасці кіраўніцтва былі даступнымі толькі познеантычныя тэксты, напрыклад ІерагліфікаГорапалона, якая змяшчала сумесь праўдзівых і памылковых звестак пра значэнне іерогліфаў, пры гэтым гукавыя (фанетычныя) знакі тлумачыліся як знакі-словы (знакі-паняцці) праз вонкавае падабенства рысункаў да пэўных прадметаў. Акрамя таго, захаваліся арабскія граматыкі коптскай мовы, апошняй ступені егіпецкай мовы. Гэтага было недастаткова для расшыфроўкі іерагліфічнага пісьма. Звесткі Горапалона збілі з панталыку многіх вучоных, прымусіўшы іх губляць час у марных спробах. Істотны поспех, які, ўрэшце, і прывёў да прарыву, стаў магчымы дзякуючы акопным работам, якія праводзіліся ў час егіпецкага паходу Напалеона каля горада Разета, дзе быў знойдзен Разецкі камень. Ён змяшчаў указ пталемееўскіх часоў, напісаны па-грэчаску, егіпецкімі іерогліфамі і дэматычным пісьмом, дзякуючы чаму ён адыграў ролю адпраўной точкі для далейшых даследаванняў. У 1802 годзе швед Іаган Давід Акерблад здолеў расшыфраваць па-асобку дэматычныя словы на Разетскім камяніску, у 1814 годзе англіцкі фізік Томас Юнг дасягнуў далейшага поспеху ў разуменні дэматычных тэкстаў, акрамя таго ён заўважыў роднаснасць дэмотыкі з іерогліфамі. Праз два гады ён пазнаходзіў іерагліфічныя адпаведнікі для многіх іератычных знакаў. Жан-Франсуа Шапмпальён паказаў з дапамогай імён «Пталамей» і «Клеапатра», что іерогліфы выкарыстоўваліся і як гукавыя знакі. Параўноўваючы іншыя вядомыя царскія імёны, асабліва імёны рымскіх кесараў, Шампальён высветліў гукавое значэнне многіх іерогліфаў, спачатку адназычных, а потым і многазычных знакаў. На аснове гэтых адкрыццяў, параўноўваючы егіпецкія тэксты з копцкімі, Шампальён змог расшыфраваць шматлікія іншыя знакі і разам з гэтым атрымаць пэўнае ўяўленне пра граматыку і слоўны склад егіпецкай мовы. У 1822 годзе Шампальён здзейсніў канчатковую расшыфроўку егіпецкіх іерогліфаў.
У залежнасці ад пісьмовых матэрыялаў і прызначэння адрозніваюць некалькі падсістэм егіпецкага пісьма, перш за ўсё ўласна іерогліфы і іератыку. І хоць знакі ў гэтых сістэмах мелі адрозны выгляд, аднак прынцып пісьма, па сутнасці, не адрозніваўся.
Іерогліфы выкарыстоўваліся пераважна на сценах храмаў і грабніц у якасці манументальнага пісьма. Іерагліфічнае пісьмо ўключала, акрамя ўласна правапісу, яшчэ шмат асаблівасцей, якія можна растлумачыць выключна аздабленчымі мэтамі, выкарыстаннем прасторы або з погляду магіі. Як паказваюць некаторыя асабліва добра захаваныя прыклады (напрыклад, надпісы ў грабніцах у Даліне Цароў), першапачаткова іерогліфы былі размаляваны ў розныя колеры. Фарбы часткова адпавядалі натуральнаму колеру адлюстраванага прадмета, часткова былі чыста ўмоўнымі. У некаторых выпадках два аднолькавыя па форме знакі маглі адрознівацца толькі колерам; асабліва гэта тычылася некалькіх іерогліфаў з круглым абрысам.
Егіпецкія словы нават у адным тексце маглі быць напісаны па-рознаму. Іерагліфічнае пісьмо, не гледзячы на выразную вобразнасць (якую егіпцяне ўсведамлялі), наўрад ці з'яўляецца рысуначным пісьмом.
Пад канец Старога Царства з ранняй іератыкі выдзелілася форма пісьма, якою пісалі на дамавінах і папірусах, і якая ў адрозненне ад іератыкі, хоць і прыстасоўвалася да пісчага матэрыялу, але засталася бліжэйшаю да іерагліфічных форм. Да 20-й дынастыі рэлігійныя тэксты пісалі гэтым пісьмом, пасля яно было ў значнай ступені заменена іератыкаю.
Іератычнае пісьмо такое ж старажытнае як і іерагліфічнае. Яно ўяўляе сабой рукапісную адмену іерагліфічнага пісьма і было разлічана на пісанне трыснягом на папірусе або падобным прыдатным матэрыяле (як астрака з вапняку або гліны). Спачатку яно ўжывалася пераважна для тэкстаў агульнага прызначэння, рэлігійныя ж тэксты ў часы Сярэдняга Царства часткова пісаліся на папірусе іерогліфамі; спярша з увядзеннем дэмотыкі ў якасці паўсядзённага пісьма, ўжытак іератыкі стаў абмяжоўвацца запісамі рэлігійных тэкстаў. Адсюль і грэчаская назва, якая дайшла да нас праз Герадота. Іератыка складаецца амаль з тых жа знакаў, што і іерагліфіка. З-за таго, што знакі пісаліся хутка, яны часцей непарыўна перацякалі адзін у другі, а іх аблічча з цягам часу ўсё больш адрознівалася ад звычайных іерогліфаў; аднак прынцыпы пісьмовай сістэмы заставаліся аднолькавымі і ў іератыцы, і ў іерагліфіцы. Наступная табліца паказвае некаторыя іерогліфы і іх іератычныя адпаведнікі:
Каля 650 г. да н.э. узнікла яшчэ больш плаўнае і вонкава непадобнае да іерогліфаў курсіўнае пісьмо, названае дэмотыкай, што азначае народнае пісьмо. Яно ўзнікла як канцэлярскае пісьмо і выкарыстоўвалася ў Егіпце да 4 або 5 стагоддзя н.э., пакуль яно не было заменена копцкім пісьмом, якое было па сутнасці грэчаскім пісьмом, дапоўненым некаторымі дэматычнымі знакамі. І хоць асноўныя прынцыпы дэматычнага пісьма засноўваюцца на іератыцы і маюць шмат агульнага з прынцыпамі іерагліфічнага пісьма, усё ж, з-за вялікіх разыходжанняў наўрад ці можна разглядаць яго як падсістэму іерагліфікі.
Першапачаткова іерогліфы пісаліся пераважна ў слупок зверху ўніз і справа налева, па графічных прычынах напрамак пісьма ўсё ж мог моцна змяняцца, у рэдкіх выпадках іерогліфы пісаліся ў т.зв. «ворыўным парадку» (г.зн. падобным да заворвання поля канём [5]). Напрамак пісьма даволі лёгка вызначыць, бо знакі заўсёды павернуты ў бок пачатку тэксту і, такім чынам, нібы «глядзяць насустрач» чытачу. Найвыразней гэта відаць па выявах жывёл або людзей. Аднак у асобных выпадках, напрыклад на ўнутранай паверхні дамавін, сустракаецца напісанне ў адваротным парадку, дзе знакі павернуты ў напрамку к канцу тэксту; гэта адметна для многіх рукапісаў Кнігі мёртвых і магло мець адмысловыя рэлігійныя прычыны (Кніга мёртвых як тэкст з «таго свету»).
Як правіла, словы не аддзяляліся, але даволі часта канец слова можна пазнаць дзякуючы заключнаму азначальнаму знаку (так званаму азначніку).
Егіпецкія іерогліфы могуць выконваць ролю гукавых знакаў (гуказнакаў), знакаў-паняццяў (словазнакаў, або ідэаграм) або азначальных знакаў (азначнікаў, або дэтэрмінатываў). Большасць іерогліфаў могуць выконваць адну ці ад сілы дзве ролі, аднак некаторыя — усе тры. Якую ролю выконвае знак, можна вызначыць з кантэксту, у многіх выпадках адрозненні паміж гэтымі выкарыстаннямі вельмі невыразныя. Так, знак
ёсць знакам-паняццем у
rˁ(w) (сонечны бог) «Ра», а ў поўным напісанні таго ж слова
гэты ж знак служыць азначнікам; знак
у слове
pr(j) «выходзіць» успрымаецца як гуказнак pr, тады як у
pr(w) «дом» ён служыць словазнакам (знакам-паняццем). Звесткі пра тое, як іменна можа чытацца знак, прыведзены ў агульным у спісе знакаў «Егіпецкай граматыкі» Алана Гардынера[6], які, аднак, не поўны і ў некаторых выпадках састарэлы.
Гуказнакамі (гукавымі знакамі або фанаграмамі) называюцца такія знакі, якія перадаюць на пісьме пэўныя гукі. Па сутнасці, як і ў арабскім ці яўрэйскім пісьме, у егіпецкай іерагліфіцы пазначаліся толькі зычныя гукі, а галосныя − не. Пры гэтым іерагліфічная пісьмо мела ў сваім распараджэнні знакі для асобных зычных (называныя адназычнымі знакамі) і знакі для паслядоўнасцей зычных (так званыя многазычныя знакі: двухзычныя і трохзычныя), як напрыклад двухзычны знак
/w/+/n/ wn ці трохзычны знак
/ḥ/+/t/+/p/ ḥtp. Пры ўжыванні многазычных знакаў не мела значэння, вымаўляліся ў слове паміж гэтымі зычнымі галосныя ці не.[7]
Вымаўленне гукавога знака ў многім залежыць ад становішча ў слове і ад таго, якія знакі стаяць побач: напрыклад, знак
абазначае МФА-гук /r/ (Транскрыпцыя: r) і ўяўляе сабой рот, егіпецкае
r3. Гэтак жа і
мае гукавое значэнне tp і ўяўляе галаву, егіпецкае
Простая іерагліфічная азбука ў сучаснай навуцы складаецца больш чым з дваццаці знакаў, якія адпаведна перадаюць пэўныя зычныя, такім чынам утвараючы свайго роду «азбуку зычных»[9]. І хоць з дапамогай адназычных знакаў можна было б перадать егіпецкую мову, іерогліфы ніколі не былі чыста алфавітным пісьмом. У нашы дні адназычныя знакі ахвотна выкарыстоўваюцца пры вывучэнні егіпецкай мовы і для перадачы сучасных уласных імён, прычым гэта заснавана на сучасным навуковым умоўным вымаўленні гэтых знакаў, якое, увогуле кажучы, НЕ тоеснае зыходнаму егіпецкаму вымаўленню. З гістарычна-навуковых прычын іменна ў «егіпталагічным» дапаможным вымаўленні пяць ці шэсць зычных вымаўляюцца як галосныя, хоць у класічнай егіпецкай мове яны пазначалі зычныя гукі.
Большасць многазычных знакаў з'яўляецца двухзычнымі, напрыклад:
ḥr,
jr і
nw.
Некаторыя нешматлікія многазычныя знакі могуць пазначаць некалькі розных спалучэнняў гукаў, так напрыклад:
, якое ў залежнасці ад слова можа пазначаць 3b або mr[12]. Магчымыя неадназначнасці прачытання, як правіла, адназначна развязваюцца з дапамогай так званай гукавой падказкі (гукавога, або фанетычнага дапаўнення), якая ахвотна ўжывалася егіпцянамі і ў адназначных выпадках: так 3b звычайна запісваюць як
3b-b, а ў транскрыпцыі агучваюць толькі як 3b; а mr пішуць як
m-mr-r ці зграбней
mr-m-r, транскрыпцыя і гэта перадае толькі як mr. Акрамя таго, і адназначны
mn амаль заўсёды пішуць як
mn-n (mn). Калі ж шматзначнасць многазычнага знака не развязана з дапамогай гукавой падказкі, чытанне такога знака, як правіла, высвятляецца з кантэксту.
Знакі, якія пазначаюць больш за два зычныя, у некаторых выпадках цяжка адрозніць ад знакаў-паняццяў (гл. ніжэй), напрыклад, знак
, які адпавядае паслядоўнасці зычных sḫm, сустракаецца толькі ў словах, якія па паходжанні звязаны з паняццямі «ўлада»/«магутны»/«мацнець» (егіп. sḫm). Таму яго можна разглядаць таксама як знак-паняцце.
Знакі-словы (словазнакі) пазначаюць на пісьме пэўныя словы або асновы слоў. Часцяком тое, што знак выконвае ролю знака-слова, яўна паказана з дапамогай так званай паняццевай рыскі
. Часта, але не заўсёды, існуе відавочная сувязь паміж адлюстраваным прадметам і словам, якое запісана такім словазнакам. Так, знак
, які адлюстроўвае план дома, стаіць у напісанні
слова "дом" (або "хата") (егіпецкае: prw), а знак
, які ўяўляе сабой рысунак сонца, уваходзіць у напісанне
слова, якім называлі сонечнага бога, Ра (rˁw). Лік слоў, якія запісваліся такімі знакамі, усё ж нязначны, большасць слоў запісвалася з дапамогай гукавых знакаў; пры гэтым з часоў Старога Царства словазнакавае напісанне ўсё больш звужалася і часта замянялася гукавым напісаннем (якое суправаджалася азначнікам). Акрамя таго, паняццевая рыска выкарыстоўвалася, асабліва пачынаючы з Новага Царства, у іератыцы таксама пасля знакаў у іншай ролі (асабліва пры азначніках).
А як іерогліфамі абазначаліся толькі зычныя, а галосныя — не, то з'яўлялася мноства слоў з рознымі значэннямі, якія пісаліся аднолькава, бо мелі аднолькавы набор зычных. Першапачаткова азначнік уяўляў сабой нагляднае абагульненае абазначэнне таго, што ляжала ў аснове гукавога спалучэння. Толькі пазней азначнікі былі звязаны з іншымі адцягненымі паняццямі. Так, большасць слоў суправаджалася так званым азначнікам (азначальным знакам), які ўдакладняў значэнне слова. Напрыклад, іерогліф «дом» з наборам зычных pr без азначніка абазначаў слова «дом» (егіпецкае pr(w)), а з параю ног у якасці азначніка ён азначаў «выходзіць» (егіпецкае pr(j)). Таксама азначнікі былі ў імён і некаторых займеннікаў. Імёны цароў і багоў выдзяляліся картушам (адмысловай рамкай вакол слова).
У наступнай табліцы прыведзена некалькі слоў, якія маюць аднолькавы набор зычных wn, і якія можна адрозніць толькі дзякуючы іхнім азначнікам:
кепска, дрэнна, няўдала, недастаткова, і пд.; дрэнь, неўдаль, нястача, недахоп
wn
лысець
пасма валасоў
валасы, валасаты; жалоба, жалобны
Акрамя таго, варта адзначыць, что сістэма азначнікаў у ходзе егіпецкай гісторыі ўпершыню цалкам устанавілася ў Сярэднім Царстве, у часы Старога Царства ў тагачаснай егіпецкай мове яшчэ ўжывалася многа адмысловых або створаных адмыслова «на гэты выпадак» азначнікаў. У часы Новага Царства ўжо было патрэбна менш азначнікаў, прычым былі яны больш агульныя; разам з тым часам слова на пісьме магло мець больш за адзін азначнік.
Часам азначнік і папярэднія гуказнакі ўспрымаліся, відаць, як адно цэлае, так што ў рэдкіх выпадках азначнік разам з гуказнакамі пераносіўся ў іншыя словы, якія змяшчалі такі ж набор гукаў (пры тым што перанесены азначнік не мае ніякага дачынення да сэнсу гэтых слоў), так напрыклад,
, якое паходзіць з
jb "казёл", у слове
jb(j) "хацець піць" ("смагнуць"). Дзякуючы такім напісанням таксама могуць узнікаць новыя гукавыя знакі, як
, які паходзіць з
tr "час", "пара́", у прыватнасці, гэты знак занесен у часціцы
tr і ўрэшце становіцца самастойным гуказнакам tr. Як нешта падобнае да «гукавога словазнака» ўжыт словазнак
У іерагліфічных надпісах знакі пісаліся пераважна не паслядоўна ў рад, а збіраліся ў прамавугольныя групы. Так, слова sḥtp.n=f «ён супакоіўся» (або ў залежнасці ад акалічнасцей «задаволіўся», «улагодзіўся», «замірыўся») у часы Сярэдняга Царства пісалася наступным чынам:
Гэта трэба чытаць зверху ўніз і злева направа ў наступнай паслядоўнасці:
1
2
5
6
3
4
7
Некаторыя знакі перастаўлены так, каб не было зазораў; у іншых выпадках перастаўляюць два знакі, каб найлепшым чынам выкарыстаць прастору, і не ўзнікала раздражняльных прагалін:
замест
. Асабліва гэта тычыцца знакаў, за якімі ўтваралася свабодная прастора, у якую можна было змясціць наступныя знакі:
замест вельмі рэдкага
3ḥ.t «поле» («ралля»). З прычын асаблівай павагі ці ўшанавання пэўныя словы на пісьме выносіліся наперад:
ḥqr «галадаць» («адчуваць голад», «хацець есці»). Часта ў знаках, што адлюстроўвалі людзей, пісалі толькі верхнюю частку тулава з галавою, звяры ж, наадварот, ахвотна прарысоўваліся; тут існавала яшчэ адна магчымасць: азначнікі, якія адлюстроўвалі жывых істот, замяняліся знакамі-замяшчальнікамі, пераважна знакам
, які пазней у іератыцы сталі выкарыстоўваць замест любых складаных для напісання знакаў.
Групавым або складовым пісьмом называюць адмысловае ўжыванне іерогліфаў, якое сустракаецца ўжо ў часы Старога Царства, аднак упершыню ў поўным аб'ёме стала выкарыстоўвацца ў часы Новага Царства адмыслова для запісу іншаземных і некаторых егіпецкіх слоў. У супрацьлегласць да звычайнага ўжывання іерогліфаў, паводле меркавання некаторых вучоных, складовыя напісанні абазначалі таксама галосныя гукі. Пры гэтым групы, у якіх было ад аднаго да трох іерогліфаў, перадавалі ўвесь склад, прычым гэтыя складовыя групы складаліся часткова з адна- і двухзычных знакаў, а часткова з адна- і двухзычных слоў (як j "ах!" ("о!") для "ˀa" або падобнага). У якой ступені складовае напісанне рабіла магчымым адназначнае чытанне галосных, не зусім ясна. В. Шэнкель (W. Schenkel) і В. Хэльк (W. Helck)[16] падтрымліваюць, напрыклад, тэорыю, што адназначна маглі перадавацца толькі галосныя i і u, а галосны a не. Прыкладам з'яўляецца іерагліфічнае напісанне назвы крыцкага горада Амнісос:
. Калі чытаць іерогліфы адпаведна іх звычайнаму агучванню, атрымліваецца jmnyš3, паводле агульнапрызнанага мекавання даследчыкаў гэты запіс перадае складовым пісьмом паслядоўнасць зычных ˀ-m-n-š; паводле Шэнкеля і Хэлька можна ўдакладніць гэта чытанне як ˀ(a)-m(a)-ni-š(a). Нават калі ў выпадках, як гэты, прыняцце адназначнай перадачы галосных здаецца праўдападобным, колькасць матэрыялу покуль не дазваляе адназначна развязаць пытанне. Напісанне іншамоўных слоў складовым пісьмом мае адпаведнасці і ў іншых пісьмовых сістэмах; так, у японскай мове для запісу іншамоўных слоў існуе адмысловая азбука (Катакана).
Пры перакладзе іерагліфічных тэкстаў для запісу егіпталагічнай транскрыпцыі выкарыстоўваюць адмысловыя сімвалы, з дапамогай якіх пазначаюцца гукі іерагліфічныга пісьма. Патрэба ў транскрыпцыі паўстала з неабходнасці аднастайна пазначаць чытанне іерагліфічных тэкстаў з дапамогай простых для друку сімвалаў. А як егіпталагічная транскрыпцыя перадае толькі гукі і асаблівасці будовы слова (а азначнікі – не), то з транскрыпцыі, увогуле кажучы, адназначна аднавіць іерагліфічны запіс нельга. Былі аднак прапановы для адназначнай перадачы іерогліфаў у адпаведнасці з тым, як гэта было зроблена для клінапісу.[17] Для транскрыпцыі ўжываюцца розныя сістэмы, якія па сутнасці не дужа адрозніваюцца, прычым галоўнае аднозненне – гэта выгляд сімвалаў транскрыпцыі. Напрыклад, гук, пазначаны іерогліфам
, звычайна тлумачыцца паводле МФА як /tš/ і перадаецца ў залежнасці ад сістэмы транскрыпцыі або як ṯ (пачынаючы з «Берлінскай школы» Адольфа Эрмана), або, ў апошні час часткай вучоных, як č (так, у прыватнасці, у «Цюбінгенскай школе» Вольфганга Шэнкеля). У Сеціве і для размяшчэння знакаў шрыфтоў звычайна ўжываецца транслітарацыя паводле «Кіраўніцтва па кадзіраванні» («Manuel de Codage»).
Transkriptionssysteme wichtiger ägyptologischer Werke
Побач з гукавымі знакамі большасць сістэм траскрыпцыі змяшчае таксама т.зв. структурныя знакі, якія прызначаны для адмежавання марфем у слове дзеля захавання марфалагічнай будовы слова. Так пэўныя даследчыкі запісваюць егіпецкую дзеяслоўную форму jnsbtnsn «тыя, што паглынулі іх»[18] як j.nsb.t.n=sn, дзеля таго каб пазначыць розныя прыстаўкі і суфіксы. Ужыванне структурных знакаў яшчэ менш аднастайнае чымся ўжыванне гукавых знакаў транскрыпцыі — побач з сістэмамі, ў якіх наогул няма структурных знакаў, як напрыклад у кнізе Эльмара Эдэля (Elmar Edel) Altägyptischer Grammatik (Рым 1955/64), існуюць сістэмы, у якіх налічваецца да пяці структурных знакаў (Вольфганг Шэнкель[19]). Акрамя таго, некаторыя знакі выкарыстоўваюцца неаднастайна; так, у працах Берлінскай школы звычайная кропка («.») служыць для аддзялення суфіксальных займеннікаў, а ў некаторых навейшых сістэмах — для пазначэння канчатка жаночага роду ў іменных часцін мовы. У той час як Джэймс П. Ален аддзяляе прыстаўку j ў пэўных дзеяслоўных формах звычайнай кропкай, Вольфганг Шэнкель прапануе для гэтых мэт двукроп'е («:»).
Іератычныя тэксты перад транскрыпцыяй спярша запісваюцца іерогліфамі (транслітарацыя) і так друкуюцца для таго, каб можна было суаднесці пісьмовыя знакі з адпаведнымі іерогліфамі. Суаднесці і атаясаміць іератычныя знакі з іерогліфамі, як правіла (асабліва ў канцэлярскай іератыцы), пад сілу толькі спецыялістам, і далёка не кожны, знаёмы з іерогліфамі, можа гэта зрабіць. Дэматычныя ж тэксты з-за большых адрозненняў ад іерогліфаў звычайна не перапісваюцца іерогліфамі, а перадаюцца адразу транскрыпцыяй.
Заўвага. Значэнні паняццяў «транскрыпцыя» і «транслітарацыя» ў егіпталагічных працах часта не размяжоўваюцца; у іншых егіпталагічных граматыках, асабліва з англійскім словаўжываннем, паняцці «транскрыпцыя» і «транслітарацыя» ўжываюцца побач.
А як іерагліфічнае пісьмо адносіцца да мовы, нашчадкі якой лічацца мёртвымі з канца 17 стагоддзя (калі коптская мова была канчаткова выцеснена арабскаю), і ў іерагліфічным запісе якой не пазначаліся галосныя, то нельга пэўна аднавіць вымаўленне старажытнаегіпецкіх слоў, і, як вынік, перадача іерагліфічных імён і слоў з дапамогай сучасных азбук неадназначная.
Так узнікаюць даволі розныя напісанні аднаго і таго ж імені, як напрыклад, Нафрэтэтэ (часта ў нямецкай літаратуры) і Неферціці для егіпецкага Nfr.t-jy.tj. Поруч з уласна іерагліфічнымі і коптскімі надпісамі, ключ для вымаўлення егіпецкіх імён і слоў даюць спрэчныя афразійскія гукавыя адпаведнасці і прыблізныя гукавыя напісанні, як напрыклад, грэчаскія і клінапісныя напісанні егіпецкіх імён і тытулаў. Іменна з гэтых крыніц адноўлена т.зв. пракоптская, мова з іерагліфічным наборам зычных і адноўленымі галоснымі, якую прынялі за аснову ў розных фільмах (часцей за ўсё, тое, што там гучыць, наўрад ці можна лічыць егіпецкай мовай), сярод якіх фільм «Мумія» і некаторыя іншыя.
Каб напісанае можна было вымавіць уголас, егіптолагі карыстаюцца ўмоўным чытаннем егіпецкай мовы з дапамогай пэўных правіл: у тэкстах паміж многімі зычнымі ўстаўляецца гук e і некаторыя зычныя вымаўляюцца як галосныя (3 і ˁ як а, w як ў або у, j і y як i або й). З гэтага правіла бываюць выключэнні: напрыклад, імёны цароў і багоў вымаўляюцца паводле іх перадачы ў грэчаскіх і коптскіх надпісах, прыкладна як «Амон» (або «Амун») замест «Імену» для егіпецкага Jmn.w. Акрамя таго, у асобных універсітэтах склаліся розныя правілы дапаможнага чытання егіпецкай транслітарацыі. Так, можна сустрэць вымаўленне слова nfrt (ж.р. слова nfr: «прыгожы») і як neferet (у многіх месцах у Германіі), і як nefret (месцамі ў Германіі), або як nefert (так сярод іншых і ў расійскіх універсітэтах). Існуюць таксама адрозненні па даўжыні гуку e і націску ў словах.
Егіпецкія іерогліфы закадаваны ў Юнікодзе ў адмысловым блоку (U+13000-U+1342F). Акрамя таго існуе рад камп'ютарных праграм апрацоўкі іерагліфічных тэкстаў, якія для кадзіравання іерогліфаў выкарыстоўваюць звычайныя ASCII-знакі, пры гэтым прадугледжана магчымасць кадаваць і складанае размяшчэнне іерогліфаў. Як правіла, асобныя іерогліфы кадуюцца з дапамогай свайго нумара ў спісе Гардынера або сваім гукавым значэннем. Такі спосаб пасля апублікавання[20] стаў вядомы пад назвай «Manuel-de-Codage-Format» (фармат кіраўніцтва па кадзіраванні), коратка MdC. У якасці прыкладу кадзіравання іерагліфічнага надпісу прапануецца наступны ўрывак са стэлы з Луўра, Парыж:
Каб слушна і ў адпаведнасці з зыходнікам рысаваць і размяшчаць іерогліфы, паўнацэнная праграма для набору іерагліфічных тэкстаў павінна ўмець, акрамя размяшчэння знакаў без накладанняў, яшчэ і люстраваць іерогліфы (рысаваць іх як у люстэрку), плаўна змяняць іх памер, а таксама мясціць асобныя знакі часткова або цалкам адзін над другім (параўн. паслядоўнасць знакаў на рысунку знізу справа, якую не атрымалася скласці належным чынам).
Для перадачы егіпталагічнай транскрыпцыі на камп'ютары патрэбны адмысловыя шрыфты, бо пэўныя транскрыпцыйныя знакі адсутнічаюць у звычайных шрыфтах. Між тым Алеф і Айін уключаны ў стандарт Юнікода (блок лацінкі, пашырэнне D), а вось традыцыйны Ёд () − не. Побач з усялякімі платнымі шрыфтамі ў навуковым ужытку шырока распаўсюджаны перш за ўсё т.зв. True-Type-шрыфты (гл. «TransliterationАрхівавана 18 ліпеня 2013.» на старонцы Цэнтра камп'ютарных егіпталагічных даследаванняў «CCER» або «Trlit_CG Times»), з дапамогай якіх транскрыпцыйная сістэма Слоўніка егіпецкай мовы Эрмана і Грапава, а таксама Egyptian GrammarАлана Гардынера як мага дакладней перадаецца раскладкай «Кіраўніцтва для кадзіравання» (Manuel de Codage) (гл. вышэй). Часопіс «Lingua Aegyptia» (Umschrift_TTn) прапануе прыклад, які запісан з дапамогай розных ужывальных сістэм транскрыпцыі, якія аднак адхіляюцца ад раскладкі з «Кіраўніцтва па кадзіраванні» (Manuel de Codage).
Транскрыпцыйныя сімвалы ў Юнікодзе
Транскрыпцыйны знак
i̯
ï
u̯
ḥ
ḫ
ẖ
h̭
Найбольш падобны знак у Юнікодзе
ʾ
Ꜣ
ỉ або ı͗
i̯
ï
Ꜥ
u̯
ḥ
ḫ
ẖ
h̭
Юнікод
U&+02BE
U+A722*)
U+1EC9 або U+0131 &U+0357
U+0069 &U+032F
U+00EF
U+A724*)
U+0075 &U+032F
U+1E25
U+1E2B
U+1E96
U+0068 &U+032D
Транскрыпцыйны знак
ś
š
ḳ
č
ṯ
ṭ
ṱ
č̣
ḏ
⸗
Найбольш падобны знак у Юнікодзе
ś
š
ḳ
č
ṯ
ṭ
ṱ
č̣
ḏ
⸗
Юнікод
U+015B
U+0161
U+1E33
U+010D
U+1E6F
U+1E6D
U+1E71
U+010D &U+0323
U+1E0F
U+2E17
*) Вялікая літара. Малая літара мае неадпаведную вышыню.
Егіпцяне выкарыстоўвалі ў якасці матэрыялаў для пісьма камень, гліну і скруткі папірусу, скуры і тканіны, якія яны час ад часу па-мастацку аздаблялі каляровымі малюнкамі. Пісьмовымі прыладамі былі:
перш за ўсё драўляная скрыня з некалькімі пісьмовымі трубкамі, якія былі па краях або прама абсечаны, або наўкос абрэзаны,
плоская дошка, якая выкарыстоўвалася як падстаўка і для выпроствання папірусу,
запас чорнага чарніла (з парашку сажы, у якасці вяжучага сродку выкарыстоўваўся сок акацыі),
і некаторая колькасць чырвонага чарніла для загалоўкаў, подпісаў і чырвонага радка (адкуль уласна і назва) (чырвонае чарніла выраблялася з кінавары, ртутна-сернага злучэння, ці з вокіслу свінцу),
чарнільніцы і ёмістасці для вады, у якіх размешваліся і гатаваліся чарнілы
нож для нарэзкі папірусу.
Найдаўжэйшы папірус, які захаваўся да нашых дзён, мае даўжыню 40 метраў. Скура выкарыстоўвалася пераважна для тэкстаў вялікай важнасці.
Веданне пісьма, несумненна, было асноўнай умовай для кар'ернага росту на любой службе ў дзяржаве. Акрамя таго, не вядома ніякай адмысловай назвы для чыноўніка — слова «сеш» (егіп. «sš») магло абазначаць як «пісара», так і «чыноўніка». Пра егіпецкія школы вядома, на дзіва, мала. У часы Старога Царства ў навучанні была прынята т.зв. памочніцкая сістэма: вучні вучыліся пісьму ў сваіх бацькоў або знаходзіліся ў падпарадкаванні ў якога-небудзь дасведчанага ў пісьме чалавека, які выкарыстоўваў вучняў для дапаможнай работы, дзе яны на практыцы навучаліся пісьму.[21] Пачынаючы з часоў Сярэдняга Царства з'яўляюцца асобныя звесткі пра школы. Вучоба на пісца пачыналася з рукапісных форм пісьма (іератыкі, пазней дэмотыкі). Іерогліфы вывучаліся пазней, і з прычыны іх выкарыстання амаль выключна ў якасці манументальнага пісьма імі валодаў не кожны пісар. Пісьмо вывучалася пераважна праз дыктоўкі і перапісванне твораў, вучнёўскія спісы якіх у некаторых выпадках захаваліся дагэтуль. Нядбайных і лянівых вучняў каралі лупцоўкай і зняволеннем.
З часоў Сярэдняга Царства (або позняга Старога Царства) паходзяць так званыя «павучанні», апісанні правіл поводзін у грамадстве, якія прызначаліся наступным пакаленням (звычайна ў асобе нашчадка або пераемніка стваральніка такога павучання). Гэтыя творы асабліва часта выкарыстоўваліся для перапісвання вучнямі.
Так, «Павучанне Хеці» апісвае перавагі пісарскай справы і пералічвае недахопы і цяжкасці іншых прафесій, пераважна рамесніцтва і сялянскай работы.
↑
Jochem Kahl: Von h bis q. Indizien für eine «alphabetische» Reihenfolge einkonsonantiger Lautwerte in spätzeitlichen Papyri. In: Göttinger Miszellen. Beiträge zur ägyptologischen Diskussion. Göttingen 1991, S. 33-47. ISSN0344-385X
↑
Günter Dreyer: Umm el-Qaab I, Das prädynastische Königsgrab U-j und seine frühen Schriftzeugnisse. Zabern, Mainz 1998, ISBN 3-8053-2486-3.
↑такі парадак яшчэ называўся «бустрафедон»; азначае, што напрамак радкоў чаргаваўся: справа-налева, злева-направа і г.д.
↑
Пра магчымыя выключэнні гл.: Wolfgang Schenkel. Rebus-, Buchstabiersilben- und Konsonantenschrift // Göttinger Miszellen. — Göttingen: 1981. — Т. 52. — С. 83–95. — ISSN0344-385X.
↑
паводле Эрыка Хорнунга: Einführung in die Ägyptologie. Stand ; Methoden ; Aufgaben. 7., unveränderte Auflage, Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 2010, ISBN 978-3-534-23641-1, S. 22f.
↑Wolfgang Schenkel: Glottalisierte Verschlusslaute, glottaler Verschlusslaut und ein pharyngaler Reibelaut im Koptischen, Rückschlüsse aus den ägyptisch-koptischen Lehnwörtern und Ortsnamen im Ägyptisch-Arabischen. in: Lingua Aegyptia. Göttingen 10.2002, S. 1-57, besonders S. 32 ff. ISSN0942-5659 (online)
↑mḥr паводле Joachim Friedrich Quack: Zum Lautwert von Gardiner Sign-List U 23. In: Lingua Aegyptia. Göttingen 2003, S. 113–116. ISSN0946-8641
↑Так, прачытанне паводле E. Edel: Altägyptische Grammatik. S. 605. Але параўн.: njw.t паводле Гардынера: Egyptian Grammar, S. 498 і ў дадатку к Hannig: Handwörterbuch. S. 414.
↑P. Lacau: Suppressions et modifications de signes dans les textes funéraires. In: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Altertumskunde. Leipzig 1914, Nr. 51, S. 1 ff. (Nachdr. Biblio, Osnabrück 1975), ISSN0044-216X.
↑Wolfgang Helck: Die Beziehungen Ägyptens zu Vorderasien im 3. und 2. Jahrtausend v. Chr. Ägyptologische Abhandlungen. Bd. 5. Harrassowitz, Wiesbaden 1971 (2. Aufl.), S. 505–575. ISBN 3-447-01298-6
↑
E. Edel: Altägyptische Grammatik. § 103; Wolfgang Schenkel: Aus der Arbeit an einer Konkordanz zu den altägyptischen Sargtexten. Göttinger Orientforschungen. 4. Reihe. Bd. 12. Harrassowitz, Wiesbaden 1983, ISBN 3-447-02335-X.
↑
Wolfgang Schenkel: Tübinger Einführung in die klassisch-ägyptische Sprache und Schrift. Tübingen 1997, § 2.2 c
↑
Jan Buurman, Nicolas Grimal unter anderem: Inventaire des signes hiéroglyphiques en vue de leur saisie informatique: manuel de codage des textes hiéroglyphiques en vue de leur saisie sur ordinateur. Informatique et Egyptology. Bd. 2. De Boccard, Paris 1988.
↑H. Brunner: Schule. In: Lexikon der Ägyptologie. Harrassowitz, Wiesbaden 1984, Spalte 741-743, ISBN 3-447-02489-5.